Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа Недахоп падручнікаў кампенсуецца электроннымі
“Добры дзень. Нашым дзецям складана займацца, бо на ўсіх не хапае падручнікаў па такіх прадметах, як хімія, фізіка, руская мова і літаратура. Ці вырашыцца гэтае пытанне ў другім паўгоддзі?"
З тэлефоннага званка ад бацькоў вучняў 9 штрыхкласа Падстарынскай СШ.
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да Алены Іванаўны Данілюк, намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама. Яна патлумачыла:
– У сувязі з пераходам агульнаадукацыйнай школы з 2008\2009 навучальнага года на 11-гадовы тэрмін навучання і ўнясеннем зменаў у вучэбныя праграмы і планы, у адукацыйным працэсе цяпер выкарыстоўваюцца адначасова падручнікі вучнямі двух і болей класаў і пакуль некалькі складана забяспечыць імі ў дастатковай колькасці вучняў 9, 9 штрыхкласаў і 11, 11 штрыхкласаў. Некаторыя з падручнікаў былі дадрукаваны ў жніўні-верасні 2008 года і накіраваны ва ўстановы адукацыі. Аднак у другім паўгоддзі, каб было дастаткова некаторых камплектаў падручнікаў, Міністэрства адукацыі краіны прыняло меры па забеспячэнні электроннымі версіямі падручнікаў.

У школы раёна накіраваны дыскі з электроннымі версіямі 75 вучэбных дапаможнікаў ( 46 дапаможнікаў – для 9 класаў, 29 – для 11 класаў). Для вучняў 9 штрых і 11 штрыхкласаў у навучальным працэсе будуць выкарыстоўвацца падручнікі на электронных носьбітах. У даны перыяд у школах праводзіцца распячатванне неабходнай інфармацыі для вучняў на электронных і папяровых носьбітах, будуць выкарыстоўвацца падручнікі мінулых гадоў выданняў. Бо, згадзіцеся, немэтанакіравана выдаваць на пераходны перыяд у два гады новыя падручнікі, на надрукаванне якіх спатрэбіцца звыш 5 млрд. рублёў. Да таго ж, бацькі аплату за карыстанне падручнікамі праводзілі ў гэтым навучальным годзе толькі за адзін асноўны камплект падручнікаў.

Хачу звярнуцца да бацькоў дзяцей, каб яны з разуменнем аднесліся да існуючых абставін і дапамаглі па магчымасці паскорыць працэс распячатвання неабходнай інфармацыі. Як варыянт выйсця ў некаторых выпадках настаўнікам будзе рэкамендавана не задаваць дамашніх заданняў, а замацоўваць пройдзены матэрыял больш дасканала на ўроках.
Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.

16 студзены 2009  Просмотров: 1928 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта