
Сярод лепшых на абласным свяце духавой музыкі, якое праходзіла ў Лунінцы, – народны духавы аркестр Івацэвіцкага ГДК. Ён заваяваў дыплом II ступені за выканаўчы ўзровень і папулярызацыю духавой музыкі, а яго мастацкі кіраўнік А.А.Юркевіч быў удастоены ганаровага права ўзняць Дзяржаўны сцяг падчас урачыстага адкрыцця свята.
У складзе народнага духавога аркестра Івацэвіцкага ГДК, якім дырыжыруе на працягу 50 гадоў Анатоль Юркевіч, 22 удзельнікі. Званне “народны” аркестр атрымаў яшчэ ў 1977 годзе і з той пары рэгулярна яго пацвярджае. Сярод майстроў сваёй справы кіраўнік аркестра вылучае Сяргея Сіманчука, выкладчыка Быценскай ДМШ па класе духавых інструментаў, і кіраўніка дзіцячага аркестра Аляксандра Сераду, кіраўніка дзіцячага аркестра ў Івацэвіцкай дзіцячай школе мастацтваў (ён жа і саліст аркестра), а таксама выдатнага трубіста Аляксандра Гушулей, які працуе ў ААТ “Івацэвічдрэў”.
Валянціна БОБРЫК.