Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Ваеннаслужачыя запасу прынялі прысягу
14 чэрвеня 2011 - - Рубрыка: Панарама
prisayga_11.jpg (36.33 Kb)З 7-га чэрвеня ў 302-й зянітнай ракетнай брыгадзе пачаліся камандна-штабныя вучэнні, у рамках якіх прайшоў прызыў на службу ваеннаабавязаных асоб. Усяго ў строй стала 145 ваеннаслужачых запасу, у іх ліку – 14 афіцэраў. Прызыў вёўся з пяці раёнаў Брэсцкай вобласці – Брэсцкага, Пінскага, Баранавіцкага, Драгічынскага, Івацэвіцкага.


Новая аптэка ў Івацэвічах
24 мая 2011 - - Рубрыка: Панарама
Новая аптэка адкрылася ў лазнева-аздараўленчым комплексе па вуліцы 60 год Кастрычніка ў Івацэвічах. Для яе знайшлося даволі зручнае месца: свае выгоды маюць і жыхары, што жывуць у бліжэйшых да лазні дамах, і супрацоўнікі аптэкі.
Апошнія найперш таму, што плошча аптэкі – амаль 23 квадратныя метры. Сярод аптэк пятай катэгорыі (маюцца на ўвазе аптэкі, што месцяцца ў магазінах, на рынках, вакзалах і іншых грамадскіх месцах ) у нашым раёне гэтая аптэка займае найбольшую плошчу, прасторна і светла і ў гандлёвай зале, і ў той частцы аптэкі, што выдзелена для захоўвання медпрэпаратаў і для персаналу.

У свята дзяржаўных сімвалаў
13 мая 2011 - - Рубрыка: Панарама
8 мая, як звычайна, у другую нядзелю гэтага месяца ў нашай краіне адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У Івацэвічах святкаванне прайшло на плошчы ля будынка райвыканкама. Сюды к 10.00 на мітынг сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, ветэраны, моладзь.
Адкрылі святочнае мерапрыемства вядучыя, якія распавядалі аб вялікім значэнні для краіны і кожнага яе грамадзяніна дзяржаўных сімвалаў.


Віртуозы бензапіл
13 мая 2011 - - Рубрыка: Панарама
У 2012-м годзе ў Беларусі, у Раўбічах, пройдзе 30 чэмпіянат свету сярод вальшчыкаў лесу. Правядзенне першынства такога ўзроўню - высокі гонар для нашай рэспублікі, тым болей, упершыню мерапрыемства пройдзе ў адной з рэспублік былога СССР. Ужо зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы, у тым ліку – падрыхтоўка беларускай каманды да выступлення.

З гэтай мэтай нядаўна на базе Целяханскага лясгаса быў праведзены майстар-клас: 12 лепшых вальшчыкаў Брэсцкай вобласці і лепшыя вальшчыкі ўсіх астатніх абласцей рэспублікі прыбылі сюды, каб вызначыць лепшых – тых, хто прадставіць Беларусь на сусветным першынстве.

На суботніку
19 красавіка 2011 - - Рубрыка: Панарама
16 красавіка ў нашай краіне прайшоў традыцыйны для гэтай пары рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім прынялі больш за 3,5 мільёна чалавек, якія працавалі як на асноўнай вытворчасці, так і на розных работах па добраўпарадкаванні. На суботніку выпушчанай прадукцыі і аказаных паслуг склаў 46 мільярдаў рублёў, зароблена амаль 20 мільярдаў беларускіх рублёў, якія пойдуць на сацыяльныя мэты, у тым ліку і на дапамогу ахвярам выбуху ў мінскім метро. Удзел ў суботніку браў і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які працаваў на будаўніцтве спартыўнага комплекса "Чыжоўка-Арэна".
Актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку прынялі і жыхары нашага раёна. Многія працавалі на вытворчасці і перш за ўсё работнікі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці. Іншыя – на добраўпарадкаванні вытворчых тэрыторый, населеных пунктаў, якія цяпер сталі глядзецца больш прывабна і ўтульна.

  [1] 2 3 4 5 6 ... 21 22 23 24  далее »
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта