Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Гісторыя ў рэчах
У Косаўскай сярэдняй школе – два цудоўныя музеі. Упэўнена, што знойдзецца чытач, які скажа: “Ат, самадзейнасць! Каму гэта цікава?” Але ж бывае і самадзейнасць, што ў адным кроку ад сапраўднага мастацтва, а бывае і мастацтва, якое без малога рамяство. Дык размова якраз аб такой самадзейнасці, якая ўражвае прафесіянальным падыходам – ад падабраных з запасніка экспанатаў да іх выкладкі на паліцах. – Я сам гісторык, бачыў шмат музеяў, але такі – упершыню, – кажа дырэктар Косаўскай СШ Алег Васільевіч Раўчэня.
Яно і не дзіва – хто ж будзе нагаворваць на сваё, але пасля экскурсіі разумееш, што дырэктар мае рацыю. Ёсць у гэтага музея разыначка, але аб ёй – пазней.
Музей у Косаўскай школе з’явіўся два гады таму, але ў сучасным яго выглядзе існуе з лістапада мінулага года. Абноўлены, ён расшырыў сваю плошчу і быў раздзелены тэматычна. Цяпер дзве экспазіцыі месцяцца ў двух пакоях: на першым паверсе – этнаграфічны музей, на другім – гістарычны.

Непасрэднае дачыненне да стварэння музеяў мае настаўнік гісторыі Косаўскай СШ Наталля Яўгенаўна Бялевіч. Сёлета яна ўзнагароджана Граматай Брэсцкага аблвыканкама ў сувязі з 70-годдзем утварэння Івацэвіцкага раёна. Ад яе і даведалася вось аб чым.
Няма мяжы дасканаласці, таму этнаграфічны музей, які на першы погляд здаецца абсалютна завершаным, усё яшчэ ў стадыі дапрацоўкі. Плануецца, што хутка беларускі арнамент з’явіцца на столі, а экспазіцыя будзе папаўняцца цікавымі рэчамі, у кожнай з якіх – свая гісторыя. Хоць і без іх музейны фонд ужо багаты на рарытэтныя прадметы, па якіх можна вывучаць этнаграфію ўсяго раёна.

Каштоўны кожны экспанат, але найбольш цікавымі для наведвальніка былі і застаюцца старажытныя, рэдкія рэчы. А такіх тут шмат: прасы мудрагелістай формы, звычайныя і для карункаў (прасоў у музеі – цэлая калекцыя), пасталы – мужчынскі абутак са скуры, які сустракаецца даволі рэдка, ліхтары, самавары XIX ст. Ёсць і рэчы, якія не прайшлі пакуль выпрабаванне часам, але прадстаўляюць асаблівую каштоўнасць. Напрыклад, абраз, які музею падарыла былая настаўніца Косаўскай школы Зінаіда Фёдараўна Лукоўская. Зрабіла жанчына яго сваімі рукамі. Здалёк здаецца, быццам ён вышыты гладдзю, але не. Божы лік на абразе – з бісеру. Дарэчы, абраз той асвячоны ў храме.

Прадстаўленая ў этнаграфічным музеі экспазіцыя складаецца з двух частак – прадметы сельскага быту ў адным куце, і гарадскога савецкіх часоў – у другім. А вось цяпер раскажу пра тую самую разыначку. Дырэктар Косаўскай школы так называе тэатралізаванае прадстаўленне, якім суправаджаюцца экскурсіі па музеі. Галоўныя дзеючыя асобы – сельскі хлопец і гарадская дзяўчына, якія ходзяць адзін да аднаго ў госці – спачатку ў гарадскую кватэру, потым у сельскую хату. Ролі выконваюць вучні 8”А” класа Дзяніс Рабчэня і Наталля Худзякова.
У гарадскіх апартаментах зацікавіць многае – ад ёлачных цацак ў выглядзе ракеты з надпісам СССР да гумавага абутку з пустымі абцасамі, які абувалі адразу на туфлі.

Этнаграфічны музей рабілі ўсім школьным калектывам, за два месяцы давялі яго да ладу. А вось над гістарычным яшчэ трэба сур’ёзна папрацаваць. Але экспанатаў тут больш, ды яшчэ якіх! Вось, напрыклад, рэч, што дапамагае вырашыць спрэчкі, хто ж быў апошнім уласнікам Косаўскага палаца. У музеі захоўваецца квітанцыя, якая пацвярджае, што ў 1901 годзе ўласнікам палаца яшчэ быў яго Вялікасць прынц Канстанцін Пятровіч Ольдэнбургскі.

Увогуле, у музеі захаваліся ўнікальныя дакументы XIX ст., фотаздымкі. Уразяць і прадметы з ваенных часоў. Асабіста мне падаліся цікавымі сшыткі 1944-1945 гадоў. Папера была ў цане, і вучні пісалі на пустых польскіх бланках і ў самаробных сшытках. Талоны на хлеб 1945 года, лісты з фронту, паштоўкі, апісанне баявых дзеянняў за вызваленне раёна з подпісам генерала 28 арміі А.А. Лучынскага, кнігі першай паловы XX ст... Ці мала тут знойдзецца цікавага? Гэта проста трэба ўбачыць. Экспанатаў у двух музеях і запасніку – каля тысячы, і новыя прыносяць штодзень.

Наталля Яўгенаўна Бялевіч па водгуках калег зрабіла для музея больш за астатніх, хоць і сама жанчына ролю сваю ацэньвае, як мінімальную.
– Што я змагла б без калег і вучняў?, – кажа яна. І не запамятала, назвала тых, хто працаваў над музеем да яе: Аляксандра Фаміча Зайку, Галіну Міхайлаўну Альховік, Міхаіла Уладзіміравіча Дылько і іншых. І, канечне, успомніла і пра ініцыятыўных вучняў. Ім усім – вялікі дзякуй за такія музеі.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ/

1 чэрвеня 2010  Просмотров: 1049 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта