Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Служба МНС Каб ад печы ішло толькі цяпло…
Зіма становіцца усе бліжэй, а значыць, усё больш актуальнымі становяцца пытанні пажарнай бяспекі пры карыстанні ацяпляльнымі прыборамі. Значная частка жыхароў раёна карыстаецца печамі, а яны ж з’яўляюцца аб’ектамі высокай пажаранебяспечнасці. З пачатку года ацяпляльныя печы з’явіліся віной васьмі пажараў (летась на гэты час такіх выпадкаў было зарэгістравана 14). Менавіта з-за няспраўных печаў альбо іх няправільнай эксплуатацыі здараліся пажары у вёсках Воля, Бусяж, Юкавічы, Краглевічы, Бялавічы, а ў Вольцы пажары з-за печаў разгараліся ўжо двойчы.
Найперш, да пачатку ацяпляльнага сезона варта агледзець уважліва сваю печ, калі выявіліся трэшчыны корпусу, то іх трэба неадкладна ліквідаваць. Корпус печы павінен быць атынкаваны і пабелены. Абавязкова зрабіце тое ж і з дымаходам на гарышчы, пачысціце дымаход ад сажы. На падлозе перад паліўнікам печы прыбіце металічны ліст памерам 50х70 см. Печ павінна быць усталявана на асобным фундаменце і толькі з вытрымкай неабходных супрацьпажарных раздзелак і адступак да згаральных паверхняў будынка.
Найчасцей пажары ад печаў здараюцца з-за недагляду гаспадароў, а таму ніколі не пакідайце распаленую печ без нагляду, не даручайце сачыць за паленнем у печы малым дзецям і тым болей не пакідайце іх адных каля распаленых печаў. Усе згаральныя рэчы, прадметы мэблі павінны знаходзіцца не бліжэй за паўтара метра ад корпусу печы і няварта сушыць бялізну, вопратку ці абутак на печы. Не дапускайце распалу дроў у печы з дапамогай бензіну ці саляркі: тут вашы добрыя памочнікі толькі бярозавая кара, папера, кавалкі гумы, лучына. Не складвайце дровы на падлозе перад паліўнікам. Пасля палення не спяшыце хутчэй зачыняць засоўку дымаходу, а пераканайцеся, што у печы няма галавешак, тлеючага вуголля. Атручэнне чадам можа стаць смяротным, і летась такія здарэнні мелі месца. Попел і вуголле высыпайце падалей ад пабудоў, заліце іх вадой ці закідайце снегам. Не скарыстоўвайце гарачае вуголле для абагрэву склепаў, хлявоў.
Пры карыстанні катламі на цвёрдым паліве не складвайце у памяшканні кацельняй дровы, торфабрыкет, вугаль. Электралямпачкі ў кацельных абавязкова забяспечце плафонамі. Гэтыя меры засцярогі тычацца як кацельных індывідуальных дамоў, так і прадпрыемстваў і ўстаноў усіх формаў уласнасці. Качагары кацельных ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасці павінны прайсці навучанне ў цэнтры прапаганды і навучання райаддзела па НС і толькі пасля гэтага прыступіць да работы. А яшчэ кацельню абавязкова павінен наведаць інспектар дяржпажнагляду і толькі пасля яго дазволу можна яе эксплуатаваць. Электранагравальныя бытавыя прыборы таксама маюць шырокае прымяненне. Паспяшайцеся прыбраць усё згаральнае ад уключанага электранагравальніка не бліжэй за паўтара-два метры, не пакідайце іх уключанымі без нагляду.
У раёне працягваецца месячнік пажарнай бяспекі. Няўхільна выконвайце правілы супрацьпажарнай бяспекі пры карыстанні ўсімі прыборамі ацяплення і яны аддзячаць вам цеплынёй і ўтульнасцю ў вашых дамах.
Валерый Молаш,
старшы інспектар
прапаганды і навучання
райаддзела па НС.

26 кастрычніка 2010  Просмотров: 836 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта