Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Жнівень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Ганаровыя грамадзяне Івацэвіцкага раёна
1-я сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, якая адбылася 6 мая гэтага года, прыняла рашэнне аб прысваенні звання “Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна” тром жыхарам нашага раёна – У. М. Талкачову, І. М. Чырко, С. А. Філіповічу. Усе яны нямала зрабілі для раёна і ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У папярэднім нумары “ІВ” ужо коратка знаёміў чытачоў з гэтымі людзьмі. Сёння ж больш падрабязна расказваем аб іх. Лёс Уладзіміра Міхайлавіча Талкачова склаўся так, што большую частку свайго жыцця ён пражыў на Івацэвіччыне, хоць родам з магілёўшчыны. Сёння яму 92 гады. Усё сваё жыццё Уладзімір Міхайлавіч прысвяціў людзям, самаму дарагому ў іх жыцці – здароўю.
Пасля заканчэння Ветухноўскай чатырохгадовай школы (школа калгаснай моладзі) працаваў паляводам у калгасе, затым становіцца студэнтам фельдшарскага аддзялення Магілёўскага медпаліттэхнікума. У 1937 го-дзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут…

Вялікая Айчынная вайна застала Уладзіміра Міхайлавіча ў г. Ліда. У гэты час малады ўрач працуе ў шпіталі. У 1941 годзе У. М. Талкачоў трапляе ў палон, адкуль яму ўдалося ўцячы. Хутка сустракаецца з партызанскім атрадам імя М.Ф.Сільніцкага, дзе лечыць не толькі хворых і параненых партызан, а і мірных жыхароў партызанскай зоны. Быў ранены. Восенню 1943 года ім прадухілена гібель усяго асабовага саставу партызанскага атрада: дыверсантка спрабавала атруціць ежу цыяністым каліем…
Пасля вайны працаваў санітарным урачом, загадчыкам амбулаторыі, а з 1948 года, пасля заканчэння інстытута, – галоўным урачом Косаўскай бальніцы. Па ініцыятыве У. М. Талкачова ў Косаве метадам народнага будаўніцтва ўзведзена бальніца на 100 ложкаў і 12-кватэрны жылы дом для медперсанала.

У 1966 годзе яму прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР”, персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Мае шмат узнагарод, сярод якіх медалі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны II ступені”, “За доблесную працу ў вялікай Айчыннай вайне”, “За перамогу над Германіяй”, Ордэн Айчыннай вайны II ступені, шэраг юбілейных медалёў.

Узнагароджаны значком “Ударнік камуністычнай працы”, неаднаразова выбіраўся дэпутатам Косаўскага гарадскога Савета. У 1978 годзе Уладзімір Міхайлавіч пайшоў на пенсію, але працягваў працаваць да 1990 года. З мая 1994 года яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Косава”.
– Тут, на івацэвіцкай зямлі, я знайшоў сваю новую малую радзіму, – гаворыць У. М. Талкачоў. – Я вельмі рады, што мая праца на карысць людзям і раёна не засталася не заўважанай. Усё сваё жыццё я працаваў шчыра, аддана, з жаданнем. Выратоўваць чалавечыя жыцці, – гэта была адна з найважнейшых для мяне задач, як у гады Вялікай Айчыннай вайны, так і ў пасляваенны час…
Сёння – шчаслівы дзень у маім жыцці. Дзякуй за прызнанне!

Іван Мікалаевіч Чырко нарадзіўся ў вёсцы Святая Воля.
Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вярнуўся ў родны раён. Амаль увесь свой працоўны шлях прысвяціў развіццю народнай гаспадарцы раёна.
Працяглы час Іван Мікалаевіч паспяхова ўзначальваў калгас “Расія”. Гаспадарка неаднаразова была ўдзельнікам і прызёрам выставак ВДНГ СССР. Паказчыкі па раслінаводстве і жывёлагадоўлі былі лепшымі ў раёне і ў вобласці.
З чэрвеня 1995 года Іван Мікалаевіч працуе начальнікам райсельгасхарчу, першым намеснікам старшыні Івацэвіцкага райвыканкама, а з 1999 па 2003 – старшынёй Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў.

Іван Мікалаевіч Чырко ўзнагароджаны Ордэнам Леніна, Ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “За працоўную доблесць”, залатым медалём ВДНГ, юбілейным медалём “100 год з дня нараджэння У.І. Леніна”, Граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Целяханскага пасялковага, Івацэвіцкага раённага, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, з’яўляўся членам райвыканкама, Целяханскага пасвыканкама.
Знаходзячыся на пенсіі, Іван Мікалаевіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Целяхан, у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

– Для мяне гэта перш за ўсё памяць: аба мне, аб маёй працы, аб маім удзеле ў жыцці раёна, – кажа І. М. Чырко. – Я ўдзячны лёсу, што нарадзіўся тут, на івацэвіцкай зямлі, дзе пражыў усё жыццё, і нямала зрабіў на карысць раёна.
Сённяшняя ўзнагарода для мяне самая дарагая, бо я атрымаў прызнанне ад сваіх землякоў. А гэта значыць, што мой уклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна, як і ўвесь працоўны шлях, не быў дарэмным.

Я вельмі ганаруся нашым раёнам, людзьмі, якія тут жывуць. І вельмі рады, што сёння я маю магчымасць раздзяліць сваю радасць з усімі жыхарамі раёна ў дзень, калі ўся краіна адзначае Дзень Незалежнасці.
Хачу пажадаць маладому пакаленню, каб яно цаніла ўсё, што зроблена папярэднікамі, каб наша моладзь ра-зумела і вырашала ўсе пытанні, была яшчэ мацнейшай за нас і яшчэ больш зрабіла для будучага.

Сяргей Адамавіч Філіповіч нарадзіўся ў в.Быцень. Але так рас-парадзіўся лёс, што амаль увесь свой працоўны шлях прыс-вяціў развіц-цю г.Косава і прадпрыемству ААТ “Косаўскае мэблевае вытворчае прадпрыемства”, на якім працаваў з 1955 года на розных пасадах.
Пачынаў шафёрам гаража Івацэвіцкага райпрамкамбіната, які пазней быў перайменаваны ў Косаўскі дрэваапрацоўчы камбінат, а затым у Косаўскае МВА. Дырэктарам Косаўскага МВА працаваў больш за 39 год. Пад яго кіраўніцтвам актыўна пачала развівацца вытворчасць і будавацца горад.

Была праведзена рэканструкцыя старых цэхаў, кацельнай, былі пабудаваны новыя цэхі, кампрэсарная, добраўпарадкавана тэрыторыя прадпрыемства. Паралельна з рэканструкцыяй вытворчасці вялося будаўніцтва жылля. Усяго толькі ў Косаве пабудавана 386 кватэр, дзіцячы садок, сталовая, інтэрнат. У 80-ых гадах у Косаве пабудаваны новы адміністрацыйна-бытавы корпус, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, за горадам абустроена зона адпачынку з штучным вадаёмам. Сіламі прадпрыемства пабудаваны палі фільтрацыі, праведзена газіфікацыя прыватнага сектара, заасфальтаваны вуліцы.
Сяргей Адамавіч Філіповіч узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам Дружбы Народаў, Ордэнам “Знак Пашаны”, юбілейным медалём “За доблесную працу”, Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета рэспублікі. Яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Косава”. У самім Косаве вул.Спартыўная перайменавана ў вул.С.Філіповіча.

– Я вельмі ўдзячны за тое, што раённыя ўлады заўважылі і ацанілі маю працу, – гаворыць С. А. Філіповіч. – Калі я толькі пачынаў працаваць, у Косаве не было ні газу, ні водаправода, ні каналізацыі… Прыйшлося многа сіл пакласці на развіццё горада. У той час Косаўскае МВА паспяхова працавала, прадпрыемства перавыконвала планы… Будучы кіраўніком прадпрыемства, я стараўся выкарыстоўваць любую магчымасць, каб дапамагчы цывілізаваць Косава, зрабіць жыццё касаўчан больш камфортным. І сёння Косава – прыгожы, добраўпарадкаваны гарадок з развітай інфраструктурай.
Я задаволены сёння клопатам дзяржавы аб пенсіянерах, той увагай, якая надаецца людзям пажылога ўзросту з боку мясцовай улады. Хачу пажадаць моладзі, каб яна заўсёды працавала з душой, каб сваёй працай кожны малады чалавек паказваў прыклад іншаму, уносіў уклад у развіццё раёна.

9 ліпеня 2010  Просмотров: 933 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта