Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Наши земляки Канстанцін Хруцкі – герой Шыпкі
18 студзеня 1855 года ў вёсцы Корачын цяперашняга Жытлінскага сельсавета ў сям’і небагатага арандатара Вікенція Хруцкага нарадзіўся хлопчык, якому далі імя Канстанцін. Яму было суджана пражыць доўгае няпростае жыццё, цэлых 114 год. І пражыў ён яго годна, дастойна. Дзяцінства і юнацтва Канстанцін Хруцкі правёў у сваёй роднай вёсцы, адкуль 20-гадовым юнаком быў прызваны служыць у царскую армію. Служыў у лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.
4 чэрвеня 1877 года 185-тысячная руская армія пад камандаваннем генерала М.І. Драгамірава фарсіравала Дунай і пачала праследаваць турэцкія войскі. Пачалася вайна за вызваленне славянскай Балгарыі ад Асманскай імперыі. Старэйшы унтэр-афіцэр Хруцкі стаў героем гэтай вайны.
Канстанцін Вікенцьевіч успамінаў:
– У бітве пад Шыпкай, лёсавызначальнай у той вызваленчай кампаніі, прымала ўдзел шасцітысячнае рускае войска і некалькі балгарскіх дружын. А ў арміі Сулейман-пашы налічвалася 27 тысяч салдат. Чатыры цяжкіх месяцы працягвалася абарона горнага перавала – легендарнай Шыпкі. Нялёгка нам прыходзілася. Восень была сырая, халодная. Боепрыпасаў неставала. І ўсё ж мы адолелі турак.
За адвагу ў баях за Шыпку ён быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам чацвёртай ступені. За вызваленне Варны Канстанцін Хруцкі атрымаў другі Георгіеўскі крыж з рук славутага рускага генерала Скобелева.

У 1881 годзе герой вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга падаў у адстаўку. Ён паступіў вучыцца ў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова закончыў у 1885 го-дзе. На працягу наступных 30 год настаўнічаў у вёсках Гродзенскай губерні.
У сувязі з падзеямі Першай Сусветнай вайны ў 1915 го-дзе падаўся ў бежанства. Жыў з сям’ёю ў Маскве, прымаў актыўны ўдзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, стаў членам РСДРП. Вядома, што ў 1919 годзе ён за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны ў Омску калчакаўцамі і асуджаны да расстрэлу.

Але штурм горада Чырвонай Арміяй не дазволіў здзейсніць прысуд. Пасля вызвалення пэўны час Канстанцін Хруцкі працаваў у Сібіры, а з 1923 года звязаў свой лёс з горадам Новарасійскам. Там працаваў у розных гаспадарчых і савецкіх установах. За сваю шматгадовую старанную працу ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і “Знак пашаны”. У 1955 годзе, калі па запрашэнні ўрада наведаў Балгарыю, яму была ўручана вышэйшая ўзнагарода гэтай краіны – ордэн Георгія Дзімітрава. Гасцяваў Канстанцін Хруцкі ў балгарскіх сяброў разам са сваім унукам – афіцэрам запасу Савецкай арміі Леанідам Варанцовым, які ўдзельнічаў у вызваленні Балгарыі ад гітлераўцаў. Якраз тады К.Хруцкаму падарылі парадную форму руска-турэцкай вайны 1877-1878 г.г.

У студзені 1961 года Канстанцін Хруцкі наведаў родны Корачын. Дарэчы, яго браты Іосіф і Самсон з’яўляліся байцамі партызанскага атрада імя Чарткова. Іосіф загінуў, а Самсон пасля вайны жыў у Брэсце.
Канстанцін Хруцкі ганарыўся сваім родам, багатырскім здароўем, даўгалеццем. Дзед яго пражыў 147 год, бацька – 132 гады. Сам ён – 114. Памёр К.В. Хруцкі 4 лютага 1969 года у Новарасійску. Там і пахаваны.
Аляксандр ЗАЙКА.

28 мая 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1633 | распечатать
 
(4.08.2011 - 20:18) цитировать
 
 
Ягоны сын памёр у хрушчоСћцы, куды яго вытраслі як непатрэбшчыну з дома Сћ цэнтры Брэста. Не паглядзелі на заслугі і тое, што ветэран вайны.
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта