Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Сакавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Морочевщина Лісты з Марачоўшчыны
Дзень добры, дружа!
morochev.jpg (29.78 Kb)Ты просіш расказаць табе пра Марачоўшчыну… Мне падалося адразу, што гэта будзе для мяне проста. Але пачаў было, ды зразумеў, што пісаць пра гэтае месца – як пісаць пра радзіму ці каханую жанчыну: хапае пачуццяў, ды не хапае слоў і яшчэ – ніяк не знайсці тое галоўнае, якое, ты ж ведаеш, усе мы любім шукаць. Падумалася мне – а ці ёсць галоўнае ў каханай жанчыне? Ці можна вызначыць у любві прычыны яе? Таму выбачай, дружа, будзе крыху сумбурны мой расповед. Лістапад, 1987 год
Сёння я пабачыў замак. Палац Пуслоўскіх, што за Косавам.
Косава – унікальны гарадок – адзін з самых невялікіх у Беларусі. Тут усяго крыху больш за 2 тысячы жыхароў. Ён на Брэстчыне, у Івацэвіцкім раёне. Калі ехаць з Мінска ў Брэст (ці наадварот), праязджаеш праз Івацэвічы, раённы цэнтр. Дык вось у 13 км ад Івацэвічаў па дарозе на Гродна і знаходзіцца гэты ўтульны гарадок. Дарэчы, першае ўпамінанне пра Косава – у 1494 годзе, як уладанне Храптовіча, падоранае яму князем літоўскім Аляксандрам. Горад у розныя часы належаў Сапегам, Пуслоўскім…

Так, пра замак. Мы ехалі на вяселле з Мінска ў нейкую вёску ў Івацэвіцкім раёне. Набліжаўся вечар, усе былі стомленыя доўгай дарогай. Аўтобус наш абмінуў Косава, ўскараскаўся па шашы на невялікую гару – і раптам злева ад мяне з-за вяршынь хвояў на тле ружаватага ад заходзячага сонца неба выраслі вежы замка.

Сапраўднага замка! Ты не ўяўляеш, як я прыліп да акна аўтобуса. Гэта было для мяне не проста нечаканым – гэта здавалася неверагодным. У нейкі момант мне падалося, што наш аўтобус перанёсся ў мінулае. Вежы з байніцамі луналі над лесам, усё выглядала прывідным, нерэальным, але на мой вокліч: “Замак!” мала хто з гасцей адрэагаваў так, як і я. Патлумачу: большасць была мясцовых, і ведала пра гэты палац даўно. Для мяне ж, які рос на Рагачоўшчыне, дзе і царква дзеючая самая блізкая была простым драўляным будынкам, пабачыць сапраўдны замак было тым адкрыццём, якое ўстрасянула ўсю маю свядомасць.

Аўтобус ехаў далей, я неадрыўна глядзеў на гэтыя муры, якія, чым далей мы ад’язджалі, тым больш яны вырасталі над лесам – дарога ўзнімалася на гару. Асветлены чырвоным заходзячым сонцам замак паступова змяншаўся, а я адно цешыў сябе надзеяй, што мы будзем вяртацца назад.
То і вяселле для мяне было нецікавым, я чакаў ад’езду. Але так вось атрымліваецца – вярталіся мы цёмным часам. Вежы адно чарнелі на фоне зорнага неба.
Нешта ў глыбіні свядомасці падказвала мне, што першая мая сустрэча з замкам не будзе апошняй…

Верасень, 1995 год
Вось так і сталася, дружа, – праз 8 гадоў я ў Марачоўшчыне. Я стаю ля велічных сцен замка. Адчуванне незвычайнае.
Ты бачыш хараство – нават нягледзячы на тое, што на гэтым харастве амаль на кожным вольным куточку сцен ніжэй за два метры пакінуты рознымі наведвальнікамі нашага часу “пасланні нашчадкам” кшталту “Тут быў Вася”.
І нягледзячы на тое, што замак – толькі сцены. Недзе і патрушчаныя – спрабавалі разбіраць па цагліне, ды не ўдалося, адчапіліся.

Яго спалілі.
Напрыканцы вайны, калі да вызвалення раёна заставаліся лічаныя дні, нейкая партызанская група вырашыла адзначыцца, запісаць у свой актыў аперацый і знішчэнне замка. Хоць ён стаяў пусты – немцы мясцілі свой гарнізон у Косаве, які адсюль у паўтара кіламетрах.
Два тыдні гарэў замак, два тыдні слаўся чорны дым над Марачоўшчынай. Выгараў дашчэнту. У праёмах сцен бачны абгарэлыя канцы магутных бэлек, якія трымалі падлогу і столь. Кажуць, што вось тут, пры ўваходзе, падлога была бы шкляны пакет. Людзі хадзілі, а пад нагамі плавалі рыбы.
Будаваў замак вядомы на тыя часы прамысловец Казімір Пуслоўскі, у 1838 годзе. Праект быў распрацаваны архітэктарам Ф. Яшчолдам, прыклаў сваю руку і знакаміты У. Марконі. Працягваў будаўніцтва замка сын Казіміра Вандалін Пуслоўскі. Напісана пра гэты замак шмат, не буду паўтарацца. Спалучэнне класіцызму і неаготыкі. 12 вежаў – па колькасці месяцаў у годзе, чатыры вежы самыя вялікія. Замак знаходзіцца на прыродным узвышшы, якое апрацавана было так, каб атрымалася тры тэрасы. За замкам быў парк, цяпер яго няма.

Расказваюць многа паданняў: і пра падземны ход аж да Пружан, і пра закапаныя скарбы…
Ды іншае цікава. Ты падыходзіш да гэтага гмаха, да гэтага гімна чалавечых магчымасцей – і ён не давіць цябе сваёй веліччу. Не, не адчуваеш ты сябе мізэрнай казуркай. Наадварот, нейкая хваля ўзнёслага гонару ўздымаецца ў грудзях – гэта пабудавалі нашы людзі. Замак быццам і цябе цягне ўверх, неяк чысцеюць думкі і на душы святлей.
Адно – крыўда. Горкая, да немагчымасці: не вернеш былога. Навошта? Навошта было паліць такую веліч?!

Лістапад, 1995 год
З верхняй тэрасы замка перад вачамі раскідваецца шырокая нізіна, з двума азёрамі. Гэта і ёсць Марачоўшчына. Ты ж ведаеш, дружа, наш народ заўсёды дае назвы розным адметным месцам. Вось і гэтае месца назваў.
Дарэчы, заўважу – пішу “Марачоўшчына”, а не “Мерачоўшчына”.
Мы тут многа спрачаліся раней наконт гэтай назвы. Калі зірнуць на карту 19 стагоддзя (польскую, зразумела), то гэта месца памечана як “Меречевшчізна”. Вось адсюль і пачалі пісаць – Мерачоўшчына. Але гэта няправільна.

Па-першае, польскай карце нельга верыць у частцы тапонімаў. Бо павінны мы памятаць аб тым, што завецца паланізацыяй.
Па-другое, жыхар нашага раёна, аматар-краявед Аляксандр Зайка адшукаў і патлумачыў гісторыю ўзнікнення гэтага тапоніма. Ты ж ведаеш простае беларускае слова “змрочны”? А яшчэ ёсць і слова “марочны”. Марочны – гэта значыць нізінны, цёмны, балоцісты. На самой справе, уся Марачоўшчына – нізкае месца, некалі тут працякала невялікая рака. З будаўніцтвам замка было выкапана ажно тры возеры, якія злучаліся між сабой – спецыяльна для развядзення і гадавання рыбы.

Па-трэцяе, калі табе недастаткова першых двух, давай заглянем туды, дзе ўпамінаецца гэта назва першы раз. І вось у адным дакуменце, які завецца “З актавай кнігі Слонімскага земскага суда за 1586 год” чытаем у інвентары маёнтка Косава: “Фальварак Косаўскі на Марачоўшчызне у каторым збудаванні: свяцёлка з сенямі, насупраць камора, дровамі напоўненая, дом добры...” Яшчэ сустракаем тут жа: “...а ў пашні фальварку Марачоўскага адмерана і атагнана яго міласці князю Кашэрскаму валокі тры...” Ну і яшчэ прывядзем даслоўна: “Агароднікі таго фальфарку Марачоўскага у той жа пашні ў трэцім поле сядзячыя. Імёны тых агароднікаў: Пархута Саўчыч, у яго сыноў два Панас, Андрэй...”

Так што выбачай, але вяртаць правільнае напісанне і маўленне такога гістарычнага для ўсёй Беларусі месца трэба. Марачоўшчына. І ніяк інакш.
Мы спускаемся з тэрасы замка ўніз. Крыж, каталіцкі. Чатыры слупы, з’яднаныя між сабой каваным цэпам. І невялікі камень на якім мацуецца таблічка: “У доме, які стаяў на гэтым месцы, у 1746 годзе нарадзіўся Т.Касцюшка, відны палітычны дзеяч Польшчы”
І ўсё.

Ты сёння ведаеш што-нішто пра Касцюшку. У падручніках па гісторыі, па якіх вучыліся мы, ні слова няма пра гэтага чалавека. І сыны нашы вучыліся па такіх жа падручніках. І не ведалі мы пра вызваленчую барацьбу 1794 года пад кіраўніцтвам гэтага чалавека. Дарэчы, менавіта пасля гэтага паўстання на тэрыторыі Беларусі (тады гэта быў Паўночна-Заходні край Расійскай імперыі) было забаронена выкарыстанне беларускай мовы. І замоўчвалі для нас і падзеі гэтыя, і гэта імя. Што тут зробіш – палітыка. Хоць і супраць царызму змагаўся Касцюшка, ды супраць расійскага. То і няма чаго здзіўляцца, што месца гэтае агарадзілі, і камень устанавілі толькі ў 1987 годзе.

Не стану пісаць табе пра Касцюшку – шмат напісана ўжо і можна адшукаць нямала матэрыялаў пра гэтага чалавека, Нацыянальнага героя Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі, Ганаровага Грамадзяніна Францыі.

Ён нарадзіўся тут, у Марачоўшчыне. Тут стаяла сядзіба Касцюшкаў. І хоць месца нараджэння Касцюшкі аспрэчваецца, ды вось табе дакумент: метрыка аб хрышчэнні ў Косаўскім касцёле.
У Касцюшкі ажно тры імені, уяві. Першае – праваслаўнае – Андрэй. Другое – каталіцкае – Тадэвуш. Трэцяе – уніяцкае – Банавентура. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. І ўжо адно гэта гаворыць пра чалавека нямала. У першую чаргу пра вольнасць духу ў гэтай сям’і і пра свяшчэнную павагу да веравызнання кожнага чалавека.

Выбачай, дружа, ды закончу гэты ліст таксама не самым радасным: сядзіба Касцюшкаў згарэла ў той самы час, калі засцілаў наваколле дым ад палаючага замка. Так, і гэта збудаванне было падпалена нашымі ж людзьмі, бессэнсоўна падпалена… Згарэла сядзіба хутка: яна была драўляная…

Люты, 1996 год
4 лютага ў Марачоўшчыне было шматлюдна. З усёй Беларусі сабраліся дэлегацыі ад апазіцыйных партый і арганізацый – сёння 250 гадоў з дня нараджэння Касцюшкі. Тут цяпер лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, тут гучаць палымяныя прамовы пра радзіму, пра барацьбу за незалежнасць, пра дух вольнасці і свабоды.
Марозны вецер, холадна…
Чаму я выдзеліў гэты эпізод з сучаснай гісторыі Марачоўшчыны? Чакай, дружа, мы яшчэ ўзгадаем святкаванне такіх угодкаў нашага знакамітага земляка. І будзе яшчэ кропля прыкрасці ў маім расповедзе.

Лістапад, 1999 год
“Няхай ад гэтага дня пачнецца адлік новага часу ў нашых сэрцах” – сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Заламай.
Ён казаў гэтыя словы пры афіцыйным адкрыцці памятнага знака тут, у Марачоўшчыне, яму – знакамітаму сыну беларускага народа Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку.
Сам памятны знак – гэта агромністы валун трохвугольнай формы, які адшукалі ў Гродзенскай вобласці і даставілі сюды, у Марачоўшчыну.

З гісторыі нам трэба браць тое, што можа зрабіць нас лепшымі, што можа быць нам прыкладам. Імя Касцюшкі – гэта вобраз у першую чаргу адданасці сваёй радзіме, святой любові да роднай зямлі. Думка такая падкрэслівалася літаральна ў кожным выступленні прамоўцаў. А было іх тут нямала. Была афіцыйная дэлегацыя з амбасады Польшчы. Увогуле, многа было людзей. Бо незвычайна ўсё было – мы раптам адшукалі ў гісторыі і высока ацанілі і збіраемся шанаваць тое, што нарадзілася да 1917 года. Згадзіся, гэты момант падобны на тое, як у гады Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся ў армію генеральскія званні, як з’явіліся ордэны Кутузава, Ушакова, Неўскага. Нехта здзіўляўся, але цалкам людзі прынялі да сэрца гэтыя імёны як сімвалы – новыя сімвалы, непарушна звязаныя з самымі глыбокімі каранямі нашай духоўнай спадчыннасці.
Вось так жа і Касцюшка…

Люты, 2003 год
Адзначэнне ўгодкаў нашага земляка, Тадэвуша Касцюшкі тут, у Марачоўшчыне, стала ўжо традыцыйным. 4 лютага сюды прыязджаюць з амбасадаў Польшчы і Злучаных Штатаў, з іншых замежных краін, наведваюцца з грамадскіх арганізацый, тут і наша мясцовая ўлада, і прадстаўнікі аблвыканкама.

Памятаеш, я расказваў табе пра святкаванне ўгодкаў у 1996 годзе? Дык вось што прыкра: калі свята гэтае набыло значнасць, калі сюды сталі прыязджаць цэлыя дэлегацыі, тады не сталі заварочваць сюды ў гэты дзень нашы апазіцыянеры. Здавалася – вось жа яна, не проста кропка, а цэлае святое месца для судакранання, для паразумення, для вызначэння кожным у кожным сапраўдных каштоўнасцей!

Адзін раз тут ладзілася сустрэча – гэта быў 2001 год. Калі закончыўся мітынг і ўскладанне кветак, калі накіраваліся госці (супрацоўнікі пасольстваў) у райвыканкам, дзе планавалася прэс-канферэнцыя, тады з’явілася тут яшчэ адна група – колькі чалавек ад апазіцыі…
Вось гэта і прыкра: не з’яднаў Касцюшка…

Яшчэ больш прыкра вось што. Бронзавая пліта з надпісам і барэльефам Касцюшкі была скрадзена невядомымі ў тым жа годзе, у якім была пастаўлена. Што ж, зрабілі другую, але ўжо куды дзешавейшую, ды і тую чаплялі на камень на час мерапрыемстваў, бо баяліся. А так камень стаяў пустым. І вось у 2002 годзе на каменю з’явіўся надпіс “Жыве...”. І – ружовай фарбай. Балюча, дружа, было тое бачыць. Вельмі балюча...

Вернемся ўперад – у гэтым, 2003 годзе, зноў жа адбылася прэс-канферэнцыя. І прагучала на ёй такая навіна, у якую мы, мясцовыя, не адразу і паверылі. Так, раней неяк трохі пагаворвалі аб гэтым, але тут на высокім узроўні было заяўлена: сядзіба Касцюшкаў будзе адноўлена!
Аблвыканкам выдзяляе на гэты год на пачатак работ 35 мільёнаў рублёў. Гэта навіна была прыхільна сустрэта і гасцямі з замежжа. І дапамога была паабяцана.
Мы будзем аднаўляць сядзібу Касцюшкаў!

Май, 2003 год
Уяві – на месцы сядзібы пачаліся раскопкі. Сапраўдныя, навукова-даследчыя. Пакрысе адкрываецца фундамент сядзібы.
Вельмі нават верагодна, што ты чытаў аб гэтым, бо рэзананс ад такой навіны быў немаленькі. І я чытаў. У адной нашай (заўважу – дзяржаўнай) газеце было літаральна напісана так: ЗША далі грошай, то сядзіба аднаўляецца.

Эх, аўтар таго артыкула хаця б зазірнуў сюды! Хай бы пабачыў, як шчыруюць школьнікі Косаўскай школы на гэтых раскопках, як пад гарачым сонцам нястомна капаюць (асцярожна!), выносяць зямлю.

А што тычыцца замежнай дапамогі… Што ж, 30 тысяч долараў паабяцалі. Але тут раптам аказалася, што перадаць іх могуць толькі няўрадавай арганізацыі ды яшчэ той, да якой у іх вялікі давер. Забягу наперад – 28 тысяч долараў было перададзена. Але колькі каштавала аднаўленне сядзібы! Колькі ўкладзена грошай у добраўпарадкаванне!
Ды не будзем лічыць тое, што ўжо патрачана.

Вось пра што сказаць куды больш трэба: узнаўленне сядзібы Касцюшкаў – гэта толькі пачатак! Аказваецца, у аблвыканкаме было прынята рашэнне аб стварэнні цэлага палацава-паркавага ансамбля. Распрацаваны план проста ўражвае сваім размахам. І ў гэтым плане – павер! – рэстаўрацыя Косаўскага замка!
Так што сядзіба – гэта толькі маленькі крок у параўнанні з тым, што тут задумана.

Жнівень, 2003 год
Раскопкі закончаны. Сутарэнне сядзібы Касцюшкаў амаль што засталося цэлым. Цяпер тут працуюць рэстаўратары. А археолагі перасыпаюць дзесяткі тон зямлі, вынесенай з раскопак: кожная знойдзеная рэч – гэта на сёння каштоўнасць для іх. Ды і для нас.

Колькі слоў хачу расказаць яшчэ пра замак. На рэстаўрацыю гэтага гмаха замахваліся раней. Было: старшыня адной буйнейшай на той час гаспадаркі (яшчэ калі Беларусь была БССР) уклаў пэўную колькасць грошай – і пачаліся нейкія там работы. Сёння кажуць, што то было мала падобна на рэстаўрацыю, а больш на пошукі скарбаў – пачалі капаць у скляпеннях. Ці быў нейкі план рэстаўрацыі? Хутчэй не, чым так.

Грошы закончыліся, работы спыніліся. Ці проста зразумелі, што не калгасу займацца такімі справамі.
Напрыканцы 90-х гадоў адна расійская фірма шукала свае інтарэсы ў нашым раёне. Найперш яе зацікавілі дзве рэчы: адзін з адстаючых калгасаў і замак. Фірма хацела атрымаць і адно, і другое. Гаспадарку абяцала вывесці ў перадавыя, замак пераўтварыць у цацку – фешэнебельны дом адпачынку. Але ўмовы яе не задаволілі нікога ў вобласці. Размова ішла ці не аб перадачы ў прыватную ўласнасць і таго, і другога.

Дарэчы табе сказаць: тая самая гаспадарка сёння ў раёне – лепшая з усіх. Ды і замак мяняе аблічча.
Чытаў, чытаў, дружа, многа артыкулаў пра наш замак у той час: пра тое, што дзяржава яго руйнуе, бо “сама не гам, і другому не дам”. Чытаў і тое, як намаганнямі прыбалтыйскіх валанцёраў падтрымліваецца парадак ля замка. Што ёсць цэлы валанцёрскі рух у нашай краіне, які столькі зрабіў ужо для палаца.
Чытаў. І смяяўся.

Як журналіста мяне заўсёды цікавіла адно: калі нехта піша пра тое, што ў вочы не бачыў – няўжо нельга папытацца праўды ў тых, хто гэта бачыў? Хто тут жыве і ведае, бачыў тыя справы валанцёрскія? Хай сабе тыя хлапчукі выдаюць сябе за вялікіх дзеячаў, але ж павінен журналіст хоць за што-кольвечы адказваць?

Дык вось, пра “валанцёрскі рух” і замак.
Так, недзе гады з два таму (у 2001, здаецца) прыехала першая група валанцёраў. Яны прыйшлі ў гарвыканкам, патлумачылі: чаго яны тут і што хочуць рабіць. Сустрэлі іх ветліва, пастараліся выканаць іх пажаданні. За час свайго знаходжання каля замка валанцёры прыбіралі смецце, высякалі кустоўе, якое стала густа падступаць да сцен замка.
Жылі ў палатках тут жа. Кавалак работы зрабілі.

На наступны год прыехала яшчэ адна група. І кінулася высякаць па другім крузе тое ж кустоўе, бо за год яно зноў адрасло. Крыху пазбіралі смецце. Энтузіязм знікаў разам з надыходзячай спякотай.
“Валанцёры” па вечарах і ўначы хадзілі па Косаве, “ставілі на вушы” яго жыхароў спяваннем (правільней – крыкамі) пад гітару. Стукаліся ў дзверы і пыталіся пра танную самагонку. Днём адсыпаліся.

Потым была яшчэ адна група, і яшчэ, нехта нешта і рабіў, але кустоўе адрастае вельмі хутка…На наступны год мясцовая ўлада адмовіла ў дазволе падобнай “валанцёрскай групе” разбіць лагер. Бо па некаторых скамечаных тварах “валанцёраў” былі яскрава відаць іх здольнасці ў захаванні гістарычнай спадчыны…

Лістапад, 2003

Пачаліся аднаўленчыя работы на сядзібе – нарошчваецца фундамент. Калі ў некага і былі сумненні ў тым, што справа завершыцца раскопкамі, то цяпер відавочна – справа ідзе, ёй не спыніцца.
У гэтым лісце хачу расказаць табе яшчэ пра адно месца ў Марачоўшчыне.

Гэта – старое гарадзішча (хоць гэта і не даказана, аднак многія ўказваюць на гэта). Калі трохі прайсці далей па дарозе ад замка ў бок Мілеек (вёска недалёка), непрыкметная сцяжынка пабяжыць у лес. Ідзі па гэтай сцяжынцы – яна паступова, а потым чым далей, тым імклівей узнімаецца на гару. Вялікую гару ў лесе.

Нарэшце выходзіш – і бачыш перад сабой плоскую вяршыню гэтай гары. Чыстую, бы падмецены ток. А ў цэнтры – камень. І надпіс на ім: “Тут захавана больш за 3 тысячы яўрэяў, жыхароў г.Косава, расстраляных фашысцкімі захопнікамі ў 1942 годзе”.

Ты спытаешся: адкуль такая лічба, калі быў такі маленькі гарадок? Патлумачу – Косава прыняло да сябе вельмі многа бежанцаў напачатку вайны. А потым тут было створана гета.
Гэта не паддаецца ніякай логіцы – навошта фашысты гналі сюды, на гэтую гару людзей для расстрэлу, калі недалёка ад Косава былі глыбокія яміны, адкуль людзі бралі раней пясок на свае патрэбы? Навошта было тут, у цэнтры гэтай гары выкопваць яміну?

…Казалі відавочцы, што цякла з гэтай гары кроў, бы тая вада. Чорная і густая. Некалькі мужчын, жанчын з навакольных вёсак гітлераўцы прымусілі запрэгчы коней і падвозіць пясок на гару – каб засыпаць трупы. Настраляюць – засыплюць…

Жанчына расказвала: “Праз яміну гэткая кладка ляжала, два бервяны. А яўрэі побач, кучай. То іх па колькі чалавек немцы з кучы бралі, бы тых авечак, паказвалі – скідайце адзенне. Тыя скідалі і ішлі на гэтыя бярвенні. Страляюць немцы, людзі падаюць, чарговыя распранаюцца. Потым нам каманда – падвозьце пясок. ...Я зірнула ў яміну – там ляжаць людзі, ляжаць мёртвыя адзін на адным, голыя... Кроў сцякае. А ў цэнтры яміны на трупах сядзіць старая яўрэйка, па-бабску сядзіць, ногі наперад выцягнула, з аднае кроў ідзе – параненая. Косы сівыя распушчаныя, а яна старым грэбнем драўляным тыя косы расчэсвае. От як быццам дома сядзіць, вечарам на ложку. І дзе яна той грэбень узяла…Немцы смяюцца, яе і страляць не сталі – проста сыпалі на яе пясок. Сыплецца на яе, а яна і не чуе… Так яе і засыпалі. Яна мне мо гадоў 10 мроілася…”

Яшчэ і такая памяць ёсць у нашай Марачоўшчыне. Страшная памяць. Ды што мы без яе…

Студзень, 2004 год
У гэтым годзе сядзіба павінна быць адноўлена. Аблвыканкамам закладзена 50 мільёнаў на гэтыя работы. Пэўная сума выдзелена Івацэвіцкім райвыканкамам.
Не верыцца, але ж праца проста кіпіць там у многім дзякуючы такой цёплай зіме – маразоў амаль няма.

Ды ў гэтым лісце хачу расказаць табе пра іншае – пра аднаго чалавека. Дзіўнага, улюбёнага ў сваю Косаўшчану. Гэта Тамара Хінко, старшыня косаўскага гарвыканкама, ці як цяпер модна казаць, мэр горада.

Ужо трэці тэрмін запар абіраюць яе людзі ў гарсавет. Ёсць за што. Яна з кагорты тых кіраўнікоў, якія ведаюць жыццё. І не тое, якое навідавоку, але і тое, якое прыхавана, якое ўнутры кожнага з нас.
Гэта яе намаганнямі быў устаноўлены ў 1987 годзе той самы першы камень на месцы сядзібы Касцюшкі.

...З Косава ў Марачоўшчыну дарога ідзе доўгай вуліцай. Называлася вуліца Чырвонаармейскай. Не пытайся, чаму так называлася – хіба можна патлумачыць узнікненне ўсіх Савецкіх, Камуністычных? Вось у нашым райцэнтры, у Івацэвічах, ёсць вуліцы 40 год Кастрычніка, 60 год Кастрычніка, 70 год Кастрычніка. Так от…
Згадзіся, гэта нелагічна, няправільна і безгустоўна: да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі трэба ехаць вуліцай Чырвонаармейскай.

На сесіі гарадскога савета Тамара Хінко ўзнімае пытанне аб перайменаванні вуліцы Чырвонаармейскай у вуліцу Касцюшкі. Прапанова не праходзіць. Гісторыя паўтараецца на другой сесіі. І хоць цікавасць да Касцюшкі ўжо бачная простым вокам, хоць угодкі становяцца ці не афіцыйнай датай у раёне і вобласці, тым не менш упарцяцца члены гарадскога савета. Маўляў, грошай будзе многа трэба, каб пераробліваць дакументы, людзі пачнуць крыўдаваць. Калі пільней зірнуць на склад савета, то, зразумела, што іншая была прычына.

І тады Тамара Хінко разам з сакратаром робяць падворны абход – гэткі рэферэндум з дастаўкай бюлетэняў на дом. Кожнаму пад роспіс: не згодзен ці згодзен на нейкія там грашовыя выдаткі, адно няхай будзе іх вуліца звацца вуліцай Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Паверыш, што ніхто не выказаўся супраць? Але было менавіта так.

Касаўчане – заходнікі. Асаблівы люд нават і ў нашым раёне, вылучаюцца яны. І мо найперш – шанаваннем сваёй гісторыі, свайго горада. У многіх гарадах ёсць вуліца імя чалавека, які жывы і здаровы і жыве ў гэтым жа горадзе, праўда, па другой вуліцы? А ў Косаве ёсць. Яшчэ ёсць у Косаве дом, на якім мацуецца памятная таблічка аб тым, што тут жыў Васіль Антонік, які ў гады вайны выратаваў ад расстрэлу касаўчан. Гэта доўгая гісторыя, раскажу неяк пазней. І таблічка гэта з’явілася тут нядаўна. А прычына такога спазнення простая: быў Васіль Антонік святаром праваслаўным. Пацярпеў у свой час нямала. І казкай для дурняў называлі тыя страшныя падзеі вайны асобныя партыйцы косаўскія, і самога Антоніка малявалі паслугачом фашысцкім.

Гэта яна, Тамара Хінко, звярталася ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб адшукаць праўду. І адшукалася праўда ў архівах КДБ. Было! Было сапраўднае выратаванне касаўчан святаром коштам яго граху: кляўся перад нямецкімі карнікамі на крыжы, у чым упэўнены быць не мог – што няма ў касаўчан зброі, судзіў людзей, абвінавачваў у тым, што дрэнныя былі яны работнікі, пад прымусам працавалі – гэта даводзіў ён карнікам аб 12 арыштаваных актывістах савецкай улады. І тых 12 не расстралялі, і касаўчане не пацярпелі...

Калі раскопкі месца сядзібы Касцюшкаў вяліся, Тамара Хінко два разы на дзень паспявала тут пабываць. Гэта яна арганізоўвала тых самых вучняў у дапамогу на раскопкі. Гэта да яе найперш звярталіся з усімі малымі і вялікімі патрэбамі работнікі. А з раскопак яна заўсёды нешта прыхопіць са знойдзеных рэчаў – яна думала пра будучы музей.

Хвалявалася яна? Перажывала? Не, тут іншае. Пасля колькі часу размовы пра Марачоўшчыну з Тамарай Хінко рабілася зразумелым: гэта жанчына ёй жыве. Яна зраднілася з гэтым месцам.
І цалкам зразумелым было ўсім: за што пры адкрыцці музея-сядзібы Касцюшкі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык уручыць ёй Грамату і кветкі…
Яна хутка пойдзе на пенсію – узрост. Але ой як нядоўга пабудзе пенсіянеркай: у адзін са страшных дзён яе і яе мужа, калі яны будуць ехаць на веласіпедах, саб’е легкавы аўтамабіль. Яна памрэ ў рэанімацыі.

То пішу табе, дружа, гэтыя радкі, каб сталі памяццю ёй – адной з тых цудоўных жанчын зямлі нашай беларускай, сапраўдных дачок яе…

Чэрвень, 2004
Сядзіба расце на вачах – і строга па праекце, што распрацаваны з улікам усіх тых дакументаў, якія адшукаліся ў архівах і на якіх адлюстравана сядзіба да знішчэння. Тут і здымкі спатрэбіліся, і гравюры, малюнкі Напалеона Орды.

У райвыканкаме штотыдзень збіраецца штаб будоўлі. Раз вырашылі ў гэтым годзе ўрачыста адчыніць для гасцей дзверы адноўленай сядзібы – так таму і быць.
У Марачоўшчыне кіпіць работа, у Івацэвіцкім райвыканкаме кіпяць страсці. Сотні вялікіх і маленькіх пытанняў, якія ўзнікаюць ці не штодзень. Вось, да прыкладу, вырашана было рабіць дах з чароту – як быў ён зроблены пры першым збудаванні (бо сядзіба перанесла некалькі пажараў). Чарот той яшчэ ўзімку нарыхтавалі, але праблема ў іншым: дзе тых майстроў адшукаць, якія могуць такі дах зрабіць? Хто калі апошні раз дом чаротам накрываў?
Адшукалі майстроў у суседнім ажно раёне…
І зноў школьнікі на дапамогу прыйшлі.

Уся Марачоўшчына адной вялікай будоўляй стала: узводзіўся наноў гаспадарчы будынак зводдаль сядзібы – там меркавалася зрабіць кафэ; рабіліся дарожкі і агароджы; на астравок на возеры перакінулі масток, там рабілі зону адпачынку; будаваўся домік для гасцей… А яшчэ колькі сродкаў і сілы было патрачана на сапраўднае навядзенне парадку ля замка: нарэшце зацерлі тыя “гістарычныя пасланні”, добраўпарадкавалі тэрыторыю, выкарчавалі кустоўе, з’явілася лесвіца да замка, быў прарэджаны лес... А колькі тут арганізацый было задзейнічана, колькі суботнікаў было праведзена...
Што тут казаць – цалкам народная будоўля.
Марачоўшчына мяняецца...

Верасень, 2004 год
У нас, дружа, свята – урачыстае адкрыццё сядзібы-музея Тадэвуша Касцюшкі адбылося. Раён не бачыў яшчэ такой кавалькады шыкоўных легкавых аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі і такой колькасцю сцяжкоў: амерыканскі, польскі, французскі, літоўскі, аўстрыйскі…
Такое шыкоўнае свята было! Было, было на што гасцям паглядзець, было чым і нашым ганарыцца: Марачоўшчына быццам уся цалкам сама адрадзілася, стала іншай –пасвятлела, нізіна тая змрочная, здаецца, прыўзнялася… Такое параўнанне просіцца: быццам дзіця-беспрытульніка, якое адну і тую ж вопратку не знімаючы тры гады насіла, не мылася і ўдосталь не ела ніколі, узялі ды вымылі ў лазні, пастрыглі-прычасалі, у чыстае апранулі, пакармілі – і яно ўсміхаецца табе шчырай удзячнай усмешкай.
І тут стала іншым паветра.
Прыедзь сам сюды, калі не верыш – тут сапраўды дыхаецца інакш, тут зямля сапраўды мае нейкую магічную сілу ўздзеяння на цябе. Тут хочацца стаць хоць крышачку іншым.

Лістапад, 2006 год

Наша Марачоўшчына стала тым месцам, дзе ўжо пабывалі ці не ўсе жыхары райцэнтра. Едуць сем’ямі. Проста пагуляць, паглядзець...
Працуе музей, у ім ужо досыць цікавых экспанатаў. Пакоі сядзібы набываюць унутраны выгляд такі, які быў пры жыцці Касцюшкі. Большасць з іх – гэта падарункі ад розных дэлегацый, якія бываюць тут часцяком. А 4 лютага – традыцыйныя ўгодкі. Тут пабывалі дыпламаты і консулы, прадстаўнікі амбасад ці не паловы еўрапейскіх краін.
Але для нас важней тое, што сюды, у Марачоўшчыну, прыязджаюць экскурсіі з самой Беларусі. Едуць дарослыя і дзеці.
Музей-сядзіба пакрысе нават стаў зарабляць грошы, хоць кошт білета зусім і невялікі.
А тым часам Брэсцкі аблвыканкам прымае рашэнне аб выдзяленні сродкаў на распрацоўку праекта рэстаўрацыі Косаўскага замка – палаца Пуслоўскіх. Чэсна табе сказаць, былі ў нашым раёне падзеі, якія трохі адцягнулі ўвагу ад Марачоўшчыны. Ды яшчэ і дажынкі абласныя ў нашых Івацэвічах у гэтым годзе. Велізарныя сродкі ўкладваюцца ў горад – ён сёння стаў адной вялікай будоўляй.
Аднак, як бачыш, Марачоўшчына не забытая. Проста чакае свайго часу.

Чэрвень, 2007 год
Марачоўшчына пакрысе становіцца нашай візітоўкай. Вось ужо і новая традыцыя з’явілася і прыжылася – цяпер пасля рэгістрацыі шлюбу ў Івацэвічах маладыя наведваюць традыцыйна сквер, дзе помнік воінам, загінуўшым пры вызваленні раёна, а потым, па новай традыцыі, вясельны картэж імчыць у Марачоўшчыну. Зрабіць вясельныя здымкі там, ля сценаў палаца, у пакоях музея – то ўжо норма. А яшчэ ўскласці кветкі да памятнага знака. То і прыемна тое, што амаль ці не ў кожны тыдзень з’яўляюцца ля каменя-валуна новыя свежыя кветкі.
Тым часам распрацаваны план рэстаўрацыі замка. Гэта будзе духоўны і культурны цэнтр, з месцамі для адпачынку.

Май, 2008 год
Вось гэта навіна, дружа, – рэстаўрацыя палаца пачалася! Тут працуе сур’ёзная арганізацыя – “Брэстрэстаўрацыя”. З абласнога бюджэту выдзелена 250 мільёнаў рублёў, з рэспубліканскага – 400. А вось цалкам рэканструкцыя замка ацэньваецца ў 3-4, а то і болей мільёнаў долараў ЗША.
Ды будзем жыць – будзем рабіць!

Працуюць на рэстаўрацыйных работах нашы касаўчане. Але ўжо не школьнікі, а прынятыя на работу мужчыны. Прарабам у іх таксама касаўчанін – ён адсюль родам. І некалі хлапчуком быў для яго, як і астатніх, гэты замак месцам, дзе прайшло лічы, дзяцінства. Некалі марылася – залезці на самую высокую вежу і глянуць адтуль на наваколле. І вось, па ўсяму, здзейсніцца мара.

Планавалася весці рэстаўрацыю цалкам усяго замка ў тры этапы. Але па ходзе рэстаўрацыі вырашылі крыху адкарэкціраваць планы: выканаць рэстаўрацыйныя работы спачатку на адным участку, усе тры этапы, потым – на другім, і далей. Тым больш, што сам замак і складаецца з трох частак: галоўнай і двух крылаў. Такі падыход дасць яшчэ і вопыт, веды, якія можна прымяніць будзе на другім і трэцім участку.

І зноў, як пры ўзнаўленні сядзібы Касцюшкаў, бачыцца навуковы, прафесійны падыход да справы. Зноў асобнай кучай ляжыць вынесеная са скляпенняў зямля, чакае, пакуль яе прасеюць археолагі. Мацуецца фундамент. Карацей, усе работы згодна з праектам, і ідзе праца дакладна па графіку.

Верасень, 2008 года
Прыязджай, дружа. Упэўнены – табе спадабаецца. Не, не проста спадабаецца – ты адчуеш нешта такое, чаго раней ніколі не адчуваў. Калі стаіш на лесвіцы, якая ідзе ад замка ўніз, калі бачыш перад сабой адноўленую сядзібу Касцюшкі, возера далей, востраў на возеры, адчуванне незвычайнае. З чым яго можна параўнаць? Толькі з тым самым адчуваннем, якое ўзнікае, калі ты наведваеш Божы храм. Кажуць людзі пра храм – намоленае месца. Вось і тут такое: быццам гэта месца – месца асаблівай канцэнтрацыі любові да радзімы, месца канцэнтрацыі духу свабоды і незалежнасці, адданасці свайму народу, свайму роду, свайму слову.
Прыязджай – мы паходзім з табой па ўсіх мясцінах нашай Марачоўшчыны. Менавіта нашай, бо яна і мая, і твая. Яна – беларуская. Яна для ўсіх.

А потым мы зазірнем з табой у кафэ. Яно тут цудоўнае. Можна выпіць кубачак кавы на першым паверсе, можна пасядзець вялікай кампаніяй на другім, паабедаць з густам. Можна і ў асобным пакойчыку з мяккай мэбляй невялічкай кампаніяй бавіць час ці вырашаць сур’ёзныя справы. А ўлетку тут сама лепш спусціцца ў сутарэнні – там такая ўтульная зала, і якая ж там асалода апынуцца ў спякотны дзень: тут прахалода, тут дыхаецца лёгка.

Зрэшты, як ва ўсёй Марачоўшчыне – дыхаецца на поўныя грудзі.
А хутка і рэканструкцыя замка завершыцца. Вунь запланавана – першая чарга ў 2011 годзе. Што, не верыцца?

Ды і мне неяк не верылася. А цяпер – веру. Бо на маіх вачах, пад аб’ектывам майго фотаапарата і фотаапарата майго сябра, Паўла Лучыца, якога, на жаль, ужо няма, усё тут пачыналася і цяпер робіцца. Мы былі сведкамі таго, як пакрысе, як з цяжкасцямі – ды знаходзіліся грошы на Марачоўшчыну, як рухалася справа. І цалкам зразумела сёння абачлівая, няспешлівая палітыка аблвыканкама ў пытаннях стварэння тут палацава-паркавага ансамбля. Няхай не адразу, няхай не праз год – але рабіць мэтанакіравана і паступова, рабіць строга па распрацаванаму плану, не хапацца то за адно, то за другое. І галоўнае – не гандляваць памяццю і спадчынай.
Веру, што прыйдзе той час, калі стане наша Марачоўшчына самым вядомым месцам духоўнага прыцягнення для ўсіх беларусаў.

Выбачай, дружа, калі не атрымалася ў мяне апісаць нашу Марачоўшчыну так, каб ты змог яе ўявіць. Зрэшты, думаю, што нельга ні словамі, ні фотаздымкамі перадаць той самы дух гэтага дзівоснага кавалачка нашай вялікай радзімы.
Ты проста прыязджай сам.
Валерый Гапееў.

1 студзены 2009 Комментариев: 41 | Просмотров: 2751 | распечатать
 
(30.06.2016 - 09:39) цитировать
 
 
<a href=http://amoxicillinonline.cricket/>amoxicil lin 500 mg without prescription</a> <a href=http://buy-prednisolone.cricket/>buy prednisolone 5mg without prescription uk</a> <a href=http://onlinecialis.webcam/>online cialis</a> <a href=http://propranololonline.trade/>propranolo l online</a>
 
 
 
(1.07.2016 - 01:07) цитировать
 
 
<a href=http://buy-glucophage.party/>glucophage xr 500mg</a> <a href=http://buyrimonabant.cricket/>buy rimonabant</a> <a href=http://metformintablets.ru/>metformin on line</a> <a href=http://buy-cleocin.ru/>cleocin for sinus infection</a> <a href=http://buspar.trade/>generic buspar</a> <a href=http://buyalbendazole.in.net/>buy albendazole</a> <a href=http://buy-cleocin.cricket/>buy cleocin</a>
 
 
 
(1.07.2016 - 06:22) цитировать
 
 
<a href=http://metformin.download/>metformin</a > <a href=http://buy-flagyl.faith/>buy flagyl</a> <a href=http://buy-glucophage.webcam/>glucophage&l t;/a> <a href=http://motrin800mg.cricket/>800 mg motrin</a> <a href=http://medrolonline.bid/>medrol online</a> <a href=http://zofran.mom/>your domain name</a> <a href=http://how-to-get-viagra.eu/>how to get viagra without a prescription</a>
 
 
 
(7.07.2016 - 13:56) цитировать
 
 
<a href=http://amoxicillin.online/>amoxicillin< /a> <a href=http://valsartan-hydrochlorothiazide.top/> hydrochlorothiazide 25mg</a> <a href=http://buyglucophage.link/>glucophage</ a> <a href=http://ipratropium-albuterol.science/>ipra tropium albuterol</a> <a href=http://arimidexonline.trade/>arimidex weight loss</a> <a href=http://acyclovir-cream.science/>cost of acyclovir</a> <a href=http://diclofenac50mg.bid/>diclofenac 50mg</a>
 
 
 
(8.07.2016 - 21:11) цитировать
 
 
<a href=http://buystromectol.com/>Buy Stromectol</a>
 
 
 
(22.07.2016 - 05:05) цитировать
 
 
<a href=http://hydrochlorothiazide125mg.date/>hydr ochlorothiazide</a> <a href=http://benicarhct.xyz/>how much does benicar cost</a> <a href=http://vermox-online.trade/>vermox plus</a> <a href=http://advair-price.webcam/>advair price</a> <a href=http://albuterol-inhaler.webcam/>as example</a> <a href=http://cymbaltamedication.party/>cymbalta duloxetine</a> <a href=http://buy-propranolol.link/>propranolol&l t;/a>
 
 
 
(22.07.2016 - 10:06) цитировать
 
 
<a href=http://buysustiva.trade/>buy sustiva</a> <a href=http://cialis10mg.party/>cialis 10 mg daily</a> <a href=http://ashwagandha.top/>ashwagandha organic india</a>
 
 
 
(23.07.2016 - 23:23) цитировать
 
 
<a href=http://generic-for-lexapro.eu/>lexapro generic</a> <a href=http://genericlipitor.party/>lipitor atorvastatin</a> <a href=http://buy-strattera.link/>buy strattera</a> <a href=http://diflucanonline.eu/>diflucan online</a>
 
 
 
(29.07.2016 - 07:49) цитировать
 
 
<a href=http://buy-tenormin.red/>tenormin</a> ; <a href=http://celebrex.pro/>celebrex</a> <a href=http://buy-vermox.red/>vermox 500</a> <a href=http://buy-colchicine.date/>buy colchicine</a> <a href=http://flagyl-500-mg.party/>flagyl 500 mg tablets</a>
 
 
 
(30.07.2016 - 00:36) цитировать
 
 
<a href=http://buy-amoxil.kim/>amoxil buy</a> <a href=http://clomid-price.bid/>clomid price</a> <a href=http://doxycyline.top/>doxycycline</a&g t; <a href=http://genericcrestor.science/>generic crestor</a> <a href=http://clindamycin300mg.bid/>clindamycin&l t;/a>
 
 
 
(30.07.2016 - 01:38) цитировать
 
 
<a href=http://buy-yasmin.cricket/>yasmin online</a> <a href=http://clonidine01mg.webcam/>clonidine 0.1mg tab purepac</a> <a href=http://viagra-soft.stream/>viagra soft</a>
 
 
 
(31.07.2016 - 20:01) цитировать
 
 
<a href=http://acyclovir400mg.webcam/>get more information</a> <a href=http://amoxicillin500.trade/>how to buy amoxicillin online</a> <a href=http://wellbutrin-xl.top/>wellbutrin xl 150mg</a> <a href=http://motrinpm.trade/>800 mg motrin</a> <a href=http://buyglucophage.party/>glucophage< /a> <a href=http://buytetracycline.link/>tetracycline& lt;/a>
 
 
 
(5.08.2016 - 17:52) цитировать
 
 
<a href=http://buypropranolol.pro/>propranolol< /a> <a href=http://synthroid.pro/>synthroid</a> <a href=http://amitriptyline-hydrochloride.top/>am itriptyline</a> <a href=http://yasminbirthcontrol.date/>yasmin birth control</a> <a href=http://overthecounterviagra.bid/>over the counter viagra</a> <a href=http://celexa-generic.bid/>buy celexa cheap</a>
 
 
 
(31.08.2016 - 14:54) цитировать
 
 
<a href=http://cheap-clomid.gdn/>cheap clomid without prescription</a> <a href=http://buyamoxicillin.space/>amoxicillin&l t;/a> <a href=http://amitriptyline.website/>amitriptylin e</a> <a href=http://zoloft.club/>zoloft</a> <a href=http://augmentin-generic.webcam/>augmentin generic</a> <a href=http://metformin.stream/>metformin prescription</a> <a href=http://tamoxifen.club/>tamoxifen</a>
 
 
 
(8.09.2016 - 09:36) цитировать
 
 
<a href=http://mobicdrug.science/>mobic 7.5 mg tablet</a> <a href=http://buybuspar.click/>buy buspar</a> <a href=http://advair-price.cricket/>price of advair</a> <a href=http://buy-tetracycline.space/>tetracyclin e</a> <a href=http://acyclovir-cream.xyz/>acyclovir cream cost</a> <a href=http://zoloft.club/>zoloft</a>
 
 
 
(28.10.2016 - 05:15) цитировать
 
 
<a href=http://stromectol.us.com/>site</a> <a href=http://arimidex.us.com/>arimidex</a> <a href=http://elocon.us.com/>ELOCON CREAM</a>
 
 
 
(28.10.2016 - 21:24) цитировать
 
 
<a href=http://medrol.us.com/>medrol</a> <a href=http://citalopram2016.us/>citalopram for dogs</a> <a href=http://buycitalopram.us.com/>buy citalopram</a>
 
 
 
(31.10.2016 - 12:17) цитировать
 
 
<a href=http://kamagra-oral-jelly.us/>kamagra oral jelly</a> <a href=http://lisinopril20mg.us/>buy lisinopril</a> <a href=http://tetracycline.club/>tetracycline buy</a> <a href=http://cleocin-online.cricket/>cleocin< /a> <a href=http://citalopram-online.us/>citalopram libido</a> <a href=http://rogaineformen.link/>rogaine for men</a> <a href=http://erythromycin-500-mg.cricket/>erythr omycin</a>
 
 
 
(4.11.2016 - 09:03) цитировать
 
 
<a href=http://flagyl.us.com/>purchase flagyl</a>
 
 
 
(5.12.2016 - 01:12) цитировать
 
 
<a href=http://buyzoloft.us.com/>buy zoloft</a> <a href=http://elimite365.us.com/>buy elimite</a> <a href=http://buyvpxl.us.com/>buy vpxl</a>
 
 
 
(5.12.2016 - 14:52) цитировать
 
 
<a href=http://buyavana.us.com/>super avana</a> <a href=http://buysildalis.us.com/>sildalis price comparison</a> <a href=http://wellbutrin365.us.com/>wellbutrin< ;/a>
 
 
 
(9.12.2016 - 10:54) цитировать
 
 
<a href=http://buycelebrex.site/>celebrex</a> ; <a href=http://buy-diflucan.tech/>where to buy diflucan online</a> <a href=http://clindamycin-online.trade/>clindamyc in online</a> <a href=http://2010boycott.com/>xenical</a> <a href=http://cgcprojects.org/acomplia.html>acomp lia</a> <a href=http://tetracycline-cost.bid/>tetracycline </a> <a href=http://lisinopril-5mg.science/>lisinopril 15 mg</a> <a href=http://cheapviagraonline.site/>cheap viagra online</a> <a href=http://advairgeneric.click/>advair inhaler</a> <a href=http://diclofenacsodium.site/>diclofenac sodium</a> <a href=http://azithromycin500mgtablets.review/>az ithromycin</a> <a href=http://buy-cleocin-gel.site/>cleocin gel without prescription</a> <a href=http://viagrapills.link/>buy viagra pills online</a> <a href=http://bupropionhclxl.pro/>bupropion</a > <a href=http://buytriamterene.bid/>triamterene hctz 37.5</a>
 
 
 
(19.12.2016 - 05:18) цитировать
 
 
<a href=http://buyvardenafil10.top/>buy vardenafil</a> <a href=http://atenolol-3.us/>atenolol</a> <a href=http://tetracycline-online.party/>as explained here</a> <a href=http://genericforlexapro.click/>generic for lexapro</a> <a href=http://zofran-online.cricket/>zofran online</a>
 
 
 
(21.12.2016 - 13:13) цитировать
 
 
<a href=http://cialis5mg.us.com/>tadalafil</a&g t; <a href=http://buyprozac.us.com/>prozac 10 mg</a> <a href=http://buyretina.us.com/>Buy Retin-A</a> <a href=http://buyvaltrex.us.com/>valtrex</a> ; <a href=http://buytrazodone.us.com/>trazodone online</a> <a href=http://cialisbuy.us.com/>Cialis Buy</a>
 
 
 
(1.01.2017 - 11:35) цитировать
 
 
<a href=http://hairlosscream.science/>hair loss cream</a> <a href=http://orlistat.party/>orlistat</a> <a href=http://metoclopramide.cricket/>metoclopram ide</a> <a href=http://duricef.top/>duricef</a> <a href=http://buynorvasc.accountant/>norvasc</ a> <a href=http://amoxicillin875.link/>prescription for amoxicillin</a> <a href=http://ranitidine.science/>ranitidine</ a> <a href=http://buysilagra.accountant/>buy silagra</a> <a href=http://dapoxetine.party/>dapoxetine approval</a>
 
 
 
(2.01.2017 - 16:42) цитировать
 
 
<a href=http://skelaxin.gdn/>skelaxin</a> <a href=http://buynorvasc.party/>buy norvasc</a> <a href=http://bupropion-hcl.trade/>bupropion hcl xl 300 mg</a> <a href=http://fluoxetine-hcl.cricket/>fluoxetine& lt;/a> <a href=http://clonidine-hcl.science/>clonidine tab 0.1mg</a> <a href=http://buycefadroxilonline.cricket/>cefadr oxil</a> <a href=http://doxazosin.science/>doxazosin</a& gt;
 
 
 
(5.01.2017 - 21:55) цитировать
 
 
<a href=http://rogaineonline.site/>rogaine hair</a> <a href=http://ventolin-365.top/>website</a> <a href=http://buycrestor.gdn/>buy crestor</a> <a href=http://generic-lexapro.us/>generic lexapro</a> <a href=http://buy-acyclovir.gdn/>where can i buy acyclovir online</a> <a href=http://inderal.gdn/>inderal</a> <a href=http://doxycycline-price.science/>doxycycl ine price</a>
 
 
 
(8.01.2017 - 06:07) цитировать
 
 
<a href=http://buycolchicine.us.com/>read this</a> <a href=http://ilosone.cricket/>buy ilosone</a> <a href=http://viagracheap.link/>viagra cheap</a> <a href=http://buyamoxicillin75.us/>buy amoxicillin</a> <a href=http://citalopram-20mg.science/>citalopram 20mg</a> <a href=http://buypaxilonline.gdn/>buy paxil online</a>
 
 
 
(9.01.2017 - 11:41) цитировать
 
 
<a href=http://effexor-online.bid/>effexor online</a> <a href=http://clindamycinhcl.link/>clindamycin hcl 150 mg</a> <a href=http://buystrattera.website/>strattera< /a> <a href=http://bupropion-sr-150-mg.gdn/>bupropion sr 150 mg</a> <a href=http://lisinopril-online.gdn/>buy lisinopril online</a> <a href=http://buyampicillin.gdn/>ampicillin 500mg capsules</a> <a href=http://buy-antabuse.pro/>antabuse pills</a> <a href=http://buyavodart.website/>next page</a> <a href=http://wellbutrinxl.site/>wellbutrin</a > <a href=http://buyprometrium.webcam/>prometrium cream</a>
 
 
 
(15.01.2017 - 08:14) цитировать
 
 
wh0cd223875 vantin cost viagra 100mg artane baclofen tablets cialis[/ur l] [url=http://buytenormin.info/]tenormin 25 mg noroxin without prescription gyne-lotrimin[/u rl] [url=http://clindamycingel.review/]clindamycin[/ur l] [url=http://levitracoupon.link/]levitra
 
 
 
(18.01.2017 - 05:58) цитировать
 
 
wh0cd979837 zetia ezetimibe more lasix viagra soft 100mg cialis 10 mg fluoxetine buy levitra generic deltasone evista
 
 
 
(19.01.2017 - 13:52) цитировать
 
 
wh0cd188578 cheap viagra online buy malegra fxt crestor citalopram[/u rl] [url=http://amitriptylinehcl.date/]read more prednisone generic viagra over the counter clindamycin
 
 
 
(22.01.2017 - 12:29) цитировать
 
 
wh0cd462915 cafergot online bupropion sr 150 mg tablet viagra medication metformin 500 mg lisinopril 5 mg
 
 
 
(23.01.2017 - 23:22) цитировать
 
 
wh0cd733500 moduretic buy cialis canada review adalat tadacip online buy avodart glucophage retin-a proscar prescription deltaso ne ashwagandha
 
 
 
(24.01.2017 - 19:32) цитировать
 
 
wh0cd652137 article source cheap clonidine buying avana adalat deltasone pills
 
 
 
(5.03.2017 - 12:04) цитировать
 
 
wh0cd962193 Amitriptyline Sale
 
 
 
(6.03.2017 - 14:16) цитировать
 
 
wh0cd713826 vardenafil furosemide online albendazole 400 mg buy sertraline online [INVALID URL BB CODE]
 
 
 
(8.03.2017 - 12:46) цитировать
 
 
wh0cd867793 linezolid zyvox serevent omnicef 300 mg
 
 
 
(9.03.2017 - 13:02) цитировать
 
 
wh0cd465642 tofranil 25 mg
 
 
 
(10.03.2017 - 09:30) цитировать
 
 
wh0cd175524 generic septilin trimox myambutol himcolin zestril
 
 
 
(20.03.2017 - 23:45) цитировать
 
 
wh0cd709444 viagra viagra clindamycin
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта