Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура На новы ўзровень…
Нядаўна Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па прыняцці ў бліжэйшы час дзяржаўнай праграмы развіцця культуры Беларусі на 2011-2015 гады. Па словах міністра культуры Паўла Латушка, гэта праграма створыць дадатковыя магчымасці для новага этапу развіцця культуры і мастацтва Беларусі ў бліжэйшай пяцігодцы. Так, напрыклад, толькі з раённага бюджэту на развіццё сферы культуры раёна за чатыры гады пяцігодкі было ўкладзена больш за 25849 мільёнаў рублёў. І калі ў 2005 годзе сума ўкладзеных сродкаў раўнялася 3113,3 мільёна рублёў, то ў 2009 – 5887,1 мільёна рублёў. У 2010 годзе з раённага бюджэту запланавана выдзеліць на ўтрыманне ўстаноў культуры раёна 6267,9 мільёна рублёў.
Аб тым, як папрацавалі культработнікі нашага раёна ў бягучай пяцігодцы, карэспандэнту “ІВ” расказвае начальнік аддзела культуры райвыканкама Любоў Мікалаеўна Фосцікава.

– Работа культработнікаў культуры нашага раёна ў бягучай пяцігодцы была насычанай і рэзультатыўнай, – гаворыць Любоў Фосцікава. – Аб гэтым сведчыць шэраг знакавых падзей, якія адбыліся ў культурным жыцці Івацэвіччыны. Старт ім даў абласны фестываль “Дажынкі-2006”, які ладзіўся ў Івацэвічах. У 2008 годзе на Івацэвіччыне прайшоў абласны фестываль “Тэатральнае палессе”, у якім прынялі ўдзел Закарпацкі дзяржаўны рускі драматычны тэатр г.Мукачова (Украіна), народны тэатр Елгава (Латвія) і 18 тэатральных калектываў вобласці. Іх спектаклі змаглі паглядзець не толькі жыхары райцэнтра, а і раёна.
Згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2008 года №20 Косаўскі палац Пуслоўскіх уключаны ў інвестыцыйную дзяржаўную праграму, пачалася яго рэканструкцыя. За гады пяцігодкі на гэтыя работы зрасходавана больш за 4 мільярды рублёў. Абрад “Намскі Вялікдзень”, які традыцыйна праводзіцца ў в.Аброва, у 2008 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе Аліна Молаш з г.Івацэвічы стала пераможцам міжнароднага фестывалю “Славянскі базар-2008”, а таксама ўдзельніцай дзіцячага міжнароднага конкурсу “Еўрабачанне”. Ірына Патаповіч, салістка Стайкаўскага СДК, стала салісткай Прэзідэнцкага аркестра. У 2009 годзе майстру народнай творчасці Н.М. Тысевіч з в.Аброва прысвоена званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”, а сама-дзейны мастак-інвалід Анатолій Галушка з в.Магіліцы прыняты ў члены Міжнароднага саюза мастакоў-інвалідаў.
Шмат чаго зроблена для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2008 го-дзе аддзелам культуры райвыканкама набыты аўтобус – створаны аўтаклуб, які дапамог вырашыць праблему няхваткі культустаноў у маланаселеных пунктах. Акрамя таго, з яго з’яўленнем значна павялічылася колькасць абменных канцэртаў паміж сельскімі клубамі і Дамамі культуры. У 2009 годзе адбылося адкрыццё Хадакоўскага СДК, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. У маі таго ж года была ўрачыста адкрыта фестывальная пляцоўка на возеры “Вулькаўскае”, на якой праведзены рад мерапрыемстваў: фестываль фальклору “Палескія ўзоры”, раённае свята “Дажынкі-2009” і іншыя. У 2009 годзе мы адсвяткавалі 490-годдзе Івацэвічаў, арганізацыю якога высока ацанілі ў вобласці.
З пераўтварэннем вёсак раёна ў аграгарадкі на базе Амяльнянскага, В-Аброўскага, Быценскага і Любішчыцкага СДК, Целяханскага ЦКіД створаны пляцоўкі філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання. За пяць гадоў на гэтых пляцоўках прай-шло 1055 канцэртаў. У перыяд з 2006 па 2009 год з’явіліся новыя раённыя фестывалі: “Вёска сустракае гасцей”(праводзіцца штогод), дзіцячай і маладзёжнай эстраднай творчасці “Крыніца надзей” (1 раз у 2 гады), рэгіянальнага фальклору “Палескія ўзоры” (1 раз у 3 гады), “Алё, мы шукаем таленты” (1 раз у 2 гады), “Песні роднай краіны”(1 раз у 3 гады), аматарскіх аб’яднанняў “Свет нашых захапленняў” (1 раз у 3 гады). У наступным годзе плануецца правядзенне фестывалю гумару “Аброўскія жарты”.

– А што зроблена для паляпшэння ўмоў працы работнікаў культустаноў, асабліва ў сельскай мясцовасці?
– Зроблена нямала. У 2009 годзе Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей пераведзены ў другі будынак. Праблема музейнага памяшкання існавала доўгі час. І сёння наша задача – завяршыць рамонт асобных памяшканняў. За пяць гадоў праведзены рамонт у 15 клубных установах раёна. У канцы 2010 года будзе завершаны рамонт у Аброўскім СДК, Падстарынскім СДК, праводзіцца рэканструкцыя Мілейкаўскага дзіцячага садка пад сельскі Дом культуры. У Мілейках, наогул, да гэтага часу не было ніякай культустановы. Ад матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання бібліятэк, стварэння ў іх камфорту ва многім залежыць якасць і эфектыўнасць выканання бібліятэчных і інфарматыўных паслуг. Палепшыліся ўмовы працы ў 8 бібліятэках цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы: яны былі пераведзены ў другія, больш камфортныя прасторныя памяшканні. 15 бібліятэк Івацэвіцкай ЦБС увайшлі ў сістэму аграгарадкоў. І трэба адзначыць, што культурнае жыццё нашых бібліятэк таксама выходзіць на новы ўзровень. Так, напрыклад, работнікамі бібліятэк рыхтуюцца творчыя сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі. Было арганізавана шмат прэзентацый кніг. Вельмі прыемна, калі кіраўнікі сельгаспрадпрыестваў разумеюць, наколькі важна дзейнасць культустаноў для сельскіх жыхароў. А некаторыя нават аказваюць дапамогу ў іх рэканструкцыі. Хачу выказаць падзяку старшыні СВК “Святая Воля” Уладзіміру Рыгоравічу Любушаку, які дапамог адрамантаваць Турнянскую бібліятэку-клуб.

– Зарабляеце нешта і самі?
– Безумоўна. Платныя паслугі за перыяд з 2005 па 2009 год выраслі на 213 працэнтаў. Новыя віды платных паслуг, якія аказваюць клубныя ўстановы раёна, наступныя: правядзенне юбілеяў працоўных калектываў, арганізацыя сямейных урачыстасцяў, імянінаў, выпускных балаў, запіс фанаграм, пракат касцюмаў, распрацоўка сцэнарыяў і іншыя. Палепшылася дзейнасць бібліятэк па аказанні платных паслуг насельніцтву. Імі было зароблена 17,3 мільёна рублёў, у параўнанні з 2005 годам гэта лічба вырасла больш чым у два разы. Попытам у чытачоў карыстаюцца такія віды паслуг, як выдача кніг з камерцыйнага фонду, дастаўка кніг на дом па заяўках чытачоў і, канешне ж, камп’ютарныя паслугі.

– А што зроблена ў мэтах папулярызацыі музычнай культуры і музыкальна-эстэтычнай адукацыі дзяцей?
– У гэтым накірунку эфектыўна працуюць школы мастацтваў і музычныя школы раёна. Цікавасць да музыкі і іншых відаў мастацтва сярод дзяцей значна ўзрасла. Калі ў лічбах, то колькасць навучэнцаў у музычных школах з 2005 па 2010 год павялічылася з 685 да 832 чалавек. Больш таго, прыём у дзіцячыя школы мастацтваў праходзіць на конкурснай аснове. Напрыклад, на аддзяленне фартэп’яна ў гэтую ўступную кампанію конкурс склаў 1,3 чалавека на месца, на аддзяленне харэаграфіі – 3,5 чалавека на месца. У 2009-2010 годзе расшырылася аддзяленне духавых і ўдарных інструментаў, адкрыліся класы флейты, саксафона, трамбона… Расшырыўся састаў дзіцячага духавога аркестра, а ў хуткім часе плануецца стварэнне ансамбля барабаншчыкаў. З гэтага вучэбнага года ў Івацэвіцкай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася мастацкае аддзяленне…

– Любоў Мікалаеўна, які ўклад аддзела культуры райвыканкама ў развіццё турызму ў раёне?
– У гэтым накірунку ў нас працуе музей-сядзіба Т.Касцюшкі. Акрамя таго, супрацоўнікі Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея прапануюць наступныя віды паслуг: тэатралізаваная экскурсія-расказ “Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада” ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы “Хаваншчына”, пешая экскурсія па горадзе з расказам аб гісторыі і сучаснасці райцэнтра, экскурсія ў храм іконы Божай Маці “Дзяржаўная”, экскурсійны маршрут “Івацэвічы-Няхачава-Косава” і “Івацэвічы-Хаваншчына-Выганашчы”, пры наяўнасці мультымедыйнага абсталявання – дэманстрацыя ў музеі рэкламнага роліка аб славутых месцах Івацэвіччыны.
Інтэрв’ю правяла
Аляксандра ДЖЭЖОРА.

7 верасня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1002 | распечатать
 
(2.05.2018 - 07:33) цитировать
 
 
Website bliherbal salah satu Toko produk herbal Teratas di Wilayah Indonesia.bliherbal Menghadirkan Pelbagai Obat-obatan Alami Manjur obat herbal kolesterol tinggi
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта