Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Краеведение Аброўскі бурштын
jntar_1.jpg (6.19 Kb)Бурштын… Акамянелыя слёзы сосен. Залаціста-жоўты камень, аб цуда-дзейнай сіле якога жывуць у народзе паданні і легенды.
Выпадкова знаходкі кавалачкаў бурштыну трапляліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва шмат іх было на Палессі. Гэта і падштурхнула нашых геолагаў да мэтанакіраваных пошукаў. І пошукі прынеслі плён. Калі раней вучоныя лічылі, што “жоўты камень” ёсць толькі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора (у прыватнасці, у кар’еры і на марскім пляжы каля пасёлка Янтарны паблізу Калінінграда ляжыць 94 працэнты ўсіх разведаных сусветных запасаў бурштыну), то цяпер можна ўпэўнена сказаць, што адкрытыя радовішчы яго на Палессі дазваляюць перамяніць гэтую думку. І колерамі беларускі бурштын багацейшы. Тут, акрамя залаціста-жоўтага, ёсць і бялёсы, і мядовы, і аранжавы, і чорны, і цёмна-вішнёвы.
Мала хто ведае, што радовішча бурштыну выяўлена геолагамі каля вёскі Аброва Івацэвіцкага раёна. Слой, у якім ён залягае, не перавышае 2-10 метраў ад паверхні. Запасы яго ацэнены прыблізна ў 50-100 тон пры ўтрыманні яго да 30-40 г/куб. м пароды. Размеры асобных кавалкаў бурштыну дасягаюць 10-12 сантыметраў і больш, што дазволіць выкарыстоўваць яго як ювелірны матэрыял.
У час, калі стваралася штучнае возера паблізу вёскі Козікі на месцы торфаздабычы і будаўнікі намывалі пясчаную дамбу, зрэдку пачалі трапляцца косці выкапнёвых жывёл, кавалачкі бурштыну. Дарэчы, зуб маманта, пазванкі паўночнага аленя, драбочкі бурштыну, якія прадстаўлены ў музеі Запалянскай СШ, – з Козіцкага радовішча.

Трэба спадзявацца, што наступіць жаданы момант, калі дзяржава зацікавіцца адкрыццямі геолагаў, пачнуць здабываць бурштын. І тады нашы жанчыны будуць насіць пацеркі, кулоны, завушніцы, зробленыя з беларускага цуда-каменя.
Аляксандр ЗАЙКА.

29 сакавіка 2011  Просмотров: 1298 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта