Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Служба МНС Больш гульняў на сцэне – менш пажараў
Распачаўся адноўлены ў сёлетнім навучальным го-дзе конкурс юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ раёна. Гэтае масавае павучальнае дзіцячае мерапрыемства было даволі папулярным у дзіцячым асяроддзі на працягу 15 гадоў запар.
Дзіцячыя супрацьпажарныя гульні на сцэне дазволілі знізіць колькасць пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём з 10-12 выпадкаў у год да трох. На працягу апошніх трох гадоў конкурс не праводзіўся па прычыне некаторых матэрыяльных цяжкасцяў, і гэта тут жа сказалася адмоўна на сітуацыі з пажарамі. Да прыкладу, у сёлетнім годзе малыя дзеці сталі віноўнікамі пяці вогненных здарэнняў.

І вось напачатку снежня першы адборачны тур конкурсу прайшоў у актавай зале СШ №4 г.Івацэвічы, а яго ўдзельнікамі сталі вучні чацвёртых класаў трох школ райцэнтра, якія склалі каманды “Юны выратавальнік” (СШ №1 г.Івацэвічы), “Агеньчык” (СШ №3 г.Івацэвічы), “Выратавальнікі” (СШ №4 г.Івацэвічы).
Адпаведна з палажэннем аб конкурсе ва ўсіх школах праведзены віктарыны і конкурсы малюнкаў супрацьпажарнай тэматыкі, аў-тары лепшых малюнкаў былі ўзнагароджаны тут жа, на сцэне. У ліку пераможцаў – Алёша Шульган, Насця Ляўчук, Даша Горбач і Даніла Якімовіч з СШ №1 г.Івацэвічы, Дзіяна Чарота, Карына Галоўчык і Вераніка Білім з СШ №3, Мілана Агейчык, Арцём Саявец, Паліна Паўшко і Таня Гоган з СШ №4 райцэнтра.

У напружанай барацьбе за званне лепшай каманды юных вогнеборцаў горада перамогу атрымала каманда “Юныя выратавальнікі” СШ №1 г.Івацэвічы (Павел Леановіч (капітан), Павел Белазор, Сярожа Тарчыла, Ліяна Грэмешкевіч, Насця Ляўчук, Алеся Мялік). На другім месцы каманда “Выратавальнікі” СШ №4 г.Івацэвічы і трэцімі завяршылі гульню рабяты з “Агеньчыка” СШ №3 г.Івацэвічы. Каманды былі ўзнагароджаны Граматамі райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і адукацыі райвыканкама, кожны ўдзельнік каманды атрымаў падарунак.

Арганізатары конкурсу, а гэта раённыя аддзелы адукацыі і па надзвычайных сітуацыях, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа, выказваюць удзячнасць за аказаную дапамогу Івацэвіцкім прадпрымальнікам Сяргею Мерынаву, Таццяне Пешкавай і Марыне Сагановіч.
Наперадзе яшчэ пяць занальных адборачных тураў, якія будуць праходзіць паэтапна на працягу ўсяго навучальнага года. Фінальная гульня (раённы конкурс) юных выратавальнікаў адбудзецца ў маі будучага года.
Валерый Молаш, старшы інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС.

28 снежня 2010  Просмотров: 672 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта