|
А пятнаццатай гадзіне марознага лютаўскага дня трагедыя здарылася ў в.Корачын. Тут у сваім жылым доме было знойдзена абгарэлае цела мясцовага жыхара, 1952 года нараджэння. Агонь пашкодзіў толькі пасцельныя рэчы на ложку. Прычынай гэтага здарэння зноў-такі аказалася цыгарэта, прыпаленая загінуўшым напаследак кладучыся ў ложак. Як стала вядома пазней, напярэдадні загінуўшы правёў апошні дзень і вечар даволі бурны, пры наяўнасці вялікай колькасці спіртнога. Жыў ён працяглы час адзін, працаваў у паляводчай брыгадзе СВК “Чарткова”. Дарэчы, загінуўшы быў на ўліку ў мясцовым сельвыканкаме, як злоўжываючы спіртнымі напоямі. Ужо сёлета ён быў запрошаны на паседжанне штаба па папярэджанні гібелі людзей на пажарах у сельвыканкам.
Аднак ні ўшчуванні, ні кантроль не здолелі захаваць жыццё таму, хто абсалютна ім не даражыў. Каля сямі гадоў таму Міхаіл Маскоўскі (так звалі загінуўшага) ужо трапляў у аналагічную сітуацыю. Тады сусед, малады мужчына выцягнуў небараку на вуліцу, выклікаў пажарны і медыкаў. І вось на гэты раз дапамога своечасова не падаспела: Міхаіла Маскоўскага знайшлі ўжо мёртвым. Усе захады, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей, вынік толькі тады, калі чалавек сам імкнецца засцерагчыся ад бяды.
…Аператыўная зводка надзвычайных здарэнняў паведамляе, што за суткі 19 лютага ў рэспубліцы пад час пажараў загінулі 12 чалавек, на працягу сутак 20 лютага ўжо 17 ахвяр пажараў (па сем чалавек загінулі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях), 21 лютага – зноў 12 ахвяр агню. Колькасць ахвяр агню непрарыўна расце. Па стану на 22 лютага на пажарах у нашай рэспубліцы загінулі 270 чалавек, з іх трое дзяцей. Будзьце пільнымі, асцярожнымі і абачлівымі. Засцеражыце сваё жыццё ад пажару. Валерый МОЛАШ, старшы інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС.
25 лютага 2011
Комментариев: 1 | Просмотров: 817
| распечатать
|
|