Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Служба МНС Свята для юных выратавальнікаў
Чарговы “Ганаровы прыём у МНС” адбыўся ў Івацэвіцкім ГДК і быў прысвечаны прафесійнаму святу выратавальнікаў. На свята былі запрошаны вучні 4-7 класаў з 23-х сярэдніх і Руднянскай базавай школы (усяго 150 хлопчыкаў і дзяўчынак). Усе яны – пераможцы ці актыўныя ўдзельнікі шматлікіх конкурсаў, віктарын, чэмпіянатаў, акцый і іншых дзіцячых мерапрыемстваў проціпажарнай тэматыкі.
Традыцыйна для рабят былі прыгатаваныя сталы з рознымі прысмакамі. Але галоўным тут было тэатралізаванае касцюміраванае прадстаўленне, удзельнікамі якога становяцца ўсе запрошаныя на свята школьнікі. Тэматыка прадстаўлення мае своеасаблівы супрацьпажарны накірунак.

Усе рабяты, якія ўдзельнічалі ў конкурсах, атрымалі прызы. Паколькі “Ганаровы прыём у МНС” падводзіць вынікі работы юных выратавальнікаў раёна за мінулы год. Сёлета быў заснаваны пераходзячы Кубак “Лепшаму клубу юных выратавальнікаў”. На гэты раз Кубак, а з ім і насценны гадзіннік з сімволікай МНС начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій Бацкалевіч уручыў клубу юных выратавальнікаў “Саламандра” Косаўскай школы. А яшчэ станоўчая работа школьнікаў была адзначана камплектам мячоў. Камплекты мячоў і граматы райаддзела МНС былі ўручаны КЮВП “Выратавальнікі” СШ №1 г. Івацэвічы і “Праметэй” Любішчыцкай школы.

Начальнік Цэнтра прапаганды і навучання пры абласным УМНС Мікалай Кузьміцкі таксама прыехаў з падарункамі. Граматы Брэсцкага абласнога УМНС і падарункі атрымалі Маргарыта Свігла з Косаўскай школы, Назар Калесніковіч з Руднянскай школы, Дзмітрый Асіпік з Любішчыцкай школы.
Тэатралізаванае прадстаўленне падрыхтавана таленавітымі супрацоўнікамі Івацэвіцкага Дома дзіцячай творчасці Алай Мельянчук і Святланай Аўрусевіч. Не абышлося тут без кіраўнікоў гурткоў Таццяны Сегень і Святланы Тарасюк. Ролі дзеючых герояў выканалі гурткоўцы Юра Кіслы, Сямён Пігальскі, Косця Падаляка, Вольга Караткевіч, Максім Цэван, Кірыл Аўрусевіч і іншыя рабяты.
На заканчэнне мерапрыемства традыцыйны вальс пераможцаў, які выканалі юнакі і дзяўчаты з СШ №1 Івацэвічаў. І – вясёлая дыскатэка.
Арганізатарамі свята і на гэты раз выступілі райаддзелы па надзвычайных сітуацыях, па справах моладзі, адукацыі райвыканкама.

Свята не было б такім запамінальным, каб не шматлікія спонсары. Шчырыя словы падзякі прадпрымальнікам Вячаславу Захарчуку, Сяргею Майсейчыку, Сяргею Мерынаву, Ірыне Кот, Святлане Караткевіч, Ганне Сцяпанавай, Аляксандру Курыліку, Ігару Літвінчыку, Аляксандру Макарэвічу і многім іншым. Асаблівы дзякуй Алесі Рабчэні (вясельны салон “Папіліа”).
Усе разам мы вучым дзяцей бяспецы і тым самым засцерагаем іх жыцці ад непрадбачаных сітуацый ці навучаем правільна дзейнічаць у выпадку небяспекі.
Валерый Молаш.

8 лютага 2011  Просмотров: 898 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта