Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа Узнагароды атрымалі “алімпіяднікі”
Таленавітую моладзь нашага раёна ўшаноўвалі 20 красавіка ў івацэвіцкай СШ №3. Вучні школ раёна, якія дасягнулі выдатных поспехаў у навуковай дзейнасці, спорце, творчасці, сталі прызёрамі алімпіяды, па традыцыі адзначаюцца дыпломамі, а лепшыя з лепшых – і грашовымі прэміямі. Сёлета ў актавай зале сабралася 145 таленавітых дзяцей.
Трынаццаць навучэнцаў у гэтым годзе занялі прызавыя месцы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, двое ўдзельнічалі ў заключных этапах рэспубліканскіх творчых конкурсаў, 14 вучняў сталі сярэбранымі і бронзавымі прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў. У цырымоніі ўзнагароджання “алімпіяднікаў” і канкурсантаў удзел браў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец. Ён пажадаў поспеху на ўступных іспытах тым старшакласнікам, якія ўжо ў гэтым годзе паспрабуюць паступіць у ВНУ. А тым, у каго яшчэ год-другі ў запасе, пажадаў скарыстаць яго з карысцю, падрыхтавацца, атрымаць дыпломы найвышэйшай ступені і прайсці ва універсітэты без экзаменаў.

Лепшым спартсменам-прызёрам спаборніцтваў і тым, хто выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту, узнагароды ўручыў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Васілій Басалай. Ён лічыць, што доля таленту ў выдатным выніку – адзін працэнт, а ўсё астатняе – намаганні і праца. Магчыма, менавіта яны вырасцяць з тых, хто сёння падае вялікія надзеі у спорце, алімпійскіх чэмпіёнаў. Прызавыя месцы гавораць аб тым, што наша спартыўная школа працуе у правільным накірунку.
Свае ўзнагароды атрымалі і пераможцы раённага этапу алімпіяд па розных прадметах. Іх ім уручылі прадстаўнікі розных прафесій – былыя вучні і ўдзельнікі алімпіяд, а сёння дарослыя людзі, якія займаюць пэўныя пасады ў той ці іншай галіне: А. І. Данілюк, В. М. Юзэфовіч, Д. Г. Пратасавіцкі, В. В. Брыч, І. В. Міцкевіч, І. В. Скарына, Т. І. Гардзейка. А стаміцца падчас доўгай цырымоніі ўзнагароджання не далі музычныя нумары, падрыхтаваныя юнымі талентамі нашых школ. Сцэнарый падрыхтавалі спецыялісты Дома дзіцячай творчасці.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ

27 красавіка 2010  Просмотров: 989 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта