Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Наши земляки Васіль Тышкевіч
Тышкевічы – вядомы шляхецкі род у ВКЛ герба «Ляліва». Яны далі Айчыне знакамітых дзяржаўных дзеячаў, палітыкаў, вучоных. Сваё паходжанне вялі ад Каленіка Мішкавіча. Яму ў 1437 годзе вялікі князь ВКЛ Свідрыгайла сваім прывілеем аддаў сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах. У Каленіка Мішкавіча быў сын Тышка (хрысціянскае імя Цімафей). Мянушка і стала прозвішчам для ўсяго шляхецкага роду. Сын Тышкі Васіль Тышкевіч, пра якога і пойдзе гаворка, доўгі час валодаў вёскай Бялавічы. Пры ім гэтая вёска стала вядомай усёй Еўропе. На пачатку 1509 года сваім прывілеем кароль Жыгімонт перадаў двор Бялавіцкі і маёнтак Ласасіную князю Сямёну Аляксандравічу Чартарыйскаму, намесніку камянецкаму, уладальніку Лагойска і навакольных зямель.
У шлюбе князь Сямён з жонкай Юльянай мелі дзвюх дачок. Старэйшую Аляксандру ў 1517 годзе выдалі замуж за Васіля Тышкевіча, ваяводу Падляшскага, і запісалі за ёй Бялавічы ды Ласасіную.
Маючы добрыя стасункі з каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам (пазычыў Гаспадару на ваенныя патрэбы 12 тысяч коп грошай літоўскіх – вялікую па тых часах суму), Васіль Тышкевіч атрымаў ад яго ўжо на вечнае карыстанне маёнткі Ласасіную, Байкевічы, Ражаную, а таксама іншыя землі да пагашэння доўгу, у прыватнасці, Здзітава, Хрысу, Спорава. Бялавічы ён выбраў месцам свайго пражывання, пабудаваўшы тут палац. Пры Васілю Тышкевічу, ваяводзе берасцейскім, а пазней смаленскім, Бялавічы значна разрасліся, палюднелі. Гэтаму спрыялі выгаднае геаграфічнае становішча вёскі (паселішча ляжала на старадаўнім шляху з Вільні на Валынь праз Слонім, Бялавічы, Здзітава) і кірмаш, які ладзіўся штогод у дзень святога Іллі. Зазначым, што права на кірмаш было асабліва важным прывілеем, які атрымаў Васіль Тышкевіч ад караля і князя Жыгімонта Аўгуста ў 1565 го-дзе. Да гэтага такое права мелі толькі Гародня ды Полацк.
Што ўяўляў сабой сярэдневяковы кірмаш? Абавязковая ўмова правядзення таргоў – кірмашовая ці гандлёвая плошча. У Бялавічах яна была побач з царквою. Пачынаўся кірмаш адразу пасля абедні. Гандлявалі збожжам, жывёлай, птушкай, скурамі, ільном, пянькой, палатном, мёдам, воскам, прадметамі рамяства. Заморскія купцы прывозілі віно, бакалею, тытунь, чай, прыправы, селядцы, соль, шаўковыя тканіны, прадметы раскошы (залатыя і сярэбраныя вырабы, жаночыя ўпрыгожанні, адмысловы посуд). Акрамя таргоў, у той дзень выступалі скамарохі: мядзведнікі, музыкі, штукары (акрабаты і фокуснікі), казачнікі, камедыянты ды лялечнікі, з’язджаліся “сляпцы” – лірнікі, якія выконвалі рэлігійныя, гістарычныя песні. Кірмаш доўжыўся і два, і тры дні. Гэта было свята для вакольнага люду.
15.11.1569 года Васіль Тышкевіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста тытул графа.
13.8.1571 года Васіль Тышкевіч памёр. Ён быў двойчы жанаты. Ад першага шлюбу з княгіняй Аляксандрай Сямёнаўнай Чартарыйскай меў дачку Настассю і трох сыноў – Юрыя, Каленіка і Яўстафія. Ад другога шлюбу з Настассяй Андрэеўнай Сапаткоўнай нарадзіліся Яўстафій і Аляксандра. На карысць сваіх дзяцей склаў чатыры тэстаменты: нікога не абдзяліў, не пакрыўдзіў. “Имение Лососиную з двором Белавицким и местечком Рожаною и с селом Байкевичи” Тышкевіч завяшчае жонцы сваёй Настассі, а па смерці яе – дачцы Аляксандры і яе нашчадкам. Васіль Тышкевіч пажадаў, каб пасля яго смерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский».
Даўно мінуліся тыя часы, калі на плошчы перад царквою ў Бялавічах гудзеў разнамоўны люд, а імя ўладальніка – графа Васіля Тышкевіча – было вядома ва ўсёй дзяржаве. Цяпер толькі ціха шумяць старыя клёны ды ясені. Можа, згадваюць слаўнае мінулае цяпер паўзабытае вёсачкі?
Алесь Зайка.

3 жніўня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1454 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:40) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> viagra generique</a> viagra prix
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra generico</a> venta viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;comprare viagra</a> viagra italia
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra generika</a> preise viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта