Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Афганістан: памяць і боль
afgan_1.jpg (28.16 Kb)
З раённых мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 20-годдзю
з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана,

якія праходзілі ў раёне і напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, і ў той дзень, найбольш прыкметным і масавым стаў мітынг. Мітынг, як звычайна, адбыўся ў Івацэвічах 15 лютага каля помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. І быў прысвечаны не толькі іх памяці, але і 20-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

...К 11.00 калона ў складзе былых воінаў-“афганцаў”, прадстаўнікоў раённай улады, райваенкамата, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый пад гукі духавога аркестра падышла да помніка. Мітынг адкрыў і вёў старшыня райсавета Уладзімір Макар.
Слова даецца старшыні райвыканкама Анатолію Ткачуку. Ён адзначае, што савецкія войскі дастойна выканалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане, праявіўшы пры гэтым мужнасць і гераізм, застаўшыся вернымі воінскай прысягі. Ва ўмовах смяротнай небяспекі сыны нашай Радзімы імкнуліся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой. І не іх віна, што гэта галоўная мэта не была дасягнута і тады, і цяпер.

Праз Афганістан прайшлі больш за 200 хлопцаў з нашага раёна. Восем з іх загінулі. А ўсяго не вярнулася з той вайны больш за 770 беларусаў – загінулі. 12 прапалі без вестак, больш за 700 вярнуліся інвалідамі. Усяго ў Афганістане ваявала 32000 беларусаў. Мы падзяляем боль мацярок, схіляемся перад светлай памяццю загінуўшых і заўсёды будзем памятаць аб мужнасці тых, хто прайшоў суровую школу афганскай вайны.

Мы ўдзячны воінам-інтэрнацыяналістам раёна за іх мірную працу, за тое, што яны шануюць памяць аб сваіх загінуўшых таварышах, за тое, што вядуць актыўную патрыятычную работу сярод моладзі.
Здароўя, поспехаў і дабрабыту вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты. Хай заўсёды над намі будзе мірнае неба. Мы помнім пра вас і клапоцімся.

Выступае старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Матонін. Ён падкрэслівае, што сённяшні дзень і радасны, і сумны. Святочны, бо вось ужо 20 гадоў як мы не ваюем у Афганістане, і за гэты час ніводзін беларускі салдат не прымаў удзел у баявых дзеяннях за межамі краіны – гэта палітыка нашай дзяржавы, яе Прэзідэнта. Сумны таму, што загінуўшых не вярнуць. І іх светлую памяць мы можам ушанаваць мінутай маўчання на гэтым вось мітынгу ля помніка, дзе напісаны іх імёны. Прамоўца называе імёны загінуўшых нашых землякоў: Анодзін Пётр Іванавіч, Баярчук Віктар Міхайлавіч, Гардзейчык Пётр Іванавіч, Гук Уладзімір Уладзіміравіч, Дзягцярык Сяргей Антонавіч, Касянік Віктар Пятровіч, Канановіч Віктар Міхайлавіч, Страковіч Генадзь Іванавіч....
І аб’яўляецца мінута маўчання.

Далей Сяргей Матонін выказвае падзяку райвыканкаму, райсавету за клопат аб былых воінах-“афганцах”, за тую матэрыяльную дапамогу, якую ўлады аказваюць грамадскаму аб’яднанню. А клопат і падтрымка гэтая вельмі патрэбна, у тым ліку і маральная. Бо не ўсе тыя хлопцы, хто прайшоў Афганістан, дажылі да сённяшняга дня, цяпер на ўліку 188 былых воінаў-“афганцаў”. Душэўныя раны таксама робяць сваю чорную справу. Па гэтай жа прычыне не ўсе абзавяліся сем’ямі. Такая рэальнасць.

Ля мікрафона ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Іван Адамавіч Тарасевіч.
Амаль 10 гадоў цягнулася не аб’яўленая афганская вайна, кажа Іван Адамавіч, для СССР гэта была самая працяглая вайна, якая несла і ў наш край душэўныя пакуты, трывогі і смерці.
– Мне па доўгу службы, – зазначае І.А. Тарасевіч, – першым даводзілася зведваць аб кожным загінуўшых хлопцы ў Афганістане з нашага раёна. І як маральна і фізічна цяжка перадаваць гэтую страшную навіну бацькам нават мне, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, хто неаднойчы бачыў смерць. Хай ніколі такое не паўторыцца. А ўсім воінам-інтэрнацыяналістам, якія прайшлі Афганістан, пажаданне адно: беражыце адзін аднаго, дапамагайце адзін аднаму, памятайце аб загінуўшых таварышах і аб іх сем’ях. Жывіце за сябе і за іх дастойна, калі так распарадзіўся лёс.

На мітынгу таксама выступілі раённы ваенны камісар Аляксандр Сахонь, вучань СШ №3 г.Івацэвічы Аляксандр Жыгуловіч. У іх прамовах таксама гучала пачуццё гонару за воінаў-“афганцаў”, якія дастойна выканалі свой інтэрнацыянальны доўг, а таксама пажаданні ім здароўя і мірнага неба.
Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Затым мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пра-доўжылася ў Івацэвіцкім ГДК. Тут адбылася ўрачыстасць пад агульнай назвай “Жывая памяць”. Пад тэлехроніку афганскай вайны гучалі песні, прысвечаныя гэтай вайне ў выкананні Аляксандра Паляшчука, Льва Зыбайлы, Руслана Кулеўца, Сяргея Азаркі, Аляксандра Давыдзенкі, Уладзіміра Шмачына, Аляксандры Джэжоры, Уладзіміра Лапчука, Кацярыны Сайко, Святланы Лапчук, Міхаіла Лазюка – самадзейных артыстаў Івацэвіцкага ГДК і вайсковай часці 15984. Вядучыя – Аляксандр Халадовіч і Жанна Кулецкая.
Тут жа воінам-інтэрна-цыяналістам былі ўручаны ме-далі “20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Такіх 90 чалавек. А астатнім воінам-інтэрнацыяналістам медалі былі ўручаны ў гарпассельсаветах.

17 лютага 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1485 | распечатать
 
(26.02.2009 - 13:26) цитировать
 
 
Музыкантам оркестра снова не заплатили...
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта