Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Адыграў і адспяваў “Радавод”
Чацвёрты адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”, які ў гэтым годзе ўпершыню прайшоў у Івацэвічах, 20-21 мая сабраў больш за тысячу аматараў усяго беларускага, самабытнага: абрадавых песень і побытавых танцаў, старадаўніх музычных інструментаў і народных гульняў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальнай кухні. Фальклорныя маладзёжныя калектывы з усіх раёнаў Брэсцкай вобласці прадэманстравалі сваё мастацтва падчас конкурснай праграмы, гасцявыя калектывы проста парадавалі гледачоў сваімі танцамі і спевамі.
Распачалася імпрэза з урачыстага шэсця ўдзельнікаў фестывалю па вуліцы Леніна да плошчы каля райвыканкама, дзе і чакалася правядзенне асноўных фестывальных мерапрыемстваў, а іменна конкурснай праграмы.
Юнакі і дзяўчаты, зусім маленькія дзеці і кіраўнікі творчых дружын вадзілі карагоды па плошчы. Пасля веснавога абраду “Варадарка” пачалася цырымонія адкрыцця фестывалю. Слова для вітання ўдзельнікаў фэсту прадаставілі першаму намесніку начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандру Фёдаравічу Жуку, які выказаў словы вялікай падзякі ўсім удзельнікам фестывалю, яго арганізатарам – за імкненне зберагчы беларускую культуру, і кіраўніцтву раёна – за магчымасць сабрацца разам на івацэвіцкай зямлі. Таксама ён зазначыў поспехі нашых юных талентаў – на рэспубліканскім конкурсе народнага мастацтва ў лагеры “Зубраня” дзіцячыя фальклорныя калектывы з Вялікагацкай і Амяльнянскай школ занялі першае і другое месца адпаведна. Выступаў падчас цырымоніі і намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Фёдаравіч Велікаселец.

– Сёння ў нашай краіне назіраецца павышаная цікавасць да нацыянальнай культуры, да этнічных працэсаў, традыцыйнай мастацкай творчасці, фальклору. Планамерная, сістэмная работа па вывучэнні фальклору стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці кожнага дзіцяці. Менавіта праз фальклор пашыраюцца ўяўленні аб духоўным свеце беларусаў, аб багатай народнай мудрасці нашых продкаў, непаўторнасці нашай малой радзімы, – зазначыў ён. І расказаў, што наша івацэвіцкая зямля непаўторная і самабытная: ёсць у нас і своеасаблівая вышыўка, і ўнікальныя тэхніка саломапляцення, адметная абрадавая паэзія, разнастайныя гаворкі. Практычна ў кожным населеным пункце ёсць свой уласны, арыгінальны народны касцюм. А абрад Намскі Вялікдзень, які запісалі ў вёсцы Аброва, занесены ў спіс дзяржаўных духоўных каштоўнасцей.

Запрасілі на сцэну падчас адкрыцця фестывалю ганаровае журы конкурсу пад старшынствам этнахарэографа Людмілы Бярней, а таксама прадстаўнікоў творчых калектываў з замежжа – хлебам-соллю віталі гасцей з Расіі, Украіны, Польшчы. Потым пачалася напружная конкурсная праграма. На пляцоўцы каля райвыканкама выступілі інструментальныя фальклорныя групы, выканаўцы абрадавых песень і народных гульняў, выканаўцаў на старажытных музычных інструментах. Працавалі і проста канцэртныя пляцоўкі каля кінатэатра “Партызан” і на вуліцы Дэпутацкая, каля Дома культуры, дзе выступалі госці фестывалю, а таксама канкурсанты, але ўжо па-за межамі конкурсу, як бы мовіць, для душы. А на другі дзень адбыліся спаборніцтвы танцавальных калектываў і практычная канферэнцыя «Фальклорная спадчына Брэстчыны як аснова этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі».

Асобна трэба сказаць, што яшчэ да пачатку конкурснай праграмы на плошчы з’явіўся “Горад майстроў”. Так называлася выстаўка народнай творчасці. Наведвальнікі пабачылі вырабы з саломы, дрэва, гліны, адным словам, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ў розных тэхніках – тут была і вышыўка, і выцінанка, і шмат чаго іншага. Каля некаторых экспазіцый сядзелі маладыя майстры і прама на вачах гасцей стваралі свае шэдэўры. Працавала і яшчэ адна выстаўка – “Бабуліна кухня”. Яе найлепш ахарактарызуе эпітэт “смачная”. Не толькі паглядзець на беларускія стравы прыйшлі сюды наведвальнікі, але і пакаштаваць незвычайную для нас, сучасных людзей, ежу. Хтосьці і рэцэпты пытаў. А што? Некаторыя стравы зусім немудрагелістыя, але такія сытныя, апетытныя і галоўнае, маюць дачыненне да здаровага харчавання. І прыгатавана ўсё было, адразу відаць, з душой, і пададзена ад чыстага беларускага сэрца. На выстаўцы вылучылася і наша гаспадыня Вольга Мікалаеўна Зінкевіч, жыхарка Вялікай Гаці. У прыватнай размове госці-арганізатары прызналіся, што пірог па яе рэцэпце (“Бабулін пірог”) быў найсмачнейшы.
А цяпер назавём пераможцаў і дыпламантаў IV абласнога фальклорнага фестывалю «Радавод».

Гран-пры фестывалю атрымалі юныя артысты з сярэдняй школы №2 г.Століна – за развіццё фальклору Століншчыны. Далей назавём тыя калектывы (і змешаныя, і танцавальныя), якія ўдастоены першых месцаў. Гэта фальклорны танцавальны калектыў “Палескія плясуны” (СШ №2 г.Столін), музычны фальклорны ансамбль “Зараначка” (СШ №2 г.Столін), ансамбль народнай песні “Весялінка” (СШ №2), народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” (г.Столін), фальклорны калектыў “Катрына” (г.Высокае Камянецкага раёна), ансамбль, які выступае ў стылі фолк-мадэрн “Крыніца дабрыні” (г.Баранавічы), ансамбль “Ваяж” (г.Баранавічы), змешаны фальклорны калектыў “Зовузэнька” (Брэсцкі раён). Першае месца і ў сямейнага фальклорнага калектыву з цэнтра мастацкай творчасці г.Пінска. І нашы артысты не засталіся без узнагарод.

Першае месца – у фальклорнага калектыву Вялікагацкай школы. Дарэчы, калектыў гэты склаўся менавіта падчас “Радаводу”. Другое месца сярод іншых прысуджана дзецям з Амяльнянскай школы. Адзначыла журы работу В.І Караткевіч, кіраўніка калектыву “Фальклорны тэатр мод”, які стварыў арыгінальныя народныя касцюмы Брэстчыны. За выставы народнай творчасці адзначылі прадстаўнікоў цэнтраў пазакласнай работы Брэсцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Вядома, гэта не ўсе ўзнагароды, толькі самыя асноўныя.

Адыграў і адспяваў «Радавод”, але ў душу ўсіх, хто прыйшоў у спякотныя майскія дня на выступленні юных талентаў, усё гучаць гукі роднай, незабыўнай, як асабістае імя, мелодыі – гэта песня Бацькаўшчыны, ліст з мінулага ў светлую будучыню Беларусі.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

24 мая 2011 Комментариев: 1 | Просмотров: 1027 | распечатать
 
(5.11.2017 - 22:22) цитировать
 
 
Однозначно, устала читать ваш длинюююший текст, даже не текст, а портянка кака-то. Лучше сяду в секс игры играть. Хоть отдохну, а то в глазах от текста темнеет...
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта