Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Деревни района Аброва - Оброво
Палеская вёска з багатай даўняй гісторыяй, вялікая, шматлюдная, працалюбівая.
Гістарычныя крыніцы сведчаць, што яшчэ вялікі князь ВКЛ Вітаўт (1350 – 27.10.1430) “...дал люди село, на имя Оброво, на тот кляштор Матки Божьи Старо-Троцкий и привелеем своим то потвердил...” Права валаодання вёскай Аброва Стара-Троіцкі манатыср, які знаходзіўся ў Пінску, захаваў аж да 1795 года. У выніку вядомых падзей, звязаных з паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі і канфіскацыяй царскімі ўладамі маёмасці ўдзельнікаў і тых, хто спачуваў паўстанню, вёска была перададзена “...вдове с детьми убитого подполковника Козлянинова в Минской губ., принадлежавшее бенедиктинскому Старо-троцкому монастырю с Обров…” у колькасці 238 “душ”. А цяпер пра назву вёскі.

У свой час цікавую версію паходжання назвы Аброва прапанаваў вядомы беларускі тапаніміст і географ В.А. Жучкевіч. Ён вырашыў, што ў аснове слова ляжыць этнонім “обры”. Адзначым, што абрамі ў далёкай мінуўшчыне называлі плямёны стэпавых качэўнікаў авараў. Аднак вучоны пазбег, ухіліўся ад адказу на слушнае пытанне дапытлівага чытача: як жа трапілі абры-авары з прастораў еўразійскіх стэпаў у балоцістае Палессе? Гэта, на наш погляд, улічыў А.Ф. Рогалеў, вялікі знаўца гісторыі палескага краю. Падтрымаўшы версію В.А. Жучкевіча пра паходжанне назвы Аброва ад лексемы “абры”, ён прапануе свае доказы і аргументы для адказу на пастаўленае пытанне.
Сцісла перакажам іх.

Яшчэ ў сярэдзіне VI ст. плямёны качэўнікаў авараў-абраў уварваліся ў багатыя прыдунайскія прасторы. Ім нават удалося на пэўны час утварыць дзяржаўнае аб’яднанне ў Паноніі (Венгрыі). Мелі яны сутычкі і са славянскім племем дулебад, якое пасяляла басейн Прыпяці. Не вытрымаўшы нашэсця аварў, ці обраў, дулебы вымушаны былі асвойваць новыя тэрыторыі. У прыватнасці, прасторы Заходняга Палесся, Верхняе Панямонне і Падняпроўе.
Памяць пра обраў, ваяўнічае цюрскае племя, і прынеслі з сабой перасяленцы-дулебы, мяркуе А.Ф. Рогалеў.
Ці засталіся сляды ад былых палавецкіх пасяленняў? Цяжка сказаць. Усё згубілася ў смузе стагоддзяў.

Не абмінуў А.Ф. Рогалеў і народнай легенды пра моцных, дужых, высокіх, гордых людзей-волатаў, якія быццам бы жылі на Палессі ля вытокаў Ясельды. Як ні дзіўна, гэтых людзей клікалі обрамі. І ў знак доказу А.Ф. Рогалеў згадвае чэшскае слова “obr”, якое значыць “волат”, “гігант”.
Цікавую сваю “мясцовую” версію паходжання назвы вёскі Аброва паведаміў аўтару допісу краязнаўца і этнограф, у мінулым настаўнік, жыхар вёскі Турная Дзядок Мікалай Арцёмавіч. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што суседзі з вёскі Вулька-Аброўская называюць Аброва на мясцовым дыялекце не інакш, як Обрэв. У такім вымаўленні выразна чуецца літаратурнае “абрыў” і тлумачыцца слоўнікамі як “круты схіл берага, скалы, які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі”. У дадзеным выпадку, на погляд М.А. Дзядка, слова “обрэв” хутчэй выступае яе геаграфічны тэрмін і азначае “рэзкае паніжэнне сушы, раптоўны пераход з гары ў нізіну”. І сапраўды, той, хто добра ведае ландшафт Аброва, пагодзіцца, што тут, у Аброве, адбываецца пераход ад вялікага сухога пясчанага вострава-выспы да цёмных, гнілых балот.

Паведамленне М.А. Дзядка падштурхнула да далейшых лексікалагічных пошукаў. І ў “Этымалагічным слоўніку бел. Мовы” (т.1 Мінск, 1978, ст. 57) знаходзім слова “абровак”. Зафіксаваў гэтую лексічную адзінку Павел Сцяцко на Зэльвеншчыне. Там яно азначае “бок, край дарогі”. У славацкай і славенскай мовах “obrv” – гэта мяжа, граніца, тое ж значэнне ў сербска-харвацкай – абрва. Усе гэтыя словы суадносяцца з праславянскім bruъuь – «брыво, рыса”. Як бачым, фанетычная блізкасць мясцовага “обрэз”, зэльвенскага “абровак” (суфіксацыя гэтага слова хутчэй гаворыць пра польскі ўплыў), славацкага, славенскага obru, сербска-харвацкага, “оброва” пераконвае нас і ў лексічнай блізкасці: гэта “мяжа”, “лінія”, “рыса”, “пераход з аднаго стану ў другі”.

Такім чынам, Аброва – гэта пасяленне на краю сушы ці на пачатку нізіны, балота. Якая з гэтых версій, гіпотэз чытачу больш даспадобы, кожны вырашыць сам.
Тамтэйшыя жыхары вёскі Аброва скажуць, што жывуць яны ў Оброве, а клічуць іх “обровцамі”.

3 лістапада 2008 Комментариев: 2 | Просмотров: 3801 | распечатать
 
(11.09.2014 - 19:24) цитировать
 
 
Рекомендую поиграть в порно игры онлайн. Хотя они для взрослых, но зато реально увлекательные!
 
 
 
(3.02.2017 - 17:29) цитировать
 
 
Не знаю, поче&# 1084;у тут так медл&# 1103;т, но уже выло&# 1078;или нову&# 1102; сери&# 1102;!
Смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта