Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа У “Спадчыны” – Дыплом I ступені
і галоўны прыз фестывалю
У красавіку 2011 года гурт “Спадчына” Вялікагацкай САШ абараняў гонар Брэстчыны на рэспубліканскім конкурсе фальклорных калектываў у рамках рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі” і атрымаў Дыплом I ступені і галоўны прыз фестывалю “Хрустальны зубр”. На суд журы было прадстаўлена свята ”Юр’еўскі карагод”.
Журы ацаніла аўтэнтычнасць калектыву, яго самабытнасць і непаўторнасць. Выступленне захавала тое самабытнае, што захавалася ў вёсцы і дайшло да нашага часу. Непаўторнасць у тым, што выступалі дзяўчаты на гаворцы сваёй мясцовасці і спявалі песні сваіх бабуль.

Калектыў малады. І тое, што ён трапіў на такога кшталту фестываль, не выпадковасць. Мы шмат працуем: робім этнаграфічныя вандроўкі па збору экспанатаў для музея, запісваем песні, казкі, паданні, балады, замовы, прымхі сваёй мясцовасці, запісаны поўны абрад вяселля, наро-
дзінаў, купалля, зажынак, дажынак, гукання вясны і іншыя. Члены гуртка супрацоўнічаюць з фальклорным калектывам сельскага клуба “Гацукі”, ладзяць разам з імі свае выступленні. Мы вельмі ўдзячны старажылу вёскі Вользе Навумаўне Пушыла, якая перадае нам свой песенны запас і вучыць дзетак спяваць так, як спявала калісьці сама ў маладосці.

Немагчыма ўявіць сабе культурнага і шырока адукаванага сучаснага чалавека, які б не ведаў гісторыі, звычаяў і абрадаў, мовы свайго народа.
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося.
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй...

Багатая каляндарна-абрадавая паэзія нашай мясцовасці: абрадавыя песні, танцы. І ў нас у школе робіцца ўсё, каб захаваць аўтэнтычнасць, каларыт нашага мясцовага фальклору. У школе дзейнічае фальклорны гурток “Спадчына”, якім кіруе настаўніца гісторыі Надзея Палуяновіч. Гурткоўцы ладзяць этнаграфічныя вандроўкі па родным краі, праводзяць фальклорныя святы, вячоркі, прымаюць удзел у святах вёскі, ўсе святы праводзяцца на мясцовым матэрыяле. Вынікам усёй работы стаў удзел у другім абласным адкрытым фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод” 2006 года.

Работа з фальклорам, з людзьмі сваёй мясцовасці паказвае, што народная творчасць – гэта сіла, якая робіць душы і сэрцы людзей больш чулымі, жывіць і насычае ўсіх дабрынёй і дазваляе выхоўваць у вучняў спагаду, дабрыню і любоў да свайго краю. Таму дэвізам работы гуртка сталі радкі “Карані продкаў да канца пазнай – вось тады палюбіш ты свой край”.
Уладзімір Сліж,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вялікагацкай САШ.

29 красавіка 2011  Просмотров: 1164 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта