Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Ушаноўвалі і ўзнагароджвалі хлебаробаў
Цудоўная прырода гэтай гістарычнай мясціны і добрае сонечнае надвор’е паклікалі на дажынкі не толькі хлебаробаў, а шматлікіх гараджан і вяскоўцаў.
А тут іх ужо ў 9.00 сустракаў захапляючы кірмаш сельскагаспадарчых падвор’яў. Кожнае з іх старалася прадэманстраваць не толькі дасягненні сёлетняга ўраджаю, але і народныя таленты той мясціны раёна, якую яно прадстаўляла. Гасцей заклікалі частавацца рознымі прысмакамі. А яшчэ падвор’е прываблівала песнямі і танцамі, якія выконвалі самадзейныя артысты.
Адным словам, сельскагаспадарчыя падвор’і, як частка свята дажынак, парадавалі ўсіх і зместам, і афармленнем, у чым немалая заслуга райкама прафсаюза работнікаў АПК, які і арганізаваў іх паспяховую і цікавую работу.
А ў конкурсе першае месца прысуджана сельскагаспадарчаму падвор’ю ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс”, на другім – падвор’е СВК «Новыя Стайкі», на трэцім – падвор’е СВК «Квасевічы».

Амаль побач з падвор’ямі раскінулі гандлёвыя рады прадпрыемствы Івацэвіцкага райСТа, дзе таксама было нямала людзей.
Многіх зацікавіла выстава сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі, як уборачнай, так і глебаапрацоўчай. А прадставілі яе сельгаскааператывы “Квасевічы”, “Косава”, “Мілейкі”, “Новыя Стайкі”, ААТ “Івацэвіцкі льнозавод”, ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” і іншыя.
...У 10.30 распачалася галоўная дзея раённых дажынак. У суправаджэнні духавога аркестра адбылося шэсце святочнай калоны, у саставе якой ішлі кіраўніцтва раёна, перадавікі жніва, дэлегацыі сельгаспрадпрыемстваў.
Пасля музычнага пралога, які ўслаўляў хлебароба і яго працу, на сцэну запрашаецца старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Ткачук. Яму ўручаецца каравай новага ўраджаю і даецца слова.

У сваёй прамове кіраўнік раёна вітае ўсіх са святам, дзякуе за працу на хлебнай ніве, за тое, што жніво хлебаробы правялі зладжана ў сціслыя тэрміны. Сабрана больш за 62000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 29 цэнтнераў зерня з гектара. Колькасць зерня яшчэ павялічыцца за кошт уборкі кукурузы. Гэта неблагі вынік з улікам той анамальнай гарачыні, якой вызначалася большая частка прайшоўшага лета.
І гэты рэзультат дасягнуты ў многім дзякуючы ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы аграрнага сектара раёна, клопату з боку ўлады аб яго працаўніках. За 2005-2010 гады ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў раёне пабудавана 13 аграгарадкоў, яшчэ два “Аброўскі” і “Падстарынскі” ўводзяцца ў строй у гэтым годзе. За кошт льготных банкаўскіх крэдытаў ўведзена ў эксплуатацыю 495 жылых дамоў для працаўнікоў вёскі, у тым ліку 26 – ужо ў гэтым годзе. Набыта 661 адзінка новай тэхнікі, у тым ліку 66 сучасных камбайнаў, 82 трактары. Пабудавана сем новых зернесушыльных комплексаў. У сельгаспрадпрыемствах раёна вядзецца рэканструкцыя і будаўніцтва малочнатаварных ферм, пераабсталёўваецца машынна-трактарны парк.

Старшыня райвыканкама далей адзначае сельгаспрадпрыемствы, якія дабіліся найлепшых вынікаў на жніве. І першым сярод іх, вядома, ідзе сельгаскааператыў “Квасевічы”, дзе з гектара сабрана больш за 50 цэнтнераў зерневых і зернебабовых, а валавы збор зерня склаў каля 6500 тон. Але ж галоўнае – плённая праца нашых хлебаробаў. Словы падзякі кіраўнік раёна выказаў у адрас працоўных калектываў: СВК “Новыя Стайкі” (старшыня Андрэй Лукіянчык), СВК “Мілейкі” (старшыня Анатолій Комар), СВК “Любішчыцы” (старшыня Міхаіл Радэня), замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелАграКультура” (дырэктар Генадзій Фурса), адкрытага акцыянернага таварыства “Івацэвічыагратэхсервіс” (дырэктар Васілій Валанцэвіч), СВК “Косава” (старшыня Юрый Несцяровіч).

Цяпер галоўная задача своечасова і якасна ўбраць усё, што ёсць на восеньскім полі, арганізавана, з захаваннем усіх правіл агратэхнікі і ў аптымальныя тэрміны правесці сяўбу азімых і тым самым забяспечыць трывалую аснову для будучага больш высокага ўраджаю зерневых і зернебабовых. А менавіта такая задача стаіць перад хлебаробамі раёна: у 2011 годзе трэба сабраць не менш за 70 тысяч тон зерня.

Пачынаецца ўзнагароджванне пераможцаў спаборніцтва на жніве. Першым уручае ўзнагароды старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. І першымі Граматы раённага выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі атрымліваюць пераможцы сярод гаспадарак раёна. А гэта сельгаскааператыў “Квасевічы”, (старшыня Віктар Алексяюк) – першае месца, КУСП “Перамога” (дырэктар Уладзімір Ядала) – другое месца, сельгаскааператыў “Аброўскі” (старшыня Аляксандр Палуяновіч) – трэцяе месца.

Далей старшыня райвыканкама ўручае ўзнагароды пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых сярод камбайнераў, вадзіцеляў на адвозцы зерня, машыністаў зернесушыльных комплексаў, сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў, маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня.
Кіраўнік раёна ўручыў таксама Граматы раённага выканаўчага камітэта асобным работнікам аграпрамысловага комплексу (іх прозвішчы надрукаваны ў папярэднім нумары “Івацэвіцкага весніка”).

Далей першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Радкавец віншуе і ўручае Граматы райсельгасхарчу і райкама прафсаюзаў работнікаў АПК уборачным экіпажам, якія намалацілі больш за 1000 тон зерня. Такіх экіпажаў 11. Сярод іх 6 – з СВК “Квасевічы”. Дарэчы, амаль ва ўсіх намінацыях дамініравалі прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства “Квасевічы” дажынкі радавалі. І гэта заканамерна – гаспадарка па намалотах значна апярэдзіла астатніх.
А ўсе прозвішчы пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве апублікаваны ў райгазеце “Івацэвіцкі веснік” за 27 жніўня 2010 года (№66).
Віншаванні і ўзнагароды былі і ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Краўчук.
За асабісты ўклад на ўборцы ўраджаю 2010 яна ўручыла сумесныя пісьмы падзякі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК галоўнаму аграному ЗААТ “БелАграКультура” Валерыю Малючэнка і механізатару СВК “Аброўскі” Васілію Грэчнаму.
А трактарысту-машыністу СВК “Мілейкі” Валерыю Латышу была ўручана сумесная падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Словы падзякі, віншаванні, узнагароды і падарункі былі і ад ААТ “Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Асаблівая ўдзячнасць была выказана ў адрас старшыні райвыканкама Анатолія Ткачука за плённае супрацоўніцтва. Кіраўніку раёна паднеслі хлебны каравай.
Потым частавалі ўсіх хлебным караваем новага ўраджаю. А са сцэны гучалі песні. Так распачаўся канцэрт майстроў мастацкай самадзейнасці Івацэвіцкага краю. Адкрыўся канцэрт песняй “Шуміць пшаніца залатая” ў выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Каланянка”.
Дзякуй, табе, хлебароб! Новых табе поспехаў на хлебнай ніве.
Міхаіл РУДНІЦКІ.

7 верасня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1031 | распечатать
 
(2.05.2018 - 07:34) цитировать
 
 
Toko Herbal bliherbal sebagai solusi terdepan bagi Anda yang mau menggempur pelbagai penyakit yang kronis. obat herbal penyakit batu ginjal
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта