Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Краеведение Падарожжа ў мінулае,
ці Пра што пісалі старыя турыстычныя даведнікі

Цяпер многія аддаюцца найпрыемнейшаму з заняткаў чалавечых – падарожжу. А паглядзець на Івацэвіччыне ёсць што. З прыемнасцю адзначым, што ў апошнія гады з’явіліся цікавыя турыстычныя буклеты, якія знаёмяць са славутасцямі Івацэвіцкага раёна.
Цікава, а што прапаноўвалі паглядзець вандроўнікам старыя турыстычныя даведнікі?
Гартаю польскі “Турыстычны даведнік” за 1935 год. Ён знаёміць з выдатнымі мясцінамі Косаўскага павета. Нагадаем, што ў складзе былога Косаўскага павета было шэсць гмін: Косаўская, Ружанская, Пескаўская, Святавольская, Целяханская і Борка-Гічыцкая.

Чытаем. Каб патрапіць у павятовы горад Косава, вандроўніку раяць даехаць да чыгуначнага прыпынку “Косава-Палескае”. Адтуль аўтобусам (кошт білета адзін злоты 80 грошай) можна патрапіць да Косава. Калі наняць фурманку, то за дарогу ў 13 кіламетраў трэба заплаціць тры злотых. Адзначаецца, што спыніцца можна ў гатэлі “Купецкі”, у якім восем пакояў. Кошт аднаго пакоя на дзень – два злотых. Паесці можна ў рэстаране, які трымаў Бачынскі, а знаходзіўся ён у доме былых афіцэраў польскіх на рыначнай плошчы. Кошт абеду – адзін злоты. Да паслуг турыстаў пошта, тэлеграф, аптэка. У даведніку згадваюцца мураваная царква і касцёл, пабудаваны на ахвяраванні графа Пуслоўскага.

Адзначаецца, што ў касцельнай кнізе ёсць запіс аб хрышчэнні Тадэвуша Касцюшкі, а таксама прапануецца паглядзець домік-музей, у якім у 1746 годзе ён ўбачыў свет. Домік гэты знаходзіцца ва ўрочышчы Марачоўшчына. Ён драўляны, з ганкам на чатырох слупах, мае чатыры пакоі. Пры ўваходзе – памятная дошка. Побач з домам – палац, пабудаваны стараннямі графаў Пуслоўскіх. Цяпер у ім, паведамляе даведнік, размяшчаюцца кіраўнічыя органы Косаўскага павета на чале са старастам. У некаторых залах захаваліся творы жывапісу. Вакол палаца – цудоўны парк.

Не менш цікавыя звесткі і пра Івацэвічы. Паведамляецца, што размешчана пасяленне па-над ракою Грыўда. Жыхароў у ім 1860, маецца чыгуначная станцыя, пры ёй – буфет. Ёсць пошта, тэлеграф, аптэка, доктар, запраўка для аўтамабіляў. Некалькі га-тэляў, найбольшы – Басенсона (пакой – адзін злоты 50 грошаў – два злотых). Дваровая капліца графаў Юндзілаў, уладальнікаў вялікіх лясных тэрыторый у паветах Косаўскім і Слонімскім, дзе значная колькасць ласёў.
Паравы рухавік, які забяспечваў электрычнасцю не толькі тартак, але і пасёлак (120 Вольт).
Падарожніку, які жадае патрапіць у Целяханы, раяць скарыстацца вузкакалейкай Івацэвічы-Целяханы. Адзін раз у суткі адыходзіў цягнік, які на канцавую станцыю ў Целяханы прыходзіў праз тры гадзіны. Усяго на маршруце было восем паўстанкаў: Ялаўка (6 км), Гічыцы (11 км), Зацэлін (13 км), Лозікі (16 км), Козікі (22 км), Млынкі (27 км), Святая Воля (33 км) і Доўгая (37 км). Падаюцца сціплыя звесткі пра вёску Святая Воля. “Пасяленне на краю вялікага балота Пагоня і прыгожых лясоў, 1029 жыхароў. Пошта на захад ад школы. Драўляная цэркаўка і драўляны касцёл з 1934 года. У Фількенштэйна з краю паселішча пакой на начлег – адзін злоты; няма сталовай з цёплай ежай”.

Нарэшце мы трапляем у Целяханы. На мой погляд, звесткі пра Целяханы асабліва цікавыя. Чытаем: “Целяханы, мястэчка, 1100 жыхароў. Прадстаўніцтва ўраду водных камунікацый і шэраг аддзелаў, звязаных з іх дзейнасцю. Пошта, тэлеграф, шпіталь, аптэка, урач. Гатэлі: Хаіма Шкляра і С.Мельцэра (пакой – адзін злоты). Сталовая Л.Пігулеўскага (абед – да аднаго злотага 50 грошаў). Землі ключа целяханскага належаць графам Пуслоўскім і займаюць 23000 гектараў. Праваслаўная царква, пабудаваная на ахвяраванні гетмана Агінскага. Католікі наведваюць касцёл, які знаходзіцца ў двары графаў Пуслоўскіх, пабудаваны з цэглы ў 1817 годзе. Да даўнейшых славутасцяў належаў і палац князёў Агінскіх, які быў узнесены побач з каналам. Цяпер палац у руінах. Целяханы належалі ў 16 стагоддзі князям Дольскім, ад якіх па ку-дзелі (г.зн. па матчынай лініі – А.З.) перайшлі да князёў Вішнявецкіх, а ад тых у 18 стагоддзі да князёў Агінскіх. Гетман Міхал Клафас праславіў сваё імя збудаваннем канала Агінскага, ён жа заснаваў і фаянсавы завод у Целяханах. Праўда, гліну для вырабу фаянсавага посуду прывозілі з ваколіц вёскі Гарадная (цяпер Столінскага раёна – А.З.). Вядомы ў свой час завод у першай палове 19 стагоддзя страціў прамысловае значэнне”.
Аматарам воднага віду падарожжаў прапаноўваецца маршрут па канале Агінскага. Адзначаецца прыгажосць не кранутай цывілізацыяй прыроды, але адначасова вандроўнікаў на лодках перасцерагаюць малалюднасцю маршрута...
Аляксандр ЗАЙКА.

14 чэрвеня 2011  Просмотров: 1159 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта