Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Редакция "ІВ" Сёлета нашай раёнцы – 70
1965-1969 гады
Свой сённяшні расказ пра гісторыю раёнкі пачнем з падзякі вам, шаноўныя нашы чытачы. Дзякуй за водгукі, дзякуй і за вашыя падказкі. Некалькі чалавек назвалі нам той самы невядомы дом, будынак дарожнага ўпраўлення, фотаздымак якога быў змешчаны ў раёнцы ў 1951 годзе.
Аказваецца, гэты дом стаяў каля дзіцячай паліклінікі, і знесены быў зусім нядаўна (на яго месцы цяпер прыгожая пяціпавярхоўка).

...Першы нумар раённай газеты “Кастрычнік”. Дата – 1 красавіка 1965 года. Гэта цалкам гістарычны нумар – гэта другое нараджэнне раёнкі разам з нараджэннем Івацэвіцкага раёна ў яго цяперашніх межах. У левым ніжнім кутку чытаем зварот да чытачоў:
“Улічваючы прапановы аб мэтазгоднасці разбуйнення раду раёнаў рэспублікі, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 6 студзеня гэтага года прыняў Указ “Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССр”. На падставе гэтага Указа раздзелены быўшы Бярозаўскі раён і створаны наш Івацэвіцкі раён... З сённяшняга дня пачынае выходзіць раённая газета “Кастрычнік”. Яна з’яўляецца працягам былой райгазеты “Зара Камунізма”…”
Першы нумар раёнкі ў новаствораным Івацэвіцкім раёне выйшаў на чатырох старонках сённяшняга памеру.

Яшчэ адна адметнасць і гістарычнасць першага нумара – у ім змешчаны фотаздымак жыхара нашага раёна. Уяўляеце – гэта першы чалавек, які патрапіў на старонку раённай газеты.
Вось ён – “Повар з Целяхан”
Прывядзем подпіс пад здымкам:
“З 1954 года Мікалай Мікітавіч Сагановіч працуе на прадпрыемстве грамадскага харчавання ў гарадскім пасёлку Целяханы. ...За бездакорную працу М.М. Сагановіч узнагароджаны граматамі і значком “Выдатнік гандлю”. Сёлета ён занесен на Дошку гонару райспажыўсаюза, прэміраван каштоўным падарункам.
На здымку: М.М. Сагановіч за пробай якасці прыгатаванай стравы.”

Як склаўся лёс гэтага чалавека далей? Ці жывуць яго нашчадкі? Думаем, для іх такі фотаздымак стане прыемнай нечаканасцю…
…Рэдактарам раёнкі ў гэты час працуе Феафан Хаванскі. У штаце рэдакцыі ў 1965-1969 гадах У.Харкевіч, М.Сакольчык, А.Лаўранюк, В.Рэчыц, М.Радзюк, П.Мергес. Сярод няштатных аўтараў сустракаем прозвішчы Вольгі Булыкі, Уладзіміра Хацімкі, Вікенція Мароза, Міколы Рымача (з 1968 года пачне працаваць у штаце рэдакцыі), Тамары Чыгір (тады – старшыні жансавета г. Івацэвічы), Яўгеніі Бабухінай, Віктара Касько.

У раёнцы існуе спецыяльны раздзел “Наш Вожык” – аддзел вострай крытыкі і сатыры. Асноўныя публікацыі ў ім – пісьмы чытачоў. Трэба заўважыць, што пытанні ўзнімаліся самыя розныя, вострыя і праблемныя. Напрыклад, аб пустазеллі на палях, аб дрэннай рабоце аўтобуснага парку, аб зацягнутым рамонце інтэрната, аб адсутнасці школьных сшыткаў у магазінах Быценскага сельпо.
З’яўляецца ў газеце таго часу рубрыка “На атэістычныя тэмы”. Трэба сказаць, што найбольш матэрыялаў пад гэтай рубрыкай скіравана было супраць сектанства, якое тады не было адзінкавай з’явай.

Адлюстроўваецца ў раёнцы і тагачаснае неспакойнае становішча ў свеце – халодная вайна ў самым разгары, мір стаяў на мяжы ядзернай вайны. Насельніцтву раёна расказвалася аб ядзернай і хімічнай зброях, аб правілах паводзінаў пры сігнале “Трывога”, пры магчымым выбуху ядзернай бомбы…
Ёсць у газеце тэматычныя старонкі: “Вечарам суботнім”, “Літаратурная старонка”.
Але ж большасць матэрыялаў раёнкі – пра паўсядзённую стваральную працу працоўных раёна. Вельмі многа ў раёнцы гэтых гадоў фотаздымкаў. Праўда, іх якасць іншы раз вельмі нізкая. Большасць фотаздымкаў – з фотахронікі ТАСС: аб жыцці краіны СССР.

І вось яшчэ цікавы момант: футбольныя спаборніцтвы на прыз раённай газеты “Кастрычнік” праходзілі ўжо тады – і па ўсім раёне. Пачатак іх – 1967 год…
Каштавала тады раёнка 2 капейкі, выходзіла ў аўторак, чацвер і суботу тыражом 4740 экземпляраў у 1965 годзе. У 1969 годзе тыраж раёнкі наблізіўся да 6 тысяч.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.

5 мая 2009  Просмотров: 1528 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта