Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Панарама Віртуозы бензапіл
У 2012-м годзе ў Беларусі, у Раўбічах, пройдзе 30 чэмпіянат свету сярод вальшчыкаў лесу. Правядзенне першынства такога ўзроўню - высокі гонар для нашай рэспублікі, тым болей, упершыню мерапрыемства пройдзе ў адной з рэспублік былога СССР. Ужо зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы, у тым ліку – падрыхтоўка беларускай каманды да выступлення.

З гэтай мэтай нядаўна на базе Целяханскага лясгаса быў праведзены майстар-клас: 12 лепшых вальшчыкаў Брэсцкай вобласці і лепшыя вальшчыкі ўсіх астатніх абласцей рэспублікі прыбылі сюды, каб вызначыць лепшых – тых, хто прадставіць Беларусь на сусветным першынстве.
Мерапрыемства праводзіла Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Вось што патлумачыў вядучы інжынер УП “Белгіпралес” Мікалай Юшчук, які з’яўляецца галоўным суддзёй спаборніцтваў:

– На базе Целяханскага лясгаса майстар-клас праводзіцца таму, што гэты калектыў мае цудоўныя традыцыі ў падрыхтоўцы сваіх работнікаў да падобных першынстваў. Гэтыя традыцыі ў свой час заклаў былы галоўны ляснічы Іван Кот, а прадстаўнікі лясгаса – Аляксей Палячок, Аляксей Абрамчук, Аляксандр Крываль – неаднаразова прадстаўлялі Беларусь на спаборніцтвах самага высокага рангу. Каманда Брэсцкай вобласці ў пераважнай большасці складаецца з прадстаўнікоў Целяханскага лясгаса..

Асноўная задача падобных мерапрыемстваў – павялічыць узровень прафесійнай падрыхтоўкі і – што яшчэ больш важна! – павысіць узровень бяспекі ў ходзе лесасечных работ.
І, канешне, нам важна выбраць лепшых, каб на першынстве свету мы былі сярод прызёраў. Згадзіцеся, наша рэспубліка, маючы цудоўныя традыцыі ў лясной галіне, павінна быць у ліку лепшых. І такі вось майстар-клас дазваляе падняць узровень майстэрства да новых вышынь.
А па выніках майстар-класа першае месца па Брэсцкай вобласці заняў Аляксандр Абрамчук (Целяханскі лясгас) – 1515 балаў, на другім месцы Аляксандр Якаўчук (Баранавіцкі лясгас) – 1478, на трэцім Аляксандр Крываль (Целяханскі лясгас) – 1476. Гэтыя вынікі толькі пацвярджаюць: Целяханскі лясгас быў і застаецца ў ліку лепшых на Беларусі. Дарэчы, лепшым вальшчыкам лесу ў кожным з лясніцтваў Целяханскага лясгаса будзе ўстаноўлена грашовая надбаўка да кантракта (да 40 працэнтаў).

13 мая 2011  Просмотров: 793 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта