Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Вечар прыгажосці, абаяльнасці і маладосці…
krasavici_1.jpg (22.45 Kb)У Целяханах прайшоў традыцыйны штогадовы конкурс “Міс Восень 2010”
Суботняга вечара другой нядзелі лістапада з нецярпеннем чакалі ўсе жыхары Целяханшчыны. Менавіта ў гэты дзень у актавай зале Целяханскага ЦКіД праходзіла самае папулярнае тут мерапрыемства – конкурс прыгажосці – “Міс Восень-2010”.
Нягледзячы на дажджлівае надвор’е і платны ўваход (білет на конкурс каштаваў 3 000 рублёў), актавая зала ледзь умясціла ўсіх жадаючых папрысутнічаць на свяце, якое доўжылася амаль чатыры гадзіны.

Традыцыя праводзіць конкурс прыгажосці зарадзілася на Целяханшчыне даўно. Яшчэ ў 90-х штогод арганізоўвалі восеньскія балі, на якіх выбіралася самая прыгожая дзяўчына Целяхан. А з 2005 года свята набыло афіцыйную назву – “Міс Восень” і стала праводзіцца ў больш шырокім маштабе: у ім пачалі ўдзельнічаць прыгажуні з блізляжачых вёсак, з’явіліся новыя намінацыі, традыцыя перадачы самага галоўнага прыза – кароны прыгажуні – ад былой пераможцы конкурсу новай.
– Дзесьці з 2007 года наш конкурс, можна сказаць, пачаў выходзіць на новы ўзровень, – расказвае дырэктар Целяханскага ЦКіД Наталля Бінкевіч. – Перш за ўсё гэта бачна па падрыхтоўцы саміх удзельніц конкурсу. Вам не перадаць, наколькі дзяўчаты сталі сур’ёзна падыходзіць да ўдзелу ў мерапрыемстве. Радуе і тое, што цікавасць да нашага конкурсу праяўляюць розныя арганізацыі і прадпрыемствы, многія з якіх не раз выступалі спонсарамі конкурсу.

У сёлетнім конкурсе прыгажосці “Міс Восень-2010” за права называцца самай прыгожай дзяўчынай Целяханшчыны змагаліся 8 удзельніц: школьніцы Яна Лукашэвіч, Вольга Ярмаковіч, Аліна Басалай, Марына Андрыевіч, Ганна Куратнік з Целяхан, Юлія Капыціч з в. Вулька-Целяханская, Святлана Петрукевіч і Кацярына Пісецкая з Целяханскай школы-інтэрната. Сярэдні ўзрост юных прыгажунь – 15 гадоў.

На гэты раз дзяўчатам прыйшлося паказаць усё, на што яны былі здольныя ў рамках пяці конкурсаў. Вялі конкурсную праграму рэжысёр народнага тэатра Целяханскага ЦКіД Аляксандр Горбач і Наталля Андрыевіч, якая была “Міс сімпатый гледачоў” на гэтым конкурсе ў 2006 годзе, а таксама юная Леначка Налівайка. Паміж конкурсамі, пакуль прыгажуні рыхтаваліся і пераапраналіся, на сцэне выступалі артысты Целяханскага ЦКіД.

Самым доўгачаканым момантам было аб’яўленне намінацый. Кожная прыгажуня не засталася без тытула. Так, Яна Лукашэвіч стала “Міс дзелавая прывабнасць”, Святлана Петрукевіч – “Міс сама дасканаласць”, Марына Андрыевіч – “Міс высокі стыль”, Кацярына Пісецкая – “Міс інтэррэгіяналь”, Вольга Ярмаковіч – “Міс сімпатый гледачоў”, Аліна Басалай – “Другая віцэ-міс Восень-2010”, Юлія Капыціч – “Першая віцэ-міс Восень-2010” і Ганна Куратнік – “Міс Восень-2010”.

Таксама прыгажуням уручылі спецыяльныя прызы. Так, прыз ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама ГА “БРСМ” атрымала за шматграннасць талента Яна Лукашэвіч. Падарунак ёй уручыла адзін з членаў журы, загадчыца аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама Алена Цыбульская. Спецыяльны прыз ад раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” дастаўся самай сціплай прыгажуні конкурсу – Святлане Петрукевіч. А першай уладальніцай новай кнігі супрацоўніка “ІВ”, пісьменніка Валерыя Гапеева “Урокі першага кахання” на Целяханшчыне стала самая творчая прыгажуня вечара – Ганна Куратнік. Усе ўдзельніцы конкурсу атрымалі ў падарунак ад індывідуальнага прадпрымальніка Тамары Шэрка наборы касметыкі “ORIFLAME” і імянныя сертыфікаты, якія даюць 10-працэнтную скідку пры набыцці касметыкі гэтай фірмы. Таксама ўсе дзяўчаты атрымалі прызы ад арганізатараў свята.

Наш раён багаты на прыгожых і таленавітых дзяўчат. Чаму б такі конкурс не праводзіць па зонах раёна, а потым і на раённым узроўні?
Арганізатары ж сённяшняга шоу падзяліліся сваімі планамі наконт далейшага правядзення конкурсу прыгажосці. Ужо ў бліжэйшы час падобныя конкурсы на Целяханшчыне плануюць праводзіць і паміж прадстаўніцамі розных працоўных калектываў, а таксама паміж удзельніцамі больш сталага ўзросту.
Аляксандра ДЖЭЖОРА,
фота аўтара.
На здымку: (злева направа) Святлана Петрукевіч, Кацярына Пісецкая, Яна Лукашэвіч, Аліна Басалай, Ганна Куратнік, Юлія Капыціч, Вольга Ярмаковіч і Марына Андрыевіч.

19 лістапада 2010  Просмотров: 994 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта