Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Служба МНС Прынесла бяду навальніца…
Навальніца, што зашугала над раёнам надвячоркам 24 жніўня, прынесла нямала бяды. Прычым, не толькі ў выглядзе паламаных дрэў. Каля 18.00 маланка патрапіла ў адзін з жылых дамоў у в.Выганашчы. Адбылося ўзгаранне, у выніку якога пашкоджаны электраправодка і тэлевізар. Праз некалькі хвілін маланка патрапіла ў гаспадарчы хлеў на падворку жыхара вёскі В.-Аброўская. Як толькі з-пад страхі хлеўчука паваліў дым (бралася гарэць сена, што было на гарышчы), пажарныя прымчалі да месца здарэння і ліквідавалі гарэнне.
Як ні дзіўна, але навальніцы здараюцца не толькі летам, часам грымоты чуюцца нават у лістападзе ці лютым-сакавіку. Засцерагчыся ад маланкі ўсё ж можна. Надзейнай аховай кожнага будынка можа і павінен стаць спраўны маланкаадвод. Каб устанавіць яго на даху жылога дома ці гаспадарчай пабудовы, дастаткова звярнуцца ў Івацэвіцкую пажарную аварыйна-выратавальную часць ці вытворчы ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.
Што ж тычыцца мераў перасцярогі ў час навальніцы для людзей, то тут трэба строга выконваць адпаведныя патрабаванні. Найперш пры навальніцы трэба выключыць з электрасеткі ўсе электрапрыборы, а ад тэлевізара адключыць штэкер вонкавай антэны. Зачыніць форткі і вокны, заслонку пячнога дымахода. Нельга карыстацца ні правадным, ні мабільным тэлефонам і правільней будзе іх наогул выключыць.
Захоўвайце правілы паводзінаў у час навальніцы, знаходзячыся ў лесе, на полі ці лузе, каля вады. Толькі ваша абачлівасць можа гарантаваць вам надзейную бяспеку.
Валерый МОЛАШ, старшы інспектар
прапаганды і навучання райаддзела па НС.

31 жніўня 2010  Просмотров: 1588 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта