Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа Са жнівеньскай нарады педагогаў
“Якасць – галоўны арыенцір у адукацыйным працэсе рэгіёна” – так гучала тэма жнівеньскай нарады педагогаў раёна, якая адбылася 27 жніўня.
Многа станоўчага напрацавана ў галіне адукацыі ў нашым раёне, па некаторых накірунках наш раён – лідэр у вобласці. Але, тым не менш, задачы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі ёсць на сённяшні дзень даволі сур’ёзныя – з першага верасня ўступае ў сілу Закон “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, абавязковым стане школьны экзамен па замежнай мове…” – такі быў лейтматыў выступлення начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Васілія Мікалаевіча Басалая.

32 маладымі спецыялістамі сёлета папоўняцца школы раёна. Большасць з іх – настаўнікі замежнай мовы. Да іх з парадамі і шчырымі словамі на дарогу звярнулася настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Івацэвічы І.В. Міцкевіч.

Таксама выступілі многія педагогі, падзяліліся тымі карыснымі напрацоўкамі, якія ёсць у іх школах. Гэта Віктар Іванавіч Жывіневіч – дырэктар СШ №1 г.Івацэвічы, Наталля Яўгенаўна Бялевіч – настаўніца гісторыі Косаўскай СШ; Вячаслаў Аляксандравіч Ляўданскі – намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ліцэя Івацэвіцкага раёна; Ала Фёдараўна Ляховіч – настаўніца пачатковых класаў Мілейкаўскай базавай школы; Вольга Мікалаеўна Квашэвіч – настаўніца англійскай мовы СШ №3 г.Івацэвічы; Таццяна Іванаўна Курыловіч – намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці дзіцячага яслі-садка №7 г.Івацэвічы; Анатолій Сямёнавіч Рыжко – настаўнік фізкультуры СШ №4 г.Івацэвічы. Кожнае выступленне суправаджалася відэаматэрыялам.
У фае вялікай залы райвыканкама таксама можна было пагартаць партфоліо лепшых настаўнікаў раёна, каб пазнаёміцца з вопытам іх работы.

Аляксандр Фёдаравіч Велікаселец, намеснік старшыні райвыканкама, які ў мінулым працаваў таксама настаўнікам, падкрэсліў, што педагогам ёсць над чым яшчэ працаваць, і выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшую пяцігодку матэрыяльная база школ палепшыцца яшчэ больш значна. Ён падзякаваў настаўнікам за работу і ўручыў Граматы райвыканкама Алегу Аляксеевічу Кузьміну, дырэктару Яглевіцкай СШ, Сяргею Валер’евічу Глушэні, настаўніку фізкультуры СШ №1 г.Івацэвічы, Пісьмы падзякі райвыканкама – Тамары Мікалаеўне Волчак, музычнаму кіраўніку дзіцячага яслі-садка №6 г.Івацэвічы. Ганаровыя граматы райсавета атрымалі Соф’я Пятроўна Канявега, настаўніца рускай мовы і літаратуры Волькаўскай СШ, Віктар Сяргеевіч Макарэвіч, настаўнік фізкультуры Мілейкаўскай базавай школы.
У рабоце нарады прымаў удзел старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віктар Андрэевіч Харытановіч, які ўручыў за сацыяльнае парт-нёрства Граматы Васілю Мікалаевічу Басалаю, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама, і Мікалаю Андрэевічу Кузьмару, старшыні раённага прафкама работнікаў адукацыі і навукі, і паведаміў, што зарплата настаўнікаў павялічыцца з 1 верасня, а з 1 лістапада – для ўсіх работнікаў бюджэтнай сферы, куды таксама ўваходзяць настаўнікі.

Граматы Міністэрства адукацыі была ўдастоена Святлана Міхайлаўна Апалейчук, бібліятэкар СШ №4 г.Івацэвічы, граматы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама атрымалі 12 настаўнікаў з ліку лепшых педагогаў раёна, граматамі аддзела адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны 31 настаўнік.
А раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі ўшанаваў работу старэйшай у раёне дынастыі педагогаў у асобе Валерыя Мікалаевіча Баркоўскага, які 36 гадоў адпрацаваў у Амяльнянскай школе, а таксама ўручыў каштоўныя падарункі калектывам СШ №3 г.Івацэвічы, Яглевіцкай СШ, дзіцячага садка №4 г.Івацэвічы, Хадакоўскага дзіцячага садка, Волькаўскай пачатковай школы, якія зрабілі найбольш па падрыхтоўцы школ да навучальнага года.
Напрыканцы нарады настаўнікаў парадавалі выступленні юных зорак раёна, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі музычных конкурсаў раёна, вобласці і краіны.
Валянціна БОБРЫК.

3 верасня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1107 | распечатать
 
(2.05.2018 - 07:31) цитировать
 
 
Kini jangan takut segera pastikan sakit Anda pada web herbal bliherbal, dan alami sendiri perbaikan positif bagi tubuh, serta terlepas dari malapetaka sakit-penyakit degeneratif. obat herbal kanker darah leukimia
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта