|
па-ранейшаму застаюцца самай распаўсюджанай крыніцай цяпла ў большасці дамах вяскоўцаў.
Аднак распаўсюджанай і зручнай – не значыць бяспечнай. Варта зазначыць, што пажар ад печы нясе заўсёды значны матэрыяльны ўрон, бо занараюцца жылыя дамы, летнія кухні ці лазні. У першых двух, як правіла, моцна церпіць шматлікая маёмасць, а ад лазняў агонь часта пагражае іншым гаспадарчым пабудовам на падворку. Па прычыне няправільнага карыстання ацяпляльнымі прыборамі зарэгістравана сёлета тры пажары: у вёсках Бараны і Хадакі, дзе пашкоджанымі агнём аказаліся жылыя дамы. Без даху над галавой засталася пенсіянерка з в. Сенькавічы. У моцныя маразы бабуля вырашыла сагрэць гародніну ў кладоўцы пры дапамозе гаручага вуголля. І хоць такі сродак практыкаваўся на працягу многіх гадоў, на гэты раз ў хаце здарыўся пажар, паследкі якога – непрыгоднасць хаты для далейшага жылля.
На працягу ўсяго ацяпляльнага перыяду, а ён, мяркуючы па нізкіх тэмпературах, закончыцца не хутка, захоўвайце пільнасць і абачлівасць каля печаў. Ніколі не пакідайце распаленую печ без нагляду і зачыняйце дзверкі печы, ў якой паліцца. Не складвайце дровы на падлозе перад тапліўнікам, лепей прыносьце іх столькі, колькі адразу пакладзяце ў тапліунік. Не дапускайце перапалу печаў і паклапаціцеся, каб усе згаральныя рэчы, у тым ліку і мэбля знаходзіліся падалей ад корпуса печы хоць бы на паўметра.Сачыце за станам корпусу печы і дымахода. Калі ў перыяд ацяпляьнага сезону тут з’явіліся трэшчыны, то тэрмінова ліквідуйце іх. Перыядычна ачышчайце дымаходы ад сажы, што тут накапляецца. Яна мае асаблівасць ад вялікай тэмпературы зноў загарацц і тады з коміна вылятаюць сапраўдныя слупы іскраў, якія пагражаюць узгараннем іншым пабудовам і асабліва стажкам сена ці саломы, якія знаходзяцца непадалёк. Пры гэтым пад уздзеяннем вялікай тэмпературы ў дымаходзе з’яўляюцца трэшчыны, а гэта зноў жа тоіць небяспеку. Ніколі не распальвайце дровы ў печы з дапамогай лёгкаўзгаральных вадкасцяў – пазбегнуць апёкаў наўрад ці ўдасца.
Не спяшайцеся зачыняць заслонку дымавой трубы, найперш пераканайцеся, што ў печы поўнасцю прагарэла і не засталося гаручага вуголля, асабліва, калі для палення скарыстоўваецца торфабрыкет. Часам у выніку атручання чадам на бальнічных ложках аказваюцца цэлыя сем’і і такое здараецца кожную зіму. Крайне небяспечна абаграваць кладоўкі і склепы з гароднінай і бульбай вынесенымі туды тлеючымі вуголлямі (жарам), бо гэта пагражае і пажарам, як у Сенькавічах, і зноў жа атручаннем чадам, бо як толькі чалавек адчыніце дзверы ў склеп, то можа страціць прытомнасць пры першым удыху атрутнага вуглекіслага газу – чаду, які збіраецца ў склепе ў вялікай канцэнтрацыі. І калі своечасова не будзе аказана дапамога, то можа наступіць смерць. Засцеражыце свае дамы ад пажару В.Молаш, ст. інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС.
|
|