Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама І на новага старшыню надзея
На справаздачна-выбарным сходзе ў сельгаскааператыве “Падстарынь”, які адбыўся 24 студзеня г.г., абраны новы старшыня.

Ім стаў Іван Васільевіч Валанцэвіч, які да гэтага працаваў намеснікам дырэктара ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” па тэхнічным абслугоўванні і рамонту. Па адукацыі ён інжынер і кіроўца. Закончыў тэхнікум, інстытут і Акадэмію пры Прэ-зідэнце Рэспублікі Беларусь. Яму 34 гады. Працаваў вадзіцелем, механікам, інжынерам. Так што ёсць вопыт і жаданне паправіць справы ў адстаючым сельгаскааператыве. Ды і патэнцыял у гаспадаркі неблагі. Галоўнае, што ёсць каму працаваць на зямлі-карміліцы, якая некалі давала багатыя ўраджаі і якімі былы калгас “Бальшавік” славіўся на ўсю краіну. Вось і на гэтым сходзе былі названы дзесяткі перадавікоў, якія дабіваюцца адносна неблагіх вытворчых паказчыкаў працуюць старанна, добрасумленна. І якім была выказана падзяка кіраўніка сельгаскааператыва І. А. Братанава. Гэта механізатары Дзмітрый Савасцееў, Аляксандр Піва, Аляксандр Васілевіч, вадзіцелі Іван Прыступчык, якому падчас сходу ў сувязі з выхадам на пенсію старшыня сельгаскааператыва ўручыў карціну, Сяргей Прыступчык, работнікі свінафермы Зінаіда Коцік, Валянціна Новік, аператары машыннага даення Галіна Лапчук, Наталля Шыла і многія іншыя.

Хоць адразу трэба сказаць, што спадчына новаму старшыні дасталася даволі складаная і праблемная. Сельгаскааператыў “Падстарынь” ужо не першы год ходзіць у адстаючых у раёне. Што справы тут і цяпер ідуць не лепшым чынам, няцяжка было зразумець са справаздачнага даклада цяпер ужо былога старшыні сельгаскааператыва Ігара Братанава, выступленняў спецыялістаў. Дарэчы, Ігар Братанаў яшчэ да гэтага сходу напісаў заяву аб звальненні, прызнаўшы, што за шэсць гадоў свайго старшынёўства не здолеў арганізаваць справу так, як патрабавалася, не здолеў вывесці гаспадарку з адстаючых, хоць і стараўся. Галоўнае – не было рэзультата, за што старшыня не раз падвяргаўся крытыцы на раённым узроўні.

Не выключэннем тут стаў і 2008 год. Так, пэўны рост да ўзроўню 2007 года ёсць амаль па ўсіх накірунках і ў вытворчай, і ў сацыяльнай сферы. А ў вырошчванні цукровых буракоў вынікі нават добрыя: з гектара сабрана па 418 цэнтнераў салодкіх карэнняў. Аднак усе гэтыя вытворчая паказчыкі нізкія, нават у параўнанні з сярэднераённымі. Калі па раёне сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у амбарнай вазе склала 29,7 цэнтнера, то ў СВК “Падстарынь” – толькі 21 цэнтнер. Амаль удвая ніжэй тут вытворчасць малака ў разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў, больш чым утрая ніжэй вытворчасць мяса (усяго 14 цэнтнераў). Застаецца нізкай шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 гектараў сельгасугоддзяў – 64 па раёне і 31 галава – па сельгаскааператыву. Рэалізавана толькі 30 працэнтаў малака вышэйшым гатункам, на чым згублены дзесяткі мільёнаў рублёў, якія так патрэбны гаспадарцы. Вядома, што пры такой гаспадарчай дзейнасці на добры прыбытак разлічваць не прыходзіцца. А той, які ёсць, ідзе на пагашэнне велізарных даўгоў, якія былі яшчэ і да старшынёўства Ігара Братанава. Па словах галоўнага бухгалтара сельгаскааператыва Наталлі Петруць, дэбіторская запазычанасць складае 65 мільёнаў рублёў, а вось крэдыторская – 2 мільярды 185 мільёнаў рублёў. Найбольшая крэдыторская запазычанасць перад ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат” – 342 мільёны рублёў, іншымі словамі, грошы за малако выбраны далёка наперад. А ў цэлым сельгаспрадпрыемства мае запазычанасць перад 185 суб’ектамі гаспадарання. Зразумела, што пры такой фінансавай сітуацыі нельга разлічваць на больш-менш дастойную зарплату. І хоць яна за 2008 год павялічылася ўдвая, тым не менш застаецца адной з нізкіх сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна – 418.000 рублёў у месяц.

Якое ж выйсце з гэтай сітуацыі бачаць у сельгаскааператыве? Ігар Братанаў у сваім справаздачным дакла- дзе акрэсліў некаторыя шляхі – гэта павелічэнне пагалоўя жывёлы, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, умацаванне дысцыпліны, нарэшце, магчымае рэфармаванне сельгаскааператыва. Безумоўна, усе гэтыя накірункі маюць права на жыццё і іх трэба рэалізоўваць. Аднак ёсць і яшчэ балючыя кропкі, на якія варта было б звярнуць увагу. Гэта перш за ўсё павышэнне культуры земляробства, хутчэйшае пазбаўленне сельгасугоддзяў ад пустазелля, і перш за ўсё ад пырніку, ад чаго ў многім і недабіраецца ўраджай. Ёсць і іншыя рэзервы, аб якіх маглі сказаць выступоўцы на сходзе, калі б яны былі. І яшчэ. Калектыву сельгаскааператыва неабходна псіхалагічна перабудавацца і арыентавацца не на мінімальныя, а на максімальныя вытворчыя паказчыкі і абавязкова іх дабівацца. Менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў сходу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Радкавец.

– Вось вы бераце абавязацельствы атрымаць у 2009 годзе па 24 цэнтнеры зерневых і зернебабовых з гектара, – казаў ён, – плануеце выйсці на надой ад каровы ў 3800 кілаграмаў. Аднак такія паказчыкі – гэта ўчарашні дзень, яны не толькі не дадуць прыбытак, а хутчэй за ўсё прывядуць да страт. А стратна гаспадарыць мы не маем права. Таму трэба арыентавацца на ўраджайнасць у 30-35 цэнтнераў зерневых і зернебабовых, на прадукцыйнасць дойнага статка ў 4500 кілаграмы ад каровы. Толькі так можна паправіць справы. А для атрымання больш высокіх ураджаяў усіх культур аснова ёсць. Бал ворыва ў гаспадаркі складае амаль 30. А падтрымка і дапамога з боку раёна будзе.

На сходзе былі разгледжаны і іншыя пытанні – усяго дзевяць. Сярод іх і ход рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”, з інфармацыяй па якім выступіла дырэктар Падстарынскай СШ Валянціна Пятроўна Куцко.
Адбыўся канцэрт.
Міхаіл Рудніцкі.

27 студзены 2009  Просмотров: 1105 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта