Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Краеведение Праваслаўныя храмы на Івацэвіччыне
Гісторыя праваслаўных храмаў Івацэвіччыны, як і іншых рэгіёнаў Брэстчыны, уваходзіць у глыбіню вякоў. Асабліва шмат цэркваў тут было ў 19 – пачатку 20 ст. На жаль, многія старадаўнія цэрквы, што знаходзіліся ў межах сучаснага Івацэвіцкага раёна, па розных прычынах да нашага часу не захаваліся (войны, пажары і іншыя ліхалецці). Звесткі аб іх можна знайсці ў пісьмовых крыніцах, у афіцыйных царкоўных дакументах. На наш погляд, асабліва каштоўным з’яўляецца апісанне цэркваў і іх прыходаў, якое захавалася і зроблена ў 1879 г. святарамі Мінскай епархіі па афіцыйна запатрабаваных ад прычтаў звестках. У гэтым дакуменце ёсць амаль падрабязныя звесткі пра наступныя праваслаўныя прыходскія цэрквы сучаснага Івацэвіцкага раёна: Аброўскую, Бабровіцкую, Глінненскую, Выганашчанскую, Святавольскую і Целяханскую. Паводле царкоўнага апісання 1879 г., у сяле (цяпер вёска) Аброва ў 1754 г. пабудавана з дрэва на каменным падмурку Міхайлаўская царква. У 1800 г. яна была перабудавана на сродкі мясцовай праваслаўнай памешчыцы Еўдакіі Казлянінавай. Драўляны будынак храма меў тры глухія купалы, гонтавы дах, адны ўваходныя дзверы, адзін рад вокнаў, столь і падлога зроблены з дошак. Столь падтрымлівалася шасцю драўлянымі слупамі. Унутраная плошча царквы складала каля 35 квадратных сажняў. Да ацяплення храм не прыстасаваны.

На 1879г. іканастас храма быў трохярусным, на ім змяшчалася 57 абразоў старажытнага жывапісу. З богаслужэбных рэчаў самымі каштоўнымі з’яўляліся: 2 літургічныя наборы, 2 напрэстольныя крыжы, адна даразахавальніца, 2 зборныя блюды. Усе яны былі зроблены з серабра 84-й пробы. У царкве мелася 8 рыз (дзве з іх з сярэбранай парчы), 2 евангеллі (абодва ў сярэбраных, месцамі пазалочаных вокладках). У званіцы, пабудаванай асобна, каля царквы, было 4 званы, самы меншы важыў 18 фунтаў, а самы вялікі – тры пуды. У царкоўным архіве захоўваліся метрычныя кнігі з 1800 г. У межах Аброўскага праваслаўнага прыхода знаходзіліся адны могілкі з капліцай, а прыпісных цэркваў не было. У склад прыхода ўваходзіла толькі адно сяло Аброва. У прыходзе налічвалася вернікаў: 275 душ мужчынскага полу, 288 – жаночага. Амаль усе яны адносіліся да сялянскага саслоўя. Святары лічылі, што прыхаджане былі вельмі набожнымі. Пісьменных (умеючых пісаць і чытаць) сярод іх быў нязначны працэнт (1879 г.). Прычт храма складалі: настаяцель і псаломшчык. На час апісання храма настаяцелем служыў свяшчэннік Іаан Яневіч, а псаломшчыкам Рыгор Валачковіч. Царква была беднай. Яе гадавы прыбытак складаў толькі каля 15 руб. Храм меў зямлі: 1 морг сядзібнай, ворыўнай 1,5 валокі, сенакоснай на 40 вазоў у год і няўдобіцы 19 дзесяцін; 2 дамы і 12 гаспадарчых пабудоў. Але ўсе гэтыя пабудовы знаходзіліся ў спарахнелым стане (1879 г.). Пры царкве працавала прыходскае папячыцельства. Міхайлаўская царква захавалася, яна з’яўляецца помнікам народнага культавага драўлянага дойлідства.

Адным з цэнтраў праваслаўнага прыходу з’яўлялася сяло (цяпер вёска) Бабровічы. Згодна царкоўных звестак, у 1867 г. тут узведзена праваслаўная прыходская царква. Яна была асвечана ў памяць Святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы і пабудавана з дрэва на мураваным фундаменце. Будынак быў з адным глухім купалам, адным радам вокнаў, з гонтавым дахам, двума ўваходнымі дзвярамі. Столь і падлога храма былі дашчатымі. Да ацяплення царква не прыстасавана. На 1879 г. будынак быў моцным. Унутраная плошча храма складала каля 40 квадратных сажняў, іканастас быў драўляны двухярусны, першапачаткова пафарбаваны ў блакітны колер, рамы былі пазалочанымі. Ён складаўся з 13 абразоў навейшага жывапісу. З набажэнных рэчаў каштоўнымі з’яўляліся сярэбраная, пазалочаная ўнутры, даразахавальніца вагой 84 залатнікі і медны з пазалотай літургічны набор (1879 г.).

У храме было тры набажэнныя евангеллі, 9 святарскіх убранняў (рыз). У званіцы, якая зроблена каля царквы, знаходзілася 4 званы вагой кожны ў 20 фунтаў, 1, 3, 5 пудоў. У царкоўным архіве захоўваліся дакументы з 1815 г. да 1838 г., а потым з 1850 г.

Апрача сяла Бабровічы ў склад прыхода ўваходзілі вёскі Вяда і Тупічыцы (абедзве не існуюць). У вёсцы Тупічыцы гетманам Міхаілам Агінскім быў пабудаваны ў 2-й палове 18 ст. прыходскі храм, але ён да 1867 г. ужо перастаў існаваць. На 1879 г. Бабровіцкі праваслаўны прыход налічваў прыхаджан: 452 душы мужчынскага полу, 489 душ жаночага. Большая частка іх адносілася да сялянскага саслоўя, займалася земляробствам, пчалярствам і возніцтвам. Ступень рэлігійнасці вернікаў святары ў 1879 г. ацэньвалі пасрэднай. Яны таксама адзначалі тады ж, што пісьменных сярод прыхаджан не было. Прычт храма складалі настаяцель і псаломшчык. На час апісання царквы (1879 г.) настаяцелем служыў свяшчэннік Васілій Тамашэўскі (скончыў духоўную семінарыю, пасвечаны ў святары ў 1879 г.), а псаломшчыкам – Міхаіл Вячорка. Члены прычта карысталіся царкоўнай зямлёй, якой было каля 80 дзесяцін (у т.л. ворыва 59, сенакосу 23 дзесяціны). Зямля размяшчалася цераспалосна (у 8-мі участках). У 1874 г. для настаяцеля пабудаваны новы дом, а псаломшчык жыў у наёмнай сялянскай хаце. Грошавы прыбытак храма складаў да 40 руб. у год. Пры царкве працавала царкоўна-прыходская школа. Царква не захавалася.

У цэнтры сяла (цяпер вёска) Глінная ў 1879 г. знаходзілася прыходская праваслаўная царква, асвечаная ў імя нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Калі яна пабудавана звестак няма. Вядома, што яна ўзведзена з дрэва на каменным падмурку, была з адным глухім купалам, аднаяруснымі вокнамі, аднымі ўваходнымі дзвярмі, з гонтавым дахам, дашчатай столлю і цаглянай падлогай. Унутраная плошча складала каля 25 квадратных сажняў. Храм не ацяпляўся. Званіца была ўзведзена асобна, побач з царквой. У ёй знаходзілася 4 званы, самы меншы важыў 21,5 фунта, а самы вялікі – 7 пудоў 24 фунты. Іканастас быў дашчаты двухярусны, на ім пастаўлена 13 абразоў. Царква мела 8 свяшчэнніцкіх убранняў, 3 евангеллі (адно з іх рукапіснае), адну сярэбраную даразахавальніцу. Даразахавальніца дасталася храму ад уніяцкай царквы. У царкоўным архіве захоўваліся ў 1879 г. дакументы з 1800 г. У межах Глінненскага прыхода знаходзілася 6 могілак, капліца, могілкавых і прыпісных цэркваў не было (1879г.). У склад прыхода апрача сяла Глінная, уваходзілі вёскі: Амяльная, Клетная, Турная. Самая аддаленная вёска знаходзілася за 6 вёрст ад царквы. Прыхаджан лічылася: 687 душ мужчынскага полу, жаночага 664 душы. Амаль усе яны былі сялянамі. Узровень іх набожнасці царква лічыла нізкім. Пісьменных вернікаў, паводле апісання царквы ў 1879 г., было вельмі мала.

Прычт Глінненскай царквы складалі настаяцель і псаломшчык. Настаяцелем у 1879 г. служыў свяшчэннік Васілій Абрамовіч (скончыў духоўную семінарыю, пасвечаны ў святары ў 1866 г.), а псаломшчыкам – Аўтамон Міркоўскі (узведзены ў гэты царкоўны чын у 1862 г.). Настаяцель жыў у царкоўным доме, а псаломшчык ва ўласным. Члены прычта бясплатна карысталіся царкоўнай зямлёй, якой налічвалася каля 90 дзесяцін (у т.л. ворыва і сенакоса 86 дзесяцін). Ужо на 1879 г. храм быў спарахнелым, а пасля зусім перастаў існаваць. У 1925 г. у вёсцы пабудавана новая, прачысценская царква з дрэва. Яна з’яўляецца помнікам народнага драўлянага культавага дойлідства.
Паводле царкоўнага апісання 1879 г., у сяле (цяпер вёска) Выганашчы на сродкі гетмана Міхаіла Агінскага ў 1785 г. пабудавана драўляная на мураваным фундаменце царква. Яна была асвечана ў імя Прасвятой Багародзіцы. Будынак меў 2 глухія купалы, гонтавы дах, аднаярусныя вокны, адзін уваход. Да ацяплення ён быў не прыстасаваны.

Унутраная плошча храма складала каля 25 квадратных сажняў. Падлога і столь у ім былі дашчатымі. Двухярусны іканастас меў 18 абразоў старога пісьма. У царкве было 2 евангеллі, 6 святарскіх мішурных убранняў, адзін літургічны набор з серабра. У званіцы, якая пабудавана каля царквы, знаходзілася тры званы вагой у 30 фунтаў, 2 і 4 пуды. У царкоўным архіве захоўваліся метрычныя кнігі з 1818 г. (за выключэннем 1817, 1825 г.г.).
У Выганшчанскім праваслаўным прыходзе былі адны могілкі. У яго склад уваходзіла толькі адно сяло Выганашчы. Прыхаджан налічвалася: 565 душ мужчынскага полу, а жаночага 529 душ. Амаль усе яны былі сялянамі-хлебаробамі. Святары лічылі ступень набожнасці прыхаджан пасрэднай. Працэнт пісьменных сярод іх быў таксама нізкім (1879г.).

Прычт Выганашчынскай царквы складалі настаяцель і псаломшчык. У 1871-1879 гадах настаяцелем тут служыў свяшчэннік Рыгор Радзялоўскі (скончыў духоўную семінарыю, у свяшчэннікі пасвечаны ў 1856 г.), а псаломшчыкам – у 1879 г. Васілій Пыжэвіч (узведзены ў гэты чын у 1830 г.). Гадавы прыбытак царквы складаў каля 35 руб. Царкоўнай зямлі было 72 дзесяціны (у т.л. сядзібнай 2, ворыўнай 20, сенакоснай 30, пад лесам 20 дзесяцін), якая размяшчалася ў 9 месцах. Зямлёй карысталіся члены прычта. Для святароў меліся ўсе неабходныя пабудовы, аднак на 1879 г. яны патрабавалі капітальнага рамонту. Сам жа храм на гэты час быў моцным. Пры царкве працавала прыхадскія школа і папячыцельства. Царква не захавалася.
Згодна царкоўных звестак, у мястэчку (цяпер вёска) Святая Воля ў 1727 г. была пабудавана царква князямі Іосіфам і Міхаілам Агінскімі.

У 1863 г. на сродкі дзяржаўнай казны ўзведзена з дрэва на каменным падмурку новая прыходская крыжаўзвіжанская праваслаўная царква. Казной было выдаткавана 4000 руб. Знешне храм меў выгляд прадаўгаватага крыжа, меў гонтавы дах, адзін глухі купал, 2 уваходы, адзін рад вокнаў. Не ацяпляўся. На 1879 г. царква была дастаткова моцнай. Унутраная плошча храма склада каля 45 квадратных сажняў. Столь і падлога былі дашчатымі. У аднаярусным іканастасе стаяла 12 абразоў (шэсць старога пісьма). Апрача гэтага, у царкве асобна знаходзіўся абраз Божай Маці, напісаны на меднай дошцы, у сярэбранай, месцамі пазалочанай, рызе. З набажэнных рэчаў каштоўнымі з’яўляліся: сярэбраны з пазалотай крыж вагой адзін фунт 29 лот і літургічны набор з серабра. У Святавольскай царкве мелася 8 святарскіх убранняў, 2 богаслужэбныя евангеллі (абодва ў аксамітных вокладках). У званіцы, якая знаходзілася ў франтоннай частцы будынка, было 5 званоў – самы меншы важыў 26 фунтаў, а самы вялікі – 4 пуды (1879 г.). У царкоўным архіве захоўваліся дакументы з 1807 г.

У межах Святавольскага прыхода знаходзілася двое могілак, а капліц, могілкавых і прыпісных цэркваў не было. Прыход складалі мястэчка Святая Воля, вёскі – Вялікая Гаць, Доўгая, Малая Гаць. Самая аддалённая знаходзілася за 3 вярсты ад царквы. Прыхаджан налічвалася: 721 душа мужчынскага полу, жаночага 737 душ. Амаль усе прыхаджане былі сялянамі. Вернікі займаліся сельскай гаспадаркай, пчалярствам, а ў Святой Волі – бандарным і ганчарным рамяством. Святары лічылі ступень набожнасці вернікаў Святавольскага прыходу пасрэднай, а працэнт пісьменных сярод іх значным (1879 г.). Прычт храма складалі: настаяцель і псаломшчык. У 1840-1879 гадах тут служыў настаяцелем свяшчэннік Мікалай Стаяновіч, які скончыў духоўную семінарыю, пасвечаны ў свяшчэннікі ў 1840 г. На 1879 г. псаломшчыкам быў Мікалай Наседкін, узведзены ў гэты царкоўны чын у 1859 г.

Храм меў каля 130 дзесяцін зямлі (ворыўнай 31, сенажаці 24, пад лесам 74 дзесяціны), якая размяшчалася ў 25 участках. Царкве належалі 1 дом, 7 гаспадарчых пабудоў (1879 г.). Зямлёй карысталіся настаяцель і псаломшчык, а будоўлямі толькі настаяцель. Пры царкве працавала прыходскае папячыцельства. Старадаўняя Святавольская царква не захавалася. Замест яе ў 1994 г. у вёсцы пабудаваны новы храм.

Згодна пісьмовых крыніц у мястэчку (цяпер гарадскі пасёлак. Целяханы на сродкі мясцовага памешчыка Міхаіла Агінскага пабудавана Троіцкая драўляная на мураваным фундаменце царква, але калі яна была ўзведзена, невядома. На 1879 г. храм з’яўляўся праваслаўным прыходскім. З царкоўнага апісання 1879 г. бачна, што будынак меў выгляд прамавугольніка са званіцай у франтоннай частцы, быў з гонтавым дахам, двума ўваходамі, аднаяруснымі вокнамі, мураванай падлогай і дашчатай столлю. Столь храма падтрымлівалася драўлянымі слупамі. Ужо тады будынак быў не зусім моцным. Да ацяплення ён не прыстасаваны.
Унутраная плошча храма складала каля 40 квадратных сажняў. Драўляны іканастас быў з залочанымі карнізамі і рамамі, аздоблены разьбой; змяшчаў 9 абразоў навейшага пісьма. У царкве былі сярэбраныя з пазалотамі літургічны набор і напрыстольны крыж, 10 святарскіх убранняў, тры евангеллі (два з іх маскоўскіх выданняў 1803 г. і 1836 г.). У званіцы знаходзілася 3 званы вагой у 2, 3, 15 пудоў кожны. У царкоўным архіве зберагаліся метрычныя кнігі з 1797 г., а прыходскія рэестры – з 1837 г.

У Целяханскім праваслаўным прыходзе налічвалася 6 могілак, а капліц, могілкавых і прыпісных цэркваў не было. У склад прыхода ўваходзілі: м.Целяханы, вёскі – Волька, Горталь, Гута, Краі, Рэчкі і Соміна. Самая аддаленая з іх знаходзілася за 18 вёрст ад царквы. Прыхаджан налічвалася: 1156 душ мужчынскага полу, а жаночага 1023 душы. Яны займаліся сельскай гаспадаркай, ляснымі промысламі, возніцтвам, а некаторыя іншымі рамёствамі. Як адзначаецца ў апісанні храма 1879 г., пісьменныя сярод прыхаджан складалі толькі некалькі працэнтаў.
Прычт Целяханскай праваслаўнай царквы складалі настаяцель і два (першы і другі) псаломшчыкі. На 1879 г. тут служыў настаяцелем свяшчэннік Ігнацій Дашнеўскі, які скончыў духоўную семінарыю, у святары пасвечаны ў 1851 г. Першым псаломшчыкам у 1841-1879 г.г. быў дыякан Андрэй Чарнякоўскі (пасвечаны ў чын дыякана ў 1841 г.), а другім – дыякан Леонцій Пігулеўскі (у чыне дыякана з 1831 г.).

Целяханская прыходская царква лічылася заможнай. Яна мела гадавы прыбытак да 100 руб. Храму належала каля 100 дзесяцін зямлі (у т.л. сенакосу 31, ворыва 40, пад лесам 20 дзесяцін). Уся зямля знаходзілася ў 10 кавалках. Для прычта царква мела дастатковую колькасць жылых і гаспадарчых пабудоў, аднак у 1879 г. усе яны знаходзіліся ў спарахнелым стане. Пры царкве працавала прыходскае папячыцельства. Гэты старынны храм не захаваўся. У 1934 г. тут пабудавана новая Троіцкая царква з дрэва, якая з’яўляецца помнікам народнага культавага дойпідства.

У храмах Івацэвіччыны ўвасоблены шматвекавыя вопыт і майстэрства мясцовых будаўнікоў, народна-эстэтычныя густы і ўяўленні прыгажосці.
Ганна ДУЛЕБА, г.Мінск.


5 лістапада 2008  Просмотров: 3571 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта