Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Краеведение Страчаная спадчына
Аб першым каталіцкім храме ў Івацэвічах
На беларускай зямлі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся да Бога. Сведчанне таму –– велічныя хрысціянскія храмы. Можна знайсці шмат цікавых звестак па архітэктуры касцёлаў увогуле, але дакладных звестак аб культавым будаўніцтве такога плану на Івацэвіччыне было мала. Існуе патрэба адлюстраваць тое мастацкае, велічнае, культурна-значнае, што ўнесла каталіцкае веравызнанне ў агульначалавечую скарбніцу гісторыка-мастацкіх каштоўнасцей нашага рэгіёна.
Івацэвічы вядомы з 16 стагоддзя як маёнтак. За такую доўгую гісторыю існавання горад павінен быў мець узоры сакральнага дойлідства.

Касцёльнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі бярэ пачатак прыкладна з 13 ст. Напачатку гэта былі адзінкавыя храмы ў буйных гарадах. Але ўжо ў 14-16 ст.ст. будаўніцтва касцёлаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага значна пашырылася. Шматлікія інвентары і акты сведчаць, што на месцы большасці сённяшніх мураваных касцёлаў 15-17 стст. стаялі драўляныя.
Двухвежавы касцёл са стромкім гатычным ці барочным завяршэннем вежаў стаў увасабленнем вобраза каталіцкага храма ў драўляным дойлідстве на беларускіх землях. Галоўны фасад – сіметрычны, з вастраверхімі вежамі – робіцца носьбітам вобраза збудавання, бакавы – асіметрычны, вертыкаль вежаў супрацьстаіць гарызанталі грэбню дахаў. Такога тыпу касцёлы на Беларусі шырока былі распаўсюджаны ў 18 ст. План набываў форму выцягнутага (лацінскага) крыжа.

Традыцыі, якія гістарычна склаліся ў драўляным манументальным дойлідстве Беларусі, павінны былі знайсці адбітак у помніках, узведзеных у 17-19 стст. Гэта натхняла на думку, што, магчыма, у горадзе захаваўся драўляны будынак, з цягам часу перабудаваны ці рэканструяваны пад пабудову іншага прызначэння. Але знайсці ў горадзе драўляную пабудову, падобную да культавага будынка, не атрымалася. Можна меркаваць, што ў нашай мясцовасці драўляныя культавыя пабудовы загінулі ў агні падчас шматлікіх войнаў. Прыйшлося зноў звярнуцца да першакрыніц, энцыклапедый і энцыклапедычных даведнікаў.

У энцыклапедычным даведніку “Каталіцкія храмы на Беларусі”, выдадзеным у Мінску ў 2001 годзе (“Беларуская энцыклапедыя”), усё ж такі было знойдзена, што ў нашым горадзе існаваў касцёл Узвіжання Святога крыжа.
У мястэчку Івацэвічы мураваны парафіяльны храм быў пабудаваны каля 1750 года родам Глухоўскіх. Месціўся касцёл на тэрыторыі сучаснай выхаваўча-працоўнай калоніі (у той час на вуліцы Юрздзіка).

На самой справе, на адным з валуноў мура выбіта іншая дата – 1779 год. Гэтую дату і трэба лічыць пачаткам будаўніцтва касцёла. Магчыма, культавае прызначэнне касцёла спалучалася з абаронным, таму што таўшчыня цокальнай часткі будынка складае 1,35 метра, таўшчыня саміх сценаў на вышыні прыкладна чатырох з паловай метраў – 0,87 метра. Як і ва ўсіх касцёлах, уваход у храм ажыццяўляўся з заходняга фасаду.

У 1866 годзе касцёл быў забраны пад праваслаўную царкву. У 1922 годзе вернуты вернікам і існаваў да 1944 года. Быў разбураны пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе, пры выкананні будаўнічых работ, прыкладна ў 300 метрах ад касцёла былі знойдзены сляды пахаванняў. На жаль, на той час археалагічныя даследаванні не праводзіліся.
У 1992 годзе спецыяльная камісія правяла вывучэнне стану помніка і магчымасці яго рэканструявання. Але вывады камісіі былі адмоўнымі.

Дзякуючы дапамозе ксяндза Дар’юша, можна ўбачыць вонкавы выгляд касцёла ў час, калі ў ім адбываліся набажэнствы. Час пабудовы касцёла сведчыць аб тым, што сакральная мураваная архітэктура ў нашым мястэчку існавала на прыканцы 18 ст. Амаль у той жа час быў пабудаваны маёнтак Юндзілаў, бровар, смалакурня, вадзяны млын. Гэтая акалічнасць прыводзіць да высновы, што развіццё мястэчка ішло ў напрамку агульнаеўрапейскіх тэндэнцый. На жаль, архітэктурныя збудаванні дасканала не вывучаны.

У 17 ст. у Еўропе каталіцкія храмы паўсюдна належала будаваць у стылі барока. Можна меркаваць, што касцёл Узвіжання Святога крыжа з’яўляўся помнікам архітэктуры барока, бо ён мае стылёвыя і канструктыўныя асаблівасці, уласцівыя гэтаму накірунку архітэктуры.
Касцёл Узвіжання Святога крыжа адметны сціплым выкарыстаннем барочнай пластыкі, масіўнымі формамі, статычнасцю. Скульптурнасць архітэктурнай кампазіцыі аб’ёму храму з цэнтрычным васьмікутным планам тыпу ратонды ўзмацняецца спалучэннем аб’ёмаў даху двухсхільнага і вальмавага пакрыцця. Дах завершаны ліхтаром з сігнатуркай (вежачкай са звонам). Дзеля ўзбагачэння архітэктурнай выразнасці дах дадаткова аздоблены трохвугольнымі франтонамі. З франтальнага боку касцёла далучаны невялікі прамавугольны нартэкс, які акцэнтуе ўваход. Нартэкс адкрываўся ў неф шырокай паўцыліндрычнай аркай. У бакавых кругавых нішах нефа, магчыма, былі размешчаны спавядальні.

Фасады, аднолькавыя па кампазіцыі і дэкоры, былі атынкаваны, аб чым сведчаць захаваныя сцены храма. Грані аб’ёму аздоблены плоскімі лучковымі нішамі; вокнамі ў прафіляваных ліштвах, спаранымі вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і поясам сухарыкаў на карнізах. Усе гэтыя элементы дэкору былі афарбаваныя ў белы колер. Па захаваўшыхся элементах сцяны можна зрабіць выснову, што самі сцены касцёла маглі мець чырвоны колер.
Касцёл меў крыпту (месца ганаровых пахаванняў), аб чым сведчаць рэшткі пабудовы. Гледзячы па ўсім, крыпта месцілася пад усім храмам.
Доўгі час заставаліся некранутыя ні часам, ні людзьмі тры мураваныя сцяны храма, крыпта касцёла выконвала ролю склада на тэрыторыі выхаваўча-працоўнай калоніі. У наш час рэшткі касцёла перабудаваны ў гаспадарчую пабудову.

Хацелася б адзначыць, што не толькі ў саміх Івацэвічах мы згубілі нашу архітэктурную спадчыну. Такі ж лёс і ў шэрагу касцёлаў раёна. Ніжэй прыведзены толькі кароткі спіс страчанай спадчыны. Гэта азначае, што пра гэтыя помнікі архітэктуры захаваліся хаця якія звесткі ці рэшткі збудаванняў. У дадзены час гэтыя пабудовы як храмы не дзейнічаюць ці ўвогуле разбураны. Цяжка сказаць, колькі ўсяго засталося па-за летапісамі, колькі звестак згублена і ўжо ніколі не зможа быць адноўлена. Таму неабходна з большай павагай і ўвагай адносіцца да таго багацця, якое захавалася. Тое, што нашы продкі збераглі і захавалі для нас, мы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Нельга губляць гістарычную памяць…

Бабровічы. Касцёл Святога Яна Евангеліста і Святой Параскевы. Пабудаваны як парафіяльны ў 1932 годзе на ахвяраванні вернікаў і намаганнямі святара Баляслава Пачопкі.
Быцень. Касцёл Святога Язэпа. Пабудаваны напрыканцы 19 ст. з сасновага брусу. Помнік народнага драўлянага дойлідства з элементамі неаготыкі.
Гошчава. Кляштар дамініканцаў. Існаваў у 1692-1776 гадах.
Целяханы. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа. Быў пабудаваны як парафіяльны ў 1816-1817 гадах з цэглы па фундацыі графа Пуслоўскага.

P.S. Выказваю сардэчную падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы артыкула ўсім, хто аказаў дапамогу справай і парадай. Гэта Вераніка Крукоўская, ксёндз Дар’юш Блашчык, місіянер Анджэй Зюлкоўскі, Мікалай Мікалаевіч Валковіч, Вера Аляксандраўна Скачко.

Людміла Вікенцьеўна Крукоўская,
выкладчыца выяўленчага мастацтва СШ №3 г. Івацэвічы

4 лістапада 2008 Комментариев: 1 | Просмотров: 2199 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:39) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> acheter viagra</a> viagra pas her
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>pre cio viagra</a> viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;viagra acquistare</a> comprare viagra online
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra kaufen</a> viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта