Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Адкрыты новы будынак суда Івацэвіцкага раёна
sud.jpg (21.87 Kb)Пад гукі духавога аркестра 22 студзеня г. г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка суда Івацэвіцкага раёна, які адпавядае сусветным стандартам.
Павіншаваць з наваселлем работ-нікаў суда Івацэвіцкага раёна і натарыяльнай канторы, якія перасяліліся ўжо сюды, падзякаваць за работу будаўнікоў, якія ўзвялі незвычайнай архітэктурнай формы будынак плошчай звыш за 4,5 тыс. кв. м. усяго толькі за адзін год, прыбылі старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сіманаў, начальнік галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анжаліка Цясоўская, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Сакоўскі, старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатолій Ткачук, старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок, пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук, начальнік галаўнога ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі. Усе яны трымалі слова. Ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым будаўнікам і праекціроўшчыкам былі ўручаны Ганаровыя граматы, а навасёлам – каштоўныя падарункі.

З прамовай і пажаданнем, каб будынак суда стаў сапраўдным Домам правасуддзя, звярнуўся да прысутных благачынны праваслаўных прыходаў Івацэвіцкай акругі, настаяцель храма Дзяржаўнай іконы Божай Маці, протаіерэй Грыгорый Піліпчук, які да пачатку святочнага мерапрыемства асвяціў кожны кабінет будынка суда.

Ад імя будаўнікоў выступіў начальнік УП “Івацэвіцкая ПМК-11” Леанід Снарскі (гэтая арганізацыя была генпадраднай на будоўлі), які адзначыў, што абсалютная большасць работ была выканана будаўнікамі мясцовых арганізацый: ПМК-11, СПМК-23, ДБПМК-34, КУМВП “Прамбудэнерга”. Ён пажадаў, каб работнікам суда і натарыяльнай канторы працавалася камфортна, дабротна і ўтульна, а потым уручыў старшыні суда Івацэвіцкага раёна Васілію Вараб’ю сімвалічны ключ.
…Перарэзана чырвоная стужка і ўдзельнікі мерапрыемства накіроўваюцца ў будынак, які сапраўды ўражвае камфортнасцю, сучасным дызайнам і новым абсталяваннем.

– Звыш 250 пакояў налічваецца на абодвух паверхах, залы пасяджэнняў крымінальных і грамадзянскіх спраў і кабінеты суддзяў абсталяваны гука- і шумаізаляцыйнымі сценамі і столлю, – расказвае старшыня суда Івацэвіцкага раёна Васілій Варабей. – Будынак зроблены так, што аўтамабіль з абвінавачваемымі можа заехаць поўнасцю ў падвальнае памяшканне, каб закрыць дзверы. Абвінавачваемыя разводзяцца па камерах, іх шэсць, а потым па сувязі выклікаюцца ў адпаведную залу. А самае значнае “ноу-хау”, якога няма ні ў адным будынку суда краіны, – пакой абароны сведак з асобным выхадам. Ён абсталяваны мікрафонам, прычым сведка можа бачыць усіх у зале праз спецыяльнае акно, а з залы пасяджэнняў сведку праз гэтае акно не бачна.

Як адзначыў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатолій Ткачук, новы будынак суда Івацэвіцкага раёна будаваўся ў рамках дзяржаўнай інавацыйнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (зрасходавана 6,5 млрд. рублёў). Радуе, што створаны выдатныя ўмовы для прафесійнай дзейнасці работнікаў суда і эфектыўнай і аператыўнай работы натарыяльнай канторы Івацэвіцкага раёна. Прававая дапамога стане для людзей бліжэй і даступней, дзякуючы палітыцы краіны, накіраванай на стваральнасць, а новы будынак – несумненна, упрыгожыць райцэнтр.

Пасля ўрачыстага адкрыцця будынка суда ў вялікай зале райвыканкама адбылася абласная калегія суда, на якой былі падведзены вынікі работы за мінулы год.
Валянціна БОБРЫК.

27 студзены 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1080 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:56) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> viagra generique</a> viagra pas her
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>ven ta viagra</a> generico viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;prezzo viagra</a> generico viagra
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra kaufen</a> viagra bestellen
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта