|
КАЛЯНДАР
|
|
|
|
« |
Люты 2019 |
» |
Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
|
|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
АРХІЎ
|
|
 |
Архив сайта |
 |
|
|
|
|
|
|
|
На Міжнародных злётах юных выратавальнікаў |
|
З 16 па 22 верасня ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праходзілі 13 Рэспубліканскі і восьмы Міжнародны злёты юных выратавальнікаў-пажарных. У Рэспубліканскім злёце прынялі ўдзел лепшыя каманды юных выратавальнікаў – прадстаўнікоў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з усіх абласцей рэспублікі, г.Мінска і ліцэя МНС. |
Пажараў менш не становіцца… |
|
За восем месяцаў года ў населеных пунктах раёна зарэгістравана 47 пажараў (за аналагічны перыяд мінулага года столькі ж). На працягу жніўня адбылося сем вогненных здарэнняў. Прычынены пажарамі матэрыяльны ўрон перавысіў сто мільёнаў рублёў. На пажарах загінулі два чалавекі. Першапрычына гэтых абедзвюх трагедый – п’янства саміх загінуўшых. |
Прынесла бяду навальніца… |
|
Навальніца, што зашугала над раёнам надвячоркам 24 жніўня, прынесла нямала бяды. Прычым, не толькі ў выглядзе паламаных дрэў. Каля 18.00 маланка патрапіла ў адзін з жылых дамоў у в.Выганашчы. Адбылося ўзгаранне, у выніку якога пашкоджаны электраправодка і тэлевізар. Праз некалькі хвілін маланка патрапіла ў гаспадарчы хлеў на падворку жыхара вёскі В.-Аброўская. Як толькі з-пад страхі хлеўчука паваліў дым (бралася гарэць сена, што было на гарышчы), пажарныя прымчалі да месца здарэння і ліквідавалі гарэнне. |
Выяўлялі і тушылі пажары, не даўшы ім разгарэцца |
|
Працяглае сухое, спякотнае надвор’е на тэрыторыі раёна адыграла сваю негатыўную ролю ў сітуацыі з пажарамі ў лясах і на тарфяніках. Што тычыцца лясных пажараў, то ўсе яны – на адлегласці ў 6 км. ад в. Быцень на плошчах ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас», паблізу вёскі Выганашчы на землях мясцовага сельсавета, на тэрыторыі, якая належыць ДЛГУ «Целяханскі лясгас» паблізу в. Вулька-Целяханская і іншыя – ўзгаранні былі выяўлены ў самай пачатковай стадыі і ліквідаваны, не паспеўшы набыць моцы. |
У пятніцу, 13 жніўня… |
|
Мяркуючы па тых надзвычайных здарэннях, якія адбыліся ў раёне ў мінулую пятніцу, 13 жніўня, гэтая лічба нібыта сапраўды падпарадкавана нейкім незямным сілам. У гэты дзень падраздзяленням райаддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу дзяжурнай змены прыйшлося тройчы выязджаць на ліквідацыю пажараў і іншых непрадбачаных сітуацый.
|
|
ІНФОРМЕРЫ
|
|
|
|
|
|