Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Прикладное искусство Вазы з дрэва...
vazi_1.jpg (45.25 Kb)
Пах драўніны акружае Аляксандра Ступака, 49-гадовага жыхара вёскі Падстарынь, з дзяцінства. Бацька яго вырабляў для ўласнай сям’і і на продаж самыя розныя прадметы – аконныя рамы, табурэты, падстаўкі… Але сын перасягнуў узровень бацькі – і майстэрствам, і размахам фантазіі. На такарным станку, які дастаўся Ступаку ў спадчыну, ён вырабіў мноства падставак пад кветкі, але найбольш – ваз рознага памеру. Ад малюсенькіх да метровай вышыні.

Дарэчы, выраб гэтых вытанчаных і эфектных ваз прынёс сям’і дастойны прыбытак. Таццяна Ступак, жонка Аляксандра, напрыканцы 80-х і пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя мноства разоў наведвала суседнюю Польшчу (тады, як памятаеце, многія гандлявалі, везлі да нашых заходніх суседзяў інструмент, адзенне, прадукты харчавання). Таццяна вазіла вазы, якія вырабляў муж.
– Я іх, напэўна, прадала некалькі сот штук, калі не болей, – успамінае сёння Таццяна. – У сумкі змяшчалася якраз 20 ваз, гандлявала імі ў Беластоку, Бяла-Падлясцы, іншых польскіх гарадах. Нашы заходнія суседзі любяць дрэва, таму мой гандаль ішоў добра. Паступова той “чаўночны” гандаль сышоў у нябыт, мы паспрабавалі гандляваць сваімі вырабамі і ў Маскве, але ў Расіі не назіраецца той цікавасці, якая была ў Польшчы… Тым не меней, і сёння муж у вольны час не адмаўляе сабе ў жаданні вытачыць сасуд са, здаецца, нязграбнай цуркі…

А вось Аляксандр Ступак жадае больш гаварыць аб тэхналогіі вырабу ваз і падставак, звяртаючы ўвагу на тое, што тачэнне – фінал доўгага і цяжкага шляху па падрыхтоўцы кавалка драўніны да ператварэння ў вытанчаны выраб. Вытачыць сасуд – гэта не табурэт збіць: аднародная драўляная загатоўка не павінна мець і самай маленькай трэшчынкі. Гэта значыць, сушка – найважнейшы момант. Загатоўкі ён сушыць у вызначаных умовах, на гэта трэба патраціць каля года. Дарэчы, кожны майстар гэтае пытанне рашае па-свойму. Аляксандр Ступак звяртае ўвагу: дрэва, якое пойдзе на выраб вазы, трэба захоўваць, не здымаючы кару. Як можна даўжэй. У такім выпадку працэс сушкі будзе ісці марудна, што дае гарантыю: ваза, таўшчыня сценкі якой менш за сантыметр, не лопне.

– Любімы мой матэрыял – ясень: ён і падатлівы, і мае прыгожую тэкстуру, – гаворыць Аляксандр Ступак. – Большасць сваіх вырабаў я вытачыў менавіта з гэтага дрэва. З карэльскай бярозы па прычыне неверагоднага дэфіцыту гэтага матэрыялу вытачыў толькі некалькі ваз і яны ўпрыгожваюць наш дом… Прыгожымі атрымліваюцца вырабы са звычайнай бярозы, ліпы, белай акацыі, а таксама з фруктовых дрэў: тэкстура яблыні і грушы таксама эфектная, проста непаўторная. Але не заўсёды ёсць у наяўнасці матэрыял: для тонкай работы, паўтаруся, яго няпроста нарыхтаваць…

Па словах Аляксандра Ступака, на выраб адной вазы ідзе каля 2-3 гадзін. Адносна хутка праходзіць чарнавая апрацоўка, а вось потым, калі заціснутая ў станок балванка набывае сіметрыю, кожны рух разца павінен быць асабліва вывераным. Тым болей, сасуд апрацоўваецца як звонку, так і з нутры. Апошні этап – шліфоўка і паліроўка вырабу. Дрэва дае вялікі прастор фантазіі, але калі няма натхнення – лепш не брацца за справу: выйдзе брак. Калі душа спявае, тады і бярыся тачыць вазы, сцвярджае Аляксандр Ступак.

– Наш малодшы сын Дзмітрый, які жыве ў Брэсце, як толькі прыязджае дадому, дык адразу спяшаецца стаць за станок, – заканчвае свой расказ Аляксандр Ступак. – Яму таксама вельмі падабаецца вырабляць вазы, яны некалькі іншага стылю ў яго атрымліваюцца, але ж таксама прыгожыя. Адну з першых сваіх ваз я падарыў Таццяне, калі яшчэ быў жаніхом. Ёй падарунак спадабаўся. Думаю, і нашаму Дзмітрыю будзе што падарыць сваёй нявесце.
Сяргей ШАЎЧУК (фота аўтара).

29 мая 2009  Просмотров: 2346 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта