Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Школа “Воленскія краязнаўцы“ – уладальнікі “Залатой савы”
18 сакавіка ў актавай зале СШ №3 г.Івацэвічы сустрэ-ліся самыя разумныя, кемлівыя і знаходлівыя вучні нашага раёна. Тут праходзіў фінал раённай інтэлектуальнай гульні “Я беларус і гэтым ганаруся”.
У заключным туры гульні прынялі ўдзел дзевяць каманд: пераможцы занальных тураў (каманды Вялікагацкай, Зеленаборскай, Даманаўскай, Падстарыньскай і Воленскай сярэдніх школ), а таксама каманды, якія набралі неабходную колькасць балаў для фіналу – СШ № 3, СШ №4, ліцэя г.Івацэвічы і каманда Вулька-Аброўскай СШ. Усяго ж 54 разумніка і разумніцы змагаліся за тытул самых лепшых знаўцаў гісторыі, культуры і традыцый нашай краіны.
Кожны год, ужо па добрай традыцыі, аддзел адукацыі райвыканкама сумесна з аддзелам па справам моладзі райвыканкама і Івацэвіцкім Домам дзіцячай творчасці праводзіць сярод школ раёна інтэлектуальную гульню па прынцыпу вядомай усім гульні расійскага клуба знаўцаў “Што? Дзе? Калі?”.
– На гэты раз тэма гульні прысвечана роднай Беларусі, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Собка. – Асноўная мэта – прывіць падрастаючаму пакаленню асноўныя каштоўнасці і ідэі, якія поўнасцю адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці і фарміруюць актыўную грама-дзянскую пазіцыю сённяшняй молодзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы. Тэма гульні вельмі актуальная.
Хлопцы і дзяўчаты паказалі добрыя веды. За тры туры гульні юным знаўцам прыйшлося адказаць на некалькі дзесяткаў пытанняў, якія закраналі розныя сферы жыццядзейнасці беларускага грамадства. Большая частка з іх тычылася гісторыі нашага раёна: паходжанне вёсак, славутых землякоў, значных падзей на тэрыторыі Івацэвіччыны. Добрыя веды юнакі і дзяўчаты паказалі і па пытаннях сучаснай гісторыі Беларусі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі відэапытанні, якія юным знаўцам задалі вядомыя ў раёне людзі.
Пераможцай раённай інтэлектуальнай гульні “Я беларус і гэтым ганаруся” стала каманда Воленскай СШ “Воленскія краязнаўцы”, якая, дарэчы, яшчэ ў занальным туры гульні набрала большую колькасць балаў. На другім месцы каманда СШ №4 г.Івацэвічы “Ритм века”, а на трэцім – каманда Даманаўскай СШ “Мы – славяне”.
Упершыню пераможцам інтэлектуальнай гульні быў уручаны пераходны прыз – статуэтка “Залатая сава”, якую зрабілі выхаванцы Івацэвіцкага Дома дзіцячай творчасці.
Аляксандра ДЖЭЖОРА

3 красавіка 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1562 | распечатать
 
(13.12.2014 - 11:57) цитировать
 
 
ccpi.ru Рукодельница онлайн <a href=http://ccpi.ru/tort-mishka/>Торт &#8216;Мишка&#8217;</a>
ГДЕ В МОСКВЕ КУПИТЬ КРАСИТЕЛИ?, Рождественская индейка-пальчики оближешь
перейти на http://ccpi.ru
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта