Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Деревни района Аляксейкі - Алексейки
...1886 год. Аляксееўка, вёска, двароў – 8, жыхароў – 184, царкоўна-прыходская школа. (Важнейшие селения Европейской России. 1886, Санкт-Петербург, ст.77).
1892 год. Аляксееўскае народнае вучылішча, 83 хлопчыкі (ніводнай дзяўчынкі! – А.З.), настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнік закона Божага, святар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цвярскую духоўную семінарыю. (Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1892).
1905 год. Аляксееўскае народнае вучылішча, 48 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, настаўнік Макавельскі, закончыў Гродзенскую гімназію, гадавы аклад – 260 р.; настаўнік закона Божага, святар Вядзельскі Аляксей Фаміч, з акладам у 40 рублёў (Памятная книжка гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1905 г.).

...Першае ўпамінанне вёскі датуецца далёкім 1559 годам. Ян Віктарын, суддзя Слонімскі, трымальнік івацэвіцкага двара, скардзіцца маршалку Вялікага Княства Літоўскага (КВЛ) Рыгору Валовічу на тое, што “1559 року, месяца ноябра 24 дня, в пятницу, пан Лев Борысович Обрезцов (уладальнік маёнтка Гошчава. – А.З.) нет ведома для которое прычины, з многими слугами и подданными своими наехавши мцно кгвалтом на власный кгрунт именья его милости Ивачевского, на поля, на дубровы, на сеножати за селом Олисиевцы, отъехал на колько десят бочок поля (Бочка – даўняя мера сыпкіх рэчываў у ВКЛ і раўнялася 19 пудам пшаніцы, 18 пудам жыта, 15 пудам ячменю, 10 пудам аўса. – А.З.), а сеножатей также на колько стирт сена, и тем дубровы и лесов не мало, копцы давные разметать и грани з сосон и з дубов вырубати а стену ново положити и копцы покопати казал”.

Праз сем год, у 1566 годзе, падобная межавая спрэчка зноў узнікла паміж падданымі новага ўладальніка Івацэвіцкага маёнтква Яна Юр’евіча Багуматкі (Ян Віктарын памёр. – А.З.) “села его Олисеевич” і людзьмі бялавіцкімі Васіля Тышкевіча. Яшчэ колькі раз у адной форме “села Ивацевичского Олисеевичы”.

Як бачыце, можна толькі здзіўляцца людской памяці і нядбальству царскага чыноўніка, які перамяніў спрадвечную назву вёскі Алісееўцы, Алісеевічы, Алісейкі на Аляксееўку, Аляксейкі. А сама назва вёскі Алісейкі ясна гаворыць, што першым пасяленцам, які ўпадабаў гэтыя мясціны, быў чалавек “па імю” Алісей. Каб упэўніцца, адкрыем кнігу акадэміка М.В. Бірылы “Беларуская антрапанімія”. На старонцы 61 чытаем: “Кананічнае Елисей. Імя рэдкае у XVI і XVIII ст.ст. О(А)лисей, Ольсей”. Затое шмат беларусаў носяць прозвішчы, аснову якіх складае малаўжывальнае імя Алісей. Гэта Алісееў, Алісяюк, Алісейчык, Алісейка, Алісейчанка і інш.

3 лістапада 2008  Просмотров: 2306 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта