Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Почырк майстра бачны ўсюды
garcanin.jpg (18.2 Kb)У папярэднім нумары раёнкі мы праінфармавалі аб тым, хто будзе прадстаўляць наш раён на IV Усебеларускім народным сходзе, што пройдзе 6-7 снежня ў Мінску. Такіх прадстаўнікоў 16. Усе яны паважаныя і аўтарытэтныя людзі, лепшыя з лепшых.
Сёння райгазета пачынае падрабязней знаёміць жыхароў раёна з выбранымі на народны сход дэлегатамі. Будзе слова аб іх і слова ім.
Першы наш расказ пра дэлегата IV Усебеларускага народнага сходу Івана Івана-віча Гарчаніна, які працуе вогнетрывальшчыкам участка шкляной вытворчасці ААТ “Даманаўскі ВГК” (на здымку).
Не так даўно на ААТ “Даманаўскі ВГК” рэканструявалі другую печ па вытворчасці сілікату натрыя. Гэта дазволіла павялічыць вытворчасць прадукцыі і павысіць яе якасць. А рэканструкцыя прайшла паспяхова, у чым немалая заслуга Івана Іванавіча Гарчаніна.
Ды і цяпер надзейная работа печаў у значнай ступені залежыць ад гэтага чалавека. І ён усё робіць кваліфікавана, надзейна: так было і падчас рэканструкцыі, так ёсць і падчас бягучых рамонтаў, кантролю за дзейнасцю печаў. У яго IV разрад. І стаж работы на гэтай рэдкай спецыяльнасці – 8 гадоў.
За сваю добрасумленную старанную працу мае падзякі, узнагароды. У 2008 годзе ўзнагароджаны Граматай раённага выканаўчага камітэта. Яго імя занесена на раённую Дошку гонару.

Рабіць сваю справу як найлепш – гэта, бадай, галоўная рыса ў характары рабочага Івана Іванавіча Гарчаніна. Так ён сябе зарэкамендаваў, калі на працягу шасці гадоў працаваў у жывёлагадоўлі былога саўгаса “Быценскі”, спачатку раздатчыкам кармоў, потым пастухом. І ніколі ніякай работы не цураўся, знаходзячы ў ёй і задавальненне, і прыгажосць. А яшчэ Іван Іванавіч вядомы на Быценшчыне як майстар на ўсе рукі. Яго прыроднаму таленту і ўмелым рукам усякая справа паддаецца. Выдасца вольны час – і ён ужо нешта майструе, нярэдка выконвае чыюсьці просьбу. У калектыве яго вызначаюць таварыскасць і ўзаемадапамога.

З такіх вось адносін да працы, да людзей і складаецца аўтарытэт. А ўмацоўвацца яму дапамагае і тое, што Іван Іванавіч – прыкладны сем’янін. Разам з жонкай, якая працуе настаўніцай, выхоўваюць дваіх дзяцей. Сын дзевяцікласнік, а дачка ўжо – навучэнка тэхнікума. Жывуць у сваёй кватэры.
Івану Іванавічу крыху больш за 40. Пара, калі яшчэ шмат што можна зрабіць на працы і дома, а таксама ў дзяржаўных справах, праз такі вось народны сход.
Міхаіл РУДНІЦКІ,
Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

12 лістапада 2010  Просмотров: 1055 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта