Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Наши земляки Вучоны з Гошчава
Па яго падручніках вучацца дзеці ў школах, а студэнты ва універсітэтах. Да яго думкі крытыка-літаратуразнаўцы прыслухоўваліся вядомыя пісьменнікі. Педагог, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. А яшчэ ён наш зямляк.
Нарадзіўся Аляксей Антонавіч Майсейчык у вёсцы Гошчава ў 1936 годзе. “Нарадзіўся я ў звычайнай сям’і вяскоўцаў, – гаварыў ён, – на скрыжаванні двух родаў, якія па незразумелых для мяне прычынах маюць прозвішчы біблейскага паходжання – Майсейчыкі і Самсановічы. У родзе майго бацькі ніхто не быў прарокам, усе былі пакутнікі: гінулі ў войнах, у падполлі, цягнулі ярэмца хлебаробаў. У родзе Самсановічаў – па маме – не было асаблівых асілкаў. Яны толькі лёгка перакідвалі з баразны ў баразну плуг…”
Дзяцінства А.Майсейчыка апаліла вайна. Разам з вяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла хлопчыку, яго аднагодкам своечасова пачаць вучобу. Толькі пасля вызвалення роднай вёскі ён сеў за парту. Пасляваеннае жыццё было нялёгкім: бацька на фронце быў паранены, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў. Клопаты па гаспадарцы ляглі на маці, Аляксей стаў яе верным памочнікам: у снежні 1948 года бацькі не стала.
Ужо ў старэйшых класах Аляксей Майсейчык выявіў літаратурныя здольнасці: пісаў вершы ў школьную газету, дасылаў замалёўкі ў раёнку.

У 1955 годзе, закончыўшы школу з сярэбраным медалём, паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А.С.Пушкіна. Разам з ім вучыліся Анатоль Гарай, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Васіль Жуковіч, Мікалай Радзюк, якія пазней сталі вядомымі пісьменнікамі, журналістамі. Юнак з Гошчава не згубіўся ў гэтай кампаніі. Аляксей Майсейчык часта выступаў на студэнцкіх навуковых канферэнцыях, сустрэчах з пісьменнікамі. На здольнага студэнта звярнуў увагу Уладзімір Андрэевіч Калеснік – яго выкладчык, вядомы літаратуразнаўца – падахвоціў да навукі. А было яшчэ цікавае жыццё ў студэнцкім інтэрнаце, шчырае сяброўства з размовамі да паўночы.

Закончыў інстытут Аляксей Антонавіч з “чырвоным” дыпломам. Два гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай Гошчаўскай школе. У 1962 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Закончыў яе, пачаў працаваць у Брэсцкім педінстытуце, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Усё жыццё вучонага было звязана з кафедрай беларускай літаратуры, якую з цягам часу ён узначаліў, прайшоўшы шлях ад выкладчыка да прафесара.

Яго артыкулы па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры ўсё часцей з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. А.А.Майсейчык – аўтар дапаможнікаў “Творчасць маладых паэтаў Брэстчыны” (1974), “Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства” (1980), “Тэорыя літаратуры” (1990), адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1917 – 1940” (1981), “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941 – 1980” (1983), “Методыкі выкладання беларускай літаратуры” (1986), падручнікаў “Родная літаратура” для 6 (1988) і 7 класаў (1989), “Беларуская літаратура” для 10 (1997) і 11 класаў (1999, 2001), вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў “Родная літаратура ў 7 класе” (1992, 1997).
Памёр Аляксей Антонавіч Майсейчык у 2002 годзе, пахаваны ў Брэсце.
Колькі настаўнікаў, узгадаваных яго шчырай, натхнёнай душой, вучаць сваіх выхаванцаў любіць родную мову, Айчыну так, як любіў ён. І як шкада, што родная школа не носіць імя Вялікага Педагога!
Аляксандр ЗАЙКА, в.Заполле.

22 чэрвеня 2010  Просмотров: 1761 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта