Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама На суботніку
16 красавіка ў нашай краіне прайшоў традыцыйны для гэтай пары рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім прынялі больш за 3,5 мільёна чалавек, якія працавалі як на асноўнай вытворчасці, так і на розных работах па добраўпарадкаванні. На суботніку выпушчанай прадукцыі і аказаных паслуг склаў 46 мільярдаў рублёў, зароблена амаль 20 мільярдаў беларускіх рублёў, якія пойдуць на сацыяльныя мэты, у тым ліку і на дапамогу ахвярам выбуху ў мінскім метро. Удзел ў суботніку браў і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які працаваў на будаўніцтве спартыўнага комплекса "Чыжоўка-Арэна".
Актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку прынялі і жыхары нашага раёна. Многія працавалі на вытворчасці і перш за ўсё работнікі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці. Іншыя – на добраўпарадкаванні вытворчых тэрыторый, населеных пунктаў, якія цяпер сталі глядзецца больш прывабна і ўтульна.
Калі гаварыць канкрэтна, то, напрыклад, супрацоўнікі райвыканкама былі заняты на пасадцы дрэў па вуліцы Дэпутацкай і ў некаторых іншых месцах райцэнтра, усяго высаджана 300 дрэўцаў. На пасадцы дрэў працаваў і старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Работнікі ўпраўлення аддзелаў райвыканкама былі заняты на разборцы і вывазцы безгаспадарчых гаражоў па вуліцы М. Танка, дапамагалі сельскім гаспадаркам, працавалі на падрыхтоўцы да работы аздараўленчага лагера "Дубравачка" і г. д. Камунальнікі былі заняты на работах па добраўпарадкаванні. Іншыя працоўныя калектывы таксама наводзілі чысціню і парадак. Асобныя зрабілі гэта яшчэ да суботніка, у санітарны дзень, 15 красавіка. Значная колькасць працаўнікоў усё ж была занята на асноўнай вытворчасці.
У гаспадарках раёна ішлі веснавыя палявыя работы. Аб'ём выпушчанай прамысловай прадукцыі ў бягучых цэнах на суботніку склаў 35,8 мільёна рублёў. У нашым раёне ўдзел у суботніку прынялі больш за 16 тысяч чалавек. Зароблена на ім 94 млн. 286 тысяч рублёў.
Міхаіл РУДНІЦКІ.

19 красавіка 2011  Просмотров: 705 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта