Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа Што ў школьніка на абед?
Медыкі-педыятры сцвярджаюць: адной з прычын пагаршэння здароўя дзяцей можа быць няправільная арганізацыя іх харчавання. У вырашэнні дадзенай праблемы многае, зразумела, залежыць ад бацькоў, хаця вялікая нагрузка кладзецца і на школу, асабліва калі ўлічыць, што патрабаванне кіраўніцтва Беларусі ў гэтым сэнсе адназначнае: у навучальных установах дзеці павінны харчавацца якаснай і карыснай ежай. Дарэчы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе гэтай праблеме ўдзяліў пэўную ўвагу. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы заўважыў: “Усіх дзяцей мы павінны карміць, як патрэбна”.
Рэдакцыя “ІВ” вырашыла пацікавіцца: а які рацыён харчавання ў школах раёна? Ці атрымліваюць нашы дзеці якасную і карысную ежу? У рэйдавую праверку мы накіроўваемся з Галінай Аляксандраўнай Жылко, інжынерам-тэхнолагам аддзела адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама. Вітаміны са свайго агарода
У Гошчаўскай сярэд-няй школе, куды мы наведаліся нечакана для кіраўніцтва гэтай навучальнай установы, ішлі заняткі, а да перапынку, калі ў школьнікаў 8-11 класаў абед, заставалася прыкладна 10 хвілін. У памяшканні сталовай у гэтыя хвіліны гарачая пара і ў повара, і ў дзяжурных вучняў, якія павінны раскласці посуд, разнесці порцыі… Нельга не звярнуць увагу на наступнае: тут вельмі чысценька і ўтульна. Мы тым часам гутарым з дырэктарам школы – Валянцінай Віктараўнай Белай, якая таксама наведалася ў сталовую.

– Нашу школу навед-вае 96 дзяцей, усе яны ахоплены гарачым харчаваннем, – тлумачыць Валянціна Віктараўна. – Харчаванне арганізавана ў адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі, а яго якасць – на кантролі дзвюх камісій – грамадскай (у яе склад уваходзяць як работнікі школы, так і іншыя людзі; у іх ліку – вучаніца старэйшых класаў) і бракеражнай. Члены апошняй камісіі абавязаны штодня пакаштаваць тое, што будзе пададзена на стол вучню. У нашай школе даволі талковы повар, стравы, якія яна рыхтуе, – смачныя і якасныя. Хаця што тут казаць лішняе: аб гэтым вы можаце спытаць у вучняў, бо вось-вось пачнецца абед…

Трэба дадаць, якасць і кошт харчавання ў многім залежыць яшчэ ад таго, як папрацаваў ўлетку і восенню калектыў школы – настаўнікі і вучні – на нарыхтоўцы гародніны, садавіны, бульбы і г. д. У гэтым сэнсе ўсімі школамі раёна, як патлумачыла Галіна Жылко, кожны год робіцца многае. Да прыкладу, у Гошчаўскай школе нарыхтавана дастатковая колькасць бульбы, буракоў, морквы, капусты, засолена вельмі шмат агуркоў, наварана многа варэння і насушана яблык. Вучні і дзеці за час школьнай практыкі ўлетку нават нарыхтавалі ліпавы збор, маліну, парэчкі, зверабой, мяту…

А што скажуць дзеці?

Тым часам, сталовая напаўняецца вучнямі, становіцца шумна-тлумна, бо дзеці актыўна “працуюць” лыжкамі і відэльцамі. Сёння вучням на абед прыгатаваны наступныя стравы: салат з квашанай капусты, боршч з бульбай, філе птушкі з гароднінай у соусе, какава з малаком, пячэнне, хлеб. Што ж, пацікавімся ў школьнікаў наконт таго, ці смачна прыгатаваны стравы, ці атрымліваюць усе роўныя порцыі. Ёсць пакрыўджаныя?
– Нам падабаецца! Смачна! Дзевяць тысяч рублёў у месяц плацяць бацькі – гэта ж па сённяшніх мерках – капейкі! – адказваюць вучаніцы старэйшых класаў Анжэла Кот, Марыя Зіневіч, Анастасія Чарнабрыўцава...
Спрабую спрачацца са старшакласніцамі, кажу гэтым дзяўчатам, што іх сённяшні абед каштуе каля 1,5 тысячы рублёў. Яны маглі б купляць у магазіне чыпсы, марожанае, газіроўку, кірыешкі...
– Не згодны! Вы ведаеце, колькі сёння каштуюць тыя ж чыпсы? – смела і бойка адказваюць старшакласніцы. – Справа ў тым, што зараз, калі на гадзінніку каля 12 гадзін, хочацца нармальна паесці, у тым ліку прыняць і гарачыя стравы, а не “перахопліваць” і не перабіваць апетыт нейкімі чыпсамі...

Карэспандэнт так і не знайшоў сярод дзяцей тых, хто б быў незадаволены якасцю страў. Але ж дзяржава шмат звяртае ўвагі на наступны аспект: харчаваннем павінны быць ахоплены і дзеці, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем’ях, дзеці-сіраты...
– У Гошчаўскай школе, гэтак жа, як і ва ўсіх іншых школах раёна, прыкладна 10 працэнтаў ад агульнай колькасці дзяцей харчуюцца бясплатна, – тлумачыць Галіна Жылко. – Увогуле, у нашым раёне амаль самы лепшы паказчык па ахопу гарачым харчаваннем – каля 97 працэнтаў. У сельскіх школах мы выйшлі ўвогуле на 100 працэнтаў.

Для вясковы хдзяцей – датацыі
У дзяцей Гошчаўскай школы, як, дарэчы, і ва ўсіх іншых школах раёна, аднолькавы рацыён хар-чавання. Праблема, якая ўзнята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адносна таго, што дзеці могуць атрымліваць розныя порцыі, тычыцца Мінска, абласных цэнтраў і Баранавічаў, дзе за харча-ванне дзяцей адказваюць камбінаты грамадскага харчавання. Там зараз працуюць над тым, каб выправіць становішча. У нашым раёне харчаваннем вучняў займаюцца выключна школы.

Варта дадаць, што ў Івацэвіцкім раёне за кошт бюджэтнай датацыі (1 400 рублёў у дзень) харчуюцца дзеці сельскіх школ і вучні 1-4 класаў гарадскіх школ (даплата бацькоў для гэтай катэгорыі дзяцей складае 350 рублёў). А вось бацькі вучняў 5-11 класаў гарадскіх школ ў поўнай меры аплачваюць харчаванне дзяцей. Так, у Гошчаўскай школе абеды абыходзяцца бацькам у 9 000 рублёў (за месяц), у гарадскіх школах (5-11 класы) – каля 25 000 рублёў.

– У нашым раёне надаецца вельмі сур’ёзная ўвага якасці харчавання дзяцей, – падводзіць вынікі нашай рэйдавай праверкі Галіна Жылко. – Бо кантроль ажыццяўляюць не толькі спецыялісты аддзела адукацыі, але і санітарныя, і іншыя службы. Дадам, што работа праведзена над тым, каб харчаванне было і збалансаваным, рацыянальным, а стравы гатуюцца на аснове Зборніка тэхналагічных картаў, што распрацаваны Беларускай асацыяцыяй кулінараў. Радуе так-сама тое, што апошні час бацькі з большым разуменнем ставяцца да неабходнасці абавязковага гарачага харчавання. Тым болей, цэны ў школьных сталовых – вельмі нізкія. Паўнавартасны абед каш-туе каля 1 700 рублёў. А вы паспрабуйце на гэтыя грошы якасна паабедаць у любой іншай кропцы грамадскага харчавання…
І тое праўда.
Аляксандр ГОРБАЧ
(фота аўтара).

11 студзены 2011  Просмотров: 1062 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта