|
КАЛЯНДАР
|
|
|
|
« |
Люты 2019 |
» |
Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
|
|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
АРХІЎ
|
|
 |
Архив сайта |
 |
|
|
|
|
|
|
|
Гладышы - Гладыши |
|
Уздоўж поймы ракі Мізгіроўка (у даўнія часы рака звалася Бусяжжу), на ўзвышшы, за 10 км на поўнач ад г. Косава, размясцілася невялічкая вёска Гладышы, што ў Мілейкаўскім сельсавеце. Відаць, некалі першы пасяленец вызваліў на гэтым месцы зямлю ад лесу і пасеяў збажыну. І зрабіў ён гэта правераным дзедаўскім спосабам: ачарціў лес, г. зн. частку камля дрэва пазбавіў кары. Лес засох, і тады чалавек падпаліў яго. |
Глядзенне |
|
Добры кусок расчысцілі людзі лесу, пасеялі збожжа, пабу-давалі хаты, сталі жыць. Кругом лес шумеў, і толькі там, дзе была вёска Дабромысль, прасветліна. Глядзела паселішча на белы свет праз гэты прасвет, мабыць, таму і назвалі яго Глядзеннем, – гэтак мне патлумачыў паходжанне назвы вёскі мой суразмоўца К.С.Казлоўскі. Цалкам згодны з вамі, шаноўны Канстанцін Сямёнавіч, адно трэба дадаць, што глядзелі глядзенцы на божы свет з высокага пагорка, узвышэння, бо старое славянскае слова “глядзень” абазначае горку, высокае месца. |
Грыўда - Гривда |
|
Уздоўж поймы ракі Грыўда расцягнулася вёска Грыўда, што ў Мілейкаўскім сельсавеце, за 25 км на паўночны захад ад Івацэвіч. В.Грыўда – цэнтр СВК “Грыўдзенскі”. У вёсцы ёсць школа-сад (школа – пачатковая), клуб, бібліятэка (будуецца новае памяшканне пад клуб, бібліятэку, кантору праўлення СВК), ФАП, пошта, магазін. За апошнія гады ў вёсцы пабудавана шмат новых прыгожых дамоў для працаўнікоў СВК, будаўніцтва працягваецца і цяпер. |
Даргужы - Доргужи |
|
На невысокім узвышшы, якое адным бокам плаўна пераходзіць у лугавую ўпадзіну, па якой некалі цякла рэчка Бусяж, сярод густых прысад размясцілася вёска Даргужы, што за 8 км на поўнач ад г. Косава. У вёсцы на 1.01.2005 года пражывалі 12 жыхароў у 11 хатах... 8 год назад, у 1997 годзе, было на 7 чалавек больш...
Ніхто не верыць, калі скажаш, што ў 1905 годзе гэта было гаманлівае, бойкае паселішча, у якім насельнікаў было ажно 274 |
Дубітава - Дубитово |
|
Ціхая, сціплая і руплівая, яна прывеціць кожнага, хто з добрым сэрцам, адкрытай душой зверне з гасцінца Косава-Була і ступіць на яе адзіную шырокую вуліцу. Я ў гэтым пераканаўся, калі жнівеньскім надвячоркам далёкага ўжо 1995 года завітаў у вёску Дубітава, што ў Мілейкаўскім сельсавеце і мэту меў: запісаць мясцовыя назвы ўрочышчаў . мне пашанцавала: я ўбачыў купку жанчын, якія чакалі кароў з пашы. Пачуўшы, чаго я ад іх хачу, пачалі дружна ўспамінаць і называць такія блізкія і дарагія для іх назвы родных мясцін. |
|
ІНФОРМЕРЫ
|
|
|
|
|
|