Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Редакция "ІВ" Сёлета нашай раёнцы – 70
1969-1979 гады
“Кастрычнік” выходзіць ужо тры разы на тыдзень: аўторак, чацвер і субота. Разавы тыраж – амаль 6 тысяч экземпляраў. Напачатку 1970 года было, напрыклад, 5840.
Што на старонках таго часу?
Нямала матэрыялаў ТАСС, на першай старонцы – важкія – падзеі партыйнага жыцця. Як ніяк, газета з’яўлялася органам Івацэвіцкага райкама КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных.
Але разам з тым, газета трымае самую цесную сувязь з чытачамі, жыхарамі раёна, селькорамі. У 1969 годзе рэдакцыя атрымала 1530 пісем, з іх 1425 было апублікавана.
Аб чым пісалі ў газету таго часу людзі? Аб розным.

“Камсамольцы Івацэвіцкай СШ №1 узялі шэфства над Воленскай школай… У вёску часта ездзіць з канцэртамі агітбрыгада”.
“Па маршруце Івацэвічы-Сенькавічы ходзіць аўтобус ПАЗ-651. Часцяком бывае так, што палову пасажыраў ён можа павезці, а палове прыходзіцца ісці пешшу. Людзям жа трэба ехаць на працу, з працы дадому… А аўтобус маленькі…”
“Санітарная дружына калгаса “Любішчыцы” на абласных спаборніцтвах заняла трэцяе месца”.
Вельмі многа месца ў раёнцы таго часу займае тэма сельскай гаспадаркі, праца людзей на ёй. Нярэдкія выступленні аграномаў, вучоных: як змагацца з тым ці іншым шкоднікам, як даглядаць расліны. Цікавым і для сённяшняга часу бу-дзе матэрыял В.Куля, загадчыка аддзела меліярацыі Косаўскай ВБС “Тарфянікі і іх даўгалецце”. Вось некалькі радкоў: “Падбор культур і ўстанаўленне рацыянальнай структуры пасяўных плошчаў мае надзвычай важнае значэнне …для захоўвання тарфянікаў.

Пастаянная тэматычная старонка газеты – “Народны кантроль у дзеянні”. Тут, як кажуць, слоў асабліва не выбіраюць – калі дрэнна арганізаваны справы, то “дрэнна”, а не “недастаткова”, калі палі зараслі пустазеллем – то так і пішацца. Чаго толькі адзін загаловак каштуе: “Вынікі безгаспадарчасці” – гэта аб рабоце дажджавальных установак на пашах у саўгасе “Быценьскі”, дзе дарагая тэхніка была разукамплектавана, у саўгасе імя Чапаева, дзе не працавала ні адна з пяці…
Сустракаюцца ў раёнцы той пары і вострыя, крытычныя матэрыялы, якія выкрываюць розныя заганы жыцця. Напрыклад, фельетон “Факіры ля мяса». Вось матэрыял “Залатыя пярсцёнкі і сумленні”. У ім – аб парушэнні мытных правілаў жыхарамі нашага раёна.

У гэтыя гады раёнка пачынае друкаваць праграму тэлебачання.
Але ж галоўным героем на старонках раёнкі застаецца чалавек працы. Падводзяцца вынікі работы розных галін – і паімённа адзначаюцца лепшыя з лепшых. Напрыклад, лепшыя даяркі, цялятніцы, даглядчыкі, свінаркі…
Фотаздымкамі стваральнай працы поўняцца старонкі “Кастрычніка”…
Падрыхтаваў
Валерый ГАПЕЕЎ.

24 ліпеня 2009  Просмотров: 1838 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта