Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Вясёлка народных талентаў
12 ліпеня на фестывальнай пляцоўцы, што на маляўнічым беразе Вулька-Целяханскага возера, прайшоў першы раённы фестываль фальклору “Палескія ўзоры”. Гэта першае буйнае культурнае мерапрыемства раённага маштабу самадзейнасці, якое сабрала фальклорныя калектывы, асобных выканаўцаў народных песень, частушачніц і гарманістаў. Сцэнарый фестывалю быў састаўлены ў выглядзе кірмашу, на які з’ехаліся госці і прывезлі музычныя падарункі. Пачаў праграму вядомы ў нашым раёне фальклорна-этнаграфічны калектыў “Каланянка” Коланскага сельскага клуба песняй “Зялёнае жыта”: жанчыны выходзяць на сцэну з ручнікамі, – сімвалам гасціннасці. Затым некалькі песень падаравалі прысутным удзельнікі аматарскага аб’яднання ”Вербіца” Івацэвіцкага ГДК і калектыву ”Прасніца” Целяханскага цэнтра культуры і вольнага часу. Гучалі песні ў выкананні фальклорных калектываў “Гарталянка” Гортальскага СДК, ”Заранка” Квасевіцкага СДК, ”Каліна” з Соміна, «Медуніца» Аброўскага СДК.

Вельмі радуе тое, што самабытная народная песня не адыходзіць у нябыт, што любоў да яе перадаецца маладому пакаленню. Цудоўныя галасы дзяўчат у народных касцюмах з плеценымі вярэнькамі ў руках дзіцячага фальклорнага калектыву “Гарталяначка” Гортальскага СДК ажывілі імправізаваную залу незвычайнасцю выканання народных песень на мясцовым дыялекце. Дарэчы, гэты калектыў – дыпламант трэцяга фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”, які праходзіў вясной гэтага года ў г.Брэсце і сабраў такія ж калектывы з Польшчы, Харватыі, Германіі. Уразіла гледачоў і песня ў выкананні Ірыны Мастыкі і Кацярыны Жосан з Аброўскага СДК, песня, выкананая Юляй Басалай (Аброўскі СДК), дыпламанткай другога абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Галасы Палесся”, які праходзіў у 2007 годзе ў г.Іванава.

Калі загучала жніўная песня ў выкананні Лідзіі Паўлоўскай з Квасевіцкага СДК, мне ўспомніўся фільм “Людзі на балоце”, дзе гучала народная песня і ўявілася жытнёвае поле, жнейкі з сярпамі, якія напяваюць жніўныя песні. Падумалася, як важна запісаць голас вось такіх выканаўцаў, захаваць яго, бо гэта – жывая гісторыя: жанчына сама яшчэ калісьці жала сярпом жыта, чула гэтыя песні ад маці. Канешне, могуць і маладыя праспяваць, але ж вось так, з душой, мабыць, што не: гэта трэба перажыць, адчуць.
Каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя песні выконвалі Вера Голуб з Квасевіцкага СДК, Таццяна Басалай (Аброўскі СДК), сямейны ансамбль Макарскіх з Выганашчаў. Адметна, што песні гучалі без акампанементу: яны перадавалі і радасць, і сум, і спадзяванне – словам, усё тое, што перадавалі гэтымі песнямі іх маці, бабулі.
Не магло не спадабацца непаўторнае шматгалоссе жанчын народнага сямейнага калектыву Макарскіх.

Кожны выхад на сцэну вядучых Андрэя Хлыстова і Таццяны Лукшы, самадзейных артыстаў Целяханскага цэнтра культуры і вольнага часу, быў арыгінальны і непаўторны: расказваецца нейкая вясёлая гісторыя ці анекдот, і тут лагічна ўплятаецца наступны музычны нумар. Напрыклад. “Гналі кабылку з-пад самага Коланска, каб тавар набыць на кірмашы. І што ты думаеш, купілі! Кум Іван сабе кажушок, а кум Сідар – валёнкі. Вядома, каб рэчы добра насіліся, іх трэба замачыць.
Зайшлі кумы ў шынок, узялі па 150 гарэлкі, выпілі – не ўзяло. Узялі яшчэ па столькі ж – не ўзяло. Калі выпілі па чацвёртым разе па столькі ж – узяло. У кума Івана кажушок, а ў Сідара – валёнкі”. І тут пачынаюцца частушкі. Слухаць іх – і смех, і грэх, як у народзе кажуць. У кожнага спевака свой манер выканання, але аб’ядноўвае ўсіх адно – падтрымка залы, пра што гаварылі бурныя апладысменты і падтанцоўка гледачоў. Прыпеўкі цудоўна выканалі Любоў Лапата (Гортальскі СДК) і Аляксандра Страковіч з в.Вуглы, Ганна Халадовіч з Целяханаў і Валянціна Басалай з Соміна,Таццяна Ільчук і Аляксей Собка з Коланска, Лідзія Ляшчук і Ніна Хаванская з райцэнтра.
Танцаваць цягнула пад выступленне ансамбля гарманістаў Целяханскага цэнтра культуры і вольнага часу і найгрышы на гармоніку Андрэя Куцко з Вулькі-Аброўскай.
Хутка праляцелі дзве з паловай гадзіны канцэрт-най праграмы. Усім удзельнікам фестывалю Любоўю Фосцікавай, начальнікам аддзела культуры райвыканкама, былі ўручаны граматы. Яна падзякавала ўсім за добрую падрыхтоўку і ўдзел у фестывалі.
А заключным акордам стала песня “І ў вас, як і ў нас”, выкананая калектывам “Каланянка” разам з усімі ўдзельнікамі.

Па словах дырэктара раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Галіны Яфрэмавай, такія фестывалі будуць праводзіцца адзін раз у два гады.
Летні амфітэатр у Віцебску стаў сімвалам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар”. Будзем спадзявацца, што фестывальная пляцоўка на Вулька-Целяханскім возеры стане сімвалам раённых фальклорных святаў.
Мікалай ШЫЛА, фота Аляксандра ШЫЛЫ.

24 ліпеня 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1701 | распечатать
 
(5.08.2009 - 20:49) цитировать
 
 
не плохо, что уж сказать...
- - - - - - - - - - - - - - -
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта