Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Ірына Патаповіч стала салісткай
Прэзідэнцкага аркестра. Віншуем!

potapovich.jpg (10.75 Kb)Нарэшце 26 ліпеня па АНТ аб'явілі 7 прозвішчаў пераможцаў праекта «Новыя галасы Беларусі», у ліку якіх і наша зямлячка Ірына Патаповіч. Конкурс у Прэзідэнцкі аркестр склаў 50 чалавек на месца, і перамагчы можна было ў такой напружанай барацьбе толькі дзякуючы сапраўднаму таленту. Падчас выступленняў у Мірскім замку, на «Славянскім базары» Ірына пакінула ўражанне самай загадкавай канкурсанткі. Яе пастаўленая манера выканання песень і валоданне замежнымі мовамі дапамаглі паказаць з найлепшага боку самабытныя пералівы і тонкасці валодання голасам, а выкананне складанага месца ў малдаўскай песні прымусіла Віктара Бабарыкіна спыніць аркестр на рэпетыцыі, каб ёй асабіста паапладзіраваць.
Раніцай наступнага дня нам удалося звязацца з Ірынай і яе мамай Валянцінай Сцяпанаўнай, каб раздзяліць з імі радасць навіны.
– Валянціна Сцяпанаўна, якія пачуцці перапаўняюць Вас і Вашу дачку?
– Радасць і гонар за дачушку. Прызнацца, Ірына сама не верыла, што стане салісткай Прэзідэнцкага аркестра, а я ў душы верыла ў яе здольнасці. Яе прыгожа прадстаўлялі на «Славянскім базары», і я адчула сэрцам, што яна ўвойдзе ў лік пераможцаў.

– Ірыну назвалі самай загадкавай канкурсанткай, а якая яна дома?
– У сям'і яна простая. Па характары ад бацькоў яна мэтанакіраваная, і спяваць – гэта ў нас сямейнае. Я люблю спяваць, і малодшы брат Ірыны Сяргей таксама мае роўны прыгожы голас. Сёлета ў конкурсе ў Гродне ён заваяваў дыплом прафесійнага выканаўцы, хаця прафесію выбраў далёка не творчую.

– Ірына, запаветная мара твая збылася?
– Збылася толькі адна мара – выступіць на «Славянскім базары», а другая мара – паехаць на Еўрабачанне і перамагчы там – яшчэ наперадзе. Я вельмі рада, што стала салісткай Прэзідэнцкага аркестра. Мяне перапаўняюць эмоцыі, цяжка знайсці адпаведныя словы. Радасць бясконцая...
Валянціна БОБРЫК

28 ліпеня 2009  Просмотров: 1287 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта