Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Наши земляки Кандрат Лейка
Кандрат Лейка быў адным з першых сейбітаў на ніве беларускай літаратуры канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў. І пачыналася яго творчасць у горадзе Косаве, калі ў 1879 годзе стаў працаваць настаўнікам у народным вучылішчы.
Нарадзіўся Кандрат Фёдаравіч Лейка 30 верасня 1860 года ў вёсцы Збочна, што на Слонімшчыне, у звычайнай сялянскай сям’і.
Ён быў яшчэ малым хлопчыкам, калі родны дзядзька Раман прыахвоціў яго да чытання, і гэтую любоў да кнігі, да чароўнага слова захаваў будучы пісьменнік на ўсё жыццё.
Бацька, Фёдар Якаўлевіч, усцешаны незвычайнымі здольнасцямі свайго сына, вырашыў усе сілы пакласці, каб пусціць дзіця ў навуку.
Хутка хлопчык паступіў у Азярніцкае народнае вучылішча, дзе ім апекаваўся настаўнік Восіп Міхайлавіч Вікторскі. Уражаны дапытлівасцю, працавітасцю вучня, Восіп Міхайлавіч дабіваецца, каб Кандрата Лейку залічылі ў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю вучыцца за казённы кошт.
Гады навучання – з 1876 па 1879 год – праляцелі хутка.

Поўны вялікага жадання паслужыць простаму люду, ехаў малады настаўнік на месца сваёй працы – у мястэчка Косава, што знаходзілася ўсяго ў 35 вёрстах ад роднай вёскі.
Як пра найшчаслівейшую пару свайго жыцця згадваў пасля Кандрат Фёдаравіч тыя пяць год свайго настаўніцтва ў Косаве. Бо іменна тут, у Косаве, пачаў пісаць малады настаўнік вершы на забароненай тады беларускай мове, гэтым самым праявіўшы грамадзянскую мужнасць і вялікую бескарыслівую любоў да простага народа.

Пазней, калі ён рыхтаваў свой зборнік “Засеўкі” ў Беларускім выдавецкім таварыстве ў 1914 годзе, у пісьме да выдаўца Івана Луцкевіча пісаў: “Аб адным толькі прашу, каб не змяняць слоў, бо я стараўся пісаць іх так, як гавораць каля Слоніма, дзе беларуская мова лічыцца самаю чыстаю”.
У 1884 годзе ён пакінуў Беларусь. Справа ў тым, што ў яго вельмі балелі ногі, застуджаныя ў пастушковым маленстве, і лекар параіў змяніць месца жыхарства. Кандрат Фёдаравіч пераехаў на Украіну, дзе працягваў педагагічную дзейнасць.
У газетах і часопісах друкаваліся яго шматлікія артыкулы па розных пытаннях педагогікі. За выдатныя заслугі на ніве асветы ён быў узнагароджаны сярэбраным медалём “За усердие”.
Кандрат Лейка і на чужбіне не перапыняў літаратурную дзейнасць. Ён спрабаваў сілы ў розных літаратурных жанрах. Пісаў вершы, байкі, апавяданні, казкі, літаратурныя эсэ, успаміны.

У 1912 годзе ў Вільні асобнай кніжкай выйшла яго п’еса-казка “Снатворны мак”. На вокладцы было напісана: “Сцэна для дзіцячых тэатраў. Пасвячаю гэту сваю працу дзецям Слонімскага павета”.
Намер выдаць у 1914 годзе зборнік пад назвай “Засеўкі” не спраўдзіўся: перашкодзіла вайна.
У апошнія гады жыцця ён падрыхтаваў і паслаў у Беларускае навуковае таварыства восем сшыткаў сваіх твораў. На жаль, сшыткі згубіліся і дагэтуль не знойдзены.
Спакутаваны сумам па Радзіме, сваім гаротным існаваннем (адняліся ногі), Кандрат Лейка 19 верасня 1921 года памёр у горадзе Здалбунаве, дзе жыў апошнія гады ў брата Івана. У гэтым горадзе і пахаваны.
Аляксандр ЗАЙКА.

24 верасня 2010  Просмотров: 1708 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта