Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Краеведение Карчма ў Заполлі
Апошнім часам езджу па сёлах, раблю здымкі “матэрыяльнай культуры”: старых хат, ліштваў на вокнах, ганкаў, хлявоў – усяго, да чаго дакранулася з любасцю і ўмельствам рука чалавека. У час вандровак трапляюцца унікальныя “аб’екты” этнаграфіі, што захаваліся да нашых дзён. Гэта драўляныя забудовы сярэдзіны XIX стагоддзя па вуліцах Ціхай, Горкага і 3-га Лютага ў Косаве, рэшткі брукаванак у тым жа мястэчку, гумно ў Старажоўшчыне (а некалі ж яно было ў кожнага гаспадара ў вёсцы!), калодзеж з класічнымі бабаю, коваратам і ключкаю ў вёсцы Каплі Пружанскага раёна. А яшчэ будынак …карчмы ў вёсцы Заполле.
Што гэта хата была карчмой, паведаміла нам Алена Мікалаеўна Зайка:
– У гэтай хаце мы пагадаваліся. Яна засталася нам ад дзеда. Ён расказваў, што пасля вялікага пажару, які здарыўся на пачатку 20-ых гадоў мінулага стагоддзя ў Заполлі, купіў і перавёз з Косаўскага гасцінца былую карчму.
І сапраўды. Нават вонкава яна не падобная на іншыя вясковыя хаты. Звычайна дамы глядзелі на вуліцу вузкімі тарцовымі фасадамі з уваходам з надворка. Яна ж была павернута да вуліцы сваім падоўжаным фасадам. І ўваход мела адразу з вуліцы. Унутраная планіроўка захавалася цалкам “карчомная”. Злева, з сяней, кухня (былы пакой карчмара), справа – шырокі прасторны жылы пакой (сама карчма). З сяней меліся дзверы ў каморку, дзе захоўваліся харчовыя прыпасы (як і даўней). Тыповы будынак з тыповай планіроўкай, якая склалася здаўна.
Гэтая карчма прызначалася толькі для продажу ежы і напояў. Былі корчмы, якія, акрамя шынка, сяней ды каморы, мелі пакоі для пастаяльцаў-падарожнікаў (можна было застацца на начлег) ды стайні.
Будавалі корчмы каля дарог, на перасячэнні важных гандлёвых шляхоў, пры ўездзе ў гарады, мястэчкі і сёлы, на рынках, на межах магнацкіх уладанняў. Спакон вякоў іх арандавалі ў памешчыкаў мясцовыя яўрэі. Відаць, корчмы (іншыя назвы: стадола, шынок, харчэўня, заезны дом) заўсёды прыносілі неблагі прыбытак уладальнікам, бо пры продажы маёнтка ці яго закладзе ўказваліся і гэтыя піцейныя ўстановы. Напрыклад: 23 мая 1698 года Ян Казімір Сапега аддае ў заставу за 30000 злотых Крыштафу Глеўскаму “маёнтак Косава разам з фальваркам Марачоўшчына, вёскамі Бялавічы, Скураты, Хрышчонавічы, карчмой у Заполлі, карчмой і вадзяным млынам у Бялавічах”.
Якую ж ролю адыгрывалі яны ў жыцці селяніна? Як піша вядомы этнограф Часлаў Пяткевіч, “карчма – гэта клуб, біржа, соймік, і, бадай, няма такой справы (цікавай як грамадзе, так і кожнаму паасобнаму жыхару), якую б вырашалі па-за карчмою; карчма – гэта месца, дзе канцэнтруецца ўсё жыццё наваколля”.
У карчме заключаліся дагаворы, пагадненні, вырашаліся спрэчкі і звадкі. Там можна было сустрэць падарожніка, старца, пачуць, што робіцца на белым свеце. У карчму, казалі людзі, як і ў царкву, можна было зайсці, не пытаючы дазволу. У каго гнятліва на душы ці завялася капейка, той мог выпіць кілішак ці чвэртку гарэлкі, закусіўшы селядцом ці салёным агурком. У каго грошай не было, таму карчмар мог даць гарэлкі за збожжа, за яйкі ці нават за палатно. У карчме моладзь ладзіла забавы, ігрышчы, танцы. Вось тады, як пісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у вершаваным апавяданні “Гапон”, “шум, крык, гоман у карчме…”.
У 1894 годзе была ўведзена дзяржаўная манаполія на продаж алкагольных напояў. Гарэлку забаранілі прадаваць на разліў. Адкрываліся новыя гуты, якія выраблялі бутэлькі. Корчмы пазакрывалі. У вёсках адчынілі магазінчыкі, так званыя манаполькі. З 1906 года моцныя напоі пачалі прадаваць толькі ў гарадах, у дзяржаўных магазінах. Народныя дамы, валасныя праўленні не занялі такое месца ў грамадскім жыцці, як корчмы. “Бо якая гаворка ды гулянне насуха”, – уздыхалі людзі.
Будынак карчмы ў Заполлі (мабыць, адзіны ў раёне, які захаваўся да нашых дзён) – помнік драўлянага дойлідства другой паловы ХIX стагоддзя.
Аляксандр ЗАЙКА.

16 лістапада 2010  Просмотров: 1333 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта