Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама У свята дзяржаўных сімвалаў
8 мая, як звычайна, у другую нядзелю гэтага месяца ў нашай краіне адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У Івацэвічах святкаванне прайшло на плошчы ля будынка райвыканкама. Сюды к 10.00 на мітынг сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, ветэраны, моладзь.
Адкрылі святочнае мерапрыемства вядучыя, якія распавядалі аб вялікім значэнні для краіны і кожнага яе грамадзяніна дзяржаўных сімвалаў.

Затым з прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Ён таксама падкрэсліў важнасць гэтага дзяржаўнага свята для краіны, зазначыў, што Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятызму народа. У дзяржаўных сімвалах адлюстраваны наш беларускі менталітэт, наша мірная стваральная палітыка. І наша краіна, як і наш раён, паспяхова будуе сацыяльна-арыентаванае грамадства. І ў нашым раёне актыўна будуюцца вытворчыя і сацыяльныя аб’екты. Нягледзячы на пэўныя складанасці ў эканоміцы, робіцца ўсё неабходнае для далейшага павышэння дабрабыту чалавека, што з’яўляецца галоўным у дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік раёна ад імя райвыканкама і райсавета шчыра і сардэчна павіншаваў усіх прысутных, а ў іх асобе ўсіх жыхароў раёна з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг было прадастаўлена ганароваму грамадзяніну раёна, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Івана Адамавічу Тарасевічу, дырэктару ААТ “Івацэвіцкі завод ЖБВ” Валянціну Канашуку, афіцэру в/ч 7404 Аляксандру Крату, вучаніцы 11 класа ліцэя Івацэвіцкага раёна, дыпламанту рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы Таццяне Грынкевіч.
Затым упершыню ў час святкавання Дня Дзяржаўных сімвалаў былі ўручаны пасведчанні перадавікам вытворчай і сацыяльна-культурнай сферы па выніках работы за 2010 год, прозвішчы якіх занесены на раённую Дошку гонару. Пасведчанне ўручыў перадавікам старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук.

Завяршылася святочнае мерапрыемства маршам вайскоўцаў в/ч 7404.
Пасля працяглых халадоў у гэты дзень пацяплела, было сонечна, і гэта надало яшчэ больш урачыстасці і настрою ўдзельнікам дзяржаўнага свята.

13 мая 2011  Просмотров: 817 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта