Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Наши земляки Сын святара
Акадэмік У.М. Ігнатоўскі і Быцень

Значнай асобай нашай гісторыі з’яўляецца Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі – дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, вучоны-гісторык, першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, 130-годдзе з дня нараджэння якога было ў красавіку. Але мала хто ведае, што колькі год сям’я Макара Іванавіча Ігнатоўскага, бацькі акадэміка, жыла ў мястэчку Быцень. Ды ўсё па парадку.
Нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі 19 красавіка 1881 года ў в.Токары Камянецкага раёна. Бацька яго, Макар Іванавіч, быў настаўнікам мясцовага народнага вучылішча, а пасля стаў служыцелем царквы, закончыўшы Кіеўскую духоўную семінарыю. І сына свайго ён хацеў бачыць святаром, бо адправіў вучыцца Усевалада спачатку ў Віленскае духоўнае вучылішча, а пасля ў семінарыю. Каб пазбегчы звальнення з семінарыі за ўдзел у распаўсюджванні рэвалюцыйных пракламацый, Усевалад Ігнатоўскі перавёўся ў магілёўскую семінарыю, якую скончыў у 1902 годзе. Пасля неаднойчы яго нядобразычліўцы крычалі аб тым, што навуковец Ігнатоўскі зусім не савецкі, бо, бачыце, бацька ў яго быў поп і ён сам выхаванец духоўнай семінарыі, хоць царкоўнай асобай У.М. Ігнатоўскі ніколі не быў.

Восенню 1902 года Усевалад Ігнатоўскі паступіў у Пецярбургскі універсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт. Пасля заканчэння першага курса на летнія канікулы ён паехаў у мястэчка Быцень, куды бацька перавёўся на вакантнае месца святара ў мясцовай Успенскай царкве.
Усё тут цікавіла і захапляла Усевалада: адзнакі глыбокай старасветчыны і быт мястэчка, маляўнічая прырода і мясцовы вакольны люд. Бацька яго, Макар Іванавіч, акрамя непасрэдных святарскіх абавязкаў, выкладаў Закон Божы ў Быценскім народным вучылішчы. Дарэчы, вучняў у 1902-1903 навучальным годзе было шмат: 200 хлопчыкаў, але ніводнай дзяўчынкі.
З наступнага навучальнага года працы Макару Іванавічу прыбавілася – акрамя Быцені, Закону Божаму ён вучыць дзетак з вёскі Доўгая. Праўда, школка была невялікая: яе наведвалі ўсяго 32 вучні.

Але вернемся да Усевалада Ігнатоўскага. Гады, якія выпалі яму на час навучання ў Пецярбургу, былі неспакойныя. Студэнцкае жыццё кіпела: праходзілі сходкі, дэманстрацыі, якраз ствараліся палітычныя партыі. Юнак з галавой акунуўся ў бурлівае жыццё, зрабіў свой першы палітычны выбар, уступіўшы ў партыю эсэраў. За ўдзел у антыдзяржаўных дэманстрацыях, як палітычна ненадзейнага, яго выслалі да бацькоў у Быцень – і хоць у 1906 годзе яму ўдалося аднавіць вучобу ў Пецярбургскім універсітэце, ужо на наступны год яго выслалі на пасяленне ў Аланецкі край. Пасля адбыцця пасялення паступіў у 1909 годзе ў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт, які закончыў у 1911 годзе. Ужо ў тыя гады яго ўсё больш цікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа.

У няпросты час Першай сусветнай вайны яго палітычныя погляды паступова збліжаліся з платформай беларускага нацыянальнага руху ў яго рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. У Яраслаўлі, куды перабраўся Мінскі настаўніцкі інстытут (Усевалад Макаравіч быў яго выкладчыкам, а пасля дырэктарам), У.М. Ігнатоўскі ўключаецца ў палітычныя варункі той пары: прымае ўдзел у выступленнях супраць царызму, пазней ва ўсталяванні ў горадзе савецкай улады.
У 1919 годзе У.М. Ігнатоўскі стварыў у Мінску Беларускую камуністычную арганізацыю, а яшчэ праз год уступіў у РКП(б).
Вясной 1921 года яго прызначаюць народным камісарам асветы БССР. Ён па праву лічыцца адным з заснавальнікаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
У.М. Ігнатоўскі меў непасрэднае дачыненне да арганізацыі Дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэк, Дзяржаўнага музея, цэнтральнага архіва выдавецтва “Савецкая Беларусь”.

Вялікі ўклад унёс У.М. Ігнатоўскі і ў станаўленне гістарычнай навукі ў краіне. Ім напісаны шэраг выдатных навуковых прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919г.), “Гісторыя Беларусі ў XIX і на пачатку XX ст.” (1926г.), “1863 год на Беларусі” (1930г.) і інш.
У 1929 годзе ён становіцца першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук. Ад гэтага года і да пачатку 1931 ён пачаў падвяргацца жорсткім абвінавачанням у нацыяналізме.
У студзені 1931 года У.М. Ігнатоўскага выключылі з партыі, неаднаразова выклікалі на допыты ў АДПУ. Не маючы магчымасці супрацьстаяць і даказаць ілжывасць надуманых абвінавачанняў, У.М. Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года.
Трагічна склаўся лёс сям’і У.М. Ігнатоўскага. Старэйшы яго сын Міхась стаў гісторыкам, але не змог знайсці працу ў Мінску і ў 1934 годзе паехаў у Сібір. Там ён працаваў электрыкам, інжынерам, настаўнікам, і толькі на пачатку 60 гадоў вярнуўся на Радзіму.

У кастрычніку 1936 года арыштавалі сярэдняга і малодшага сыноў У.М. Ігнатоўскага – Юрася і Валянціна. Яны абвінавачваліся ў тым, што быццам бы арганізавалі тэрарыстычную групу, бо “затаілі злобу супраць Савецкай улады і паставілі сваёй задачай помсціць за смерць бацькі”. У кастрычніку 1937 года Юрась і Валянцін Ігнатоўскія былі расстраляны.
Жонку У.М. Ігнатоўскага Марыю Севасцьянаўну арыштавалі ў жніўні 1937 года і як жонку “ворага народа” асудзілі на восем гадоў турмы. Пакаранне адбывала ў вядомым КарЛагу. Пасля вызвалення ў 1943 годзе паехала да адзінага жывога сына Міхася ў Кемераўскую вобласць, дзе і памерла ў 1951 годзе.

Амаль 60 год імя славутага вучонага было выкраслена з гісторыі Беларусі, і толькі цяпер мы маем магчымасць звярнуцца да яго навуковай спадчыны, даведацца аб фактах яго біяграфіі. Як бачым, жыццё Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага звязана і з нашым краем, з мястэчкам Быцень.
Аляксандр ЗАЙКА, в.Заполле.

20 мая 2011  Просмотров: 1349 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта