Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Клопат пра Слова…
25 лістапада ў Лунінцы ў чацвёрты раз адбылося ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Улада Берасцейшчыны падтрымлівае літаратараў вобласці і матэрыяльна, і ў творчасці, з асаблівай увагай ставячыся да юных талентаў.
Так, у 2007 годзе аблвыканкам зацвердзіў палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Калесніка. І ў тым жа годзе яна ўпершыню была ўручана некалькім аўтарам. Адначасова аддзяленне пісьменнікаў сумесна з аблвыканкамам сталі ініцыятарамі штогадовага літаратурнага конкурсу для моладзі Брэстчыны.
І вось ужо ў чацвёрты раз 25 лістапада невялікая вясковая школа ў в.Лунін Лунінецкага раёна гасцінна сустрэла ўдзельнікаў і гасцей свята “Лунінская восень”. Год ад году гэта свята набывала сваю значнасць у культурным жыцці Брэстчыны, пашырала свае геаграфічныя межы, збіраючы ўсё болей гасцей.

У гэтым годзе ў Лунінскай школе прайшла толькі першая частка свята. Само ўручэнне літаратурных прэмій было вырашана правесці ў кінатэатры горада Лунінец, які змог умясціць куды большую колькасць гледачоў, чым невялікая актавая зала школы. Акрамя таго, у фае кінатэатра праходзіла выстаўка карцін таленавітага мастака Іванаўскага раёна Янкі Рамановіча.
Са словамі віншавання перад цырымоніяй уручэння да ўдзельнікаў свята звярнуўся намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык. Ён падкрэсліў, што цяпер важнасць літаратурнага слова вельмі ўзрастае. Тое, якія кнігі чытаем мы, якія творы чытаюць нашы дзеці, становіцца адным з важнейшых фактараў духоўнага здароўя народа.

“Мы падтрымлівалі, падтрым-ліваем і будзем падтрымліваць любое добрае пачынанне, якое нясе нашым людзям карысць, спрыяе культурнаму развіццю вобласці”, – падкрэсліў Леанід Цупрык.
У гэтым годзе лаўрэатамі літаратурнай прэміі аблвыканкама імя Калесніка сталі Аляксандр Валковіч (проза), Віктар Вабішчэвіч і Надзея Парчук (паэзія), Зоя Гарадзецкая (творы для дзяцей). Былі падведзены і вынікі літаратурнага конкурсу сярод моладзі, які ў гэтым годзе быў прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі і 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З рук намесніка старшыні аблвыканкама пераможцы конкурсу – вучні Брэстчыны – атрымалі граматы і падарункі. А яшчэ – невялікую кніжку – зборнік лепшых работ конкурсу, які традыцыйна выдаецца штогод, дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы аблвыканкама.

– Не толькі ў Брэсцкай вобласці існуе свая літаратурная прэмія, – дзяліўся сваімі ўражаннямі на свяце паэт і празаік, намеснік дырэктара РВУ “Літаратура і мастацтва”, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак. – Але менавіта толькі ў вас, на Берасцейшчыне, гэтай прэміі надаецца такая шчырая, літаральна бацькоўская ўвага з боку аблвыканкама.
Аб асаблівых стасунках брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў і ўладаў Брэстчыны з цэнтральнымі літаратурнымі выданнямі казала госця свята, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Раіса Баравікова. Ужо традыцыйна 11 нумар часопіса штогод становіцца цалкам берасцейскім, старонкі часопіса аддаюцца аўтарам вобласці.

Сапраўдны клопат заўсёды дасць плён. Выступаючы на свяце, дырэктар РВУ “Літаратура і мастацтва” рэдакцыйна-выдавецкай установы Алесь Карлюкевіч падзяліўся сваімі прыемнымі ўражаннямі ад мерапрыемства, зазначыўшы, што ў апошнія гады літаратары Берасцейшчыны значна актывізаваліся, мастацкі ўзровень прапануемых выдавецтву твораў вельмі высокі. Падкрэсліў Алесь Карлюкевіч і тое ўзаемаразуменне, якое існуе сёння між ім, як выдаўцом, і кіраўніцтвам вобласці і можа быць сапраўдным прыкладам для іншых.

…Свята “Лунінская восень” сёлета ладзілася напярэдадні 80-годдзя класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (нарадзіўся 26 лістапада 1931 года), што надало яму яшчэ большую значнасць.
А новыя сумесныя справы аддзялення Саюза пісьменнікаў і аблвыканкама – наперадзе. У наступным годзе Брэстчына будзе прымаць гасцей аднаго з самых значных святаў у культурным жыцці нашай краіны – у Ганцавічах пройдзе Дзень беларускай пісьменнасці. І будзе яшчэ не адна Лунінская восень.
Валерый ГАПЕЕЎ.

30 лістапада 2010  Просмотров: 1090 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта