Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум Ажыятаж спаў.
Асартымент тавараў узнаўляецца
Адна з асноўных задач, якая стаіць перад раёнам цяпер, – за гэты тыдзень пастарацца забяспечыць неабходны асартымент прадуктаў і тавараў у нашых магазінах і стабілізаваць сітуацыю на спажывецкім рынку.
Карэспандэнт “ІВ” пацікавіўся, як вырашае гэтыя задачы наш раённы гандаль – як прыватны, так і кааператыўны. Найперш накіраваўся ва “Універмаг” райцэнтра. Першыя пытанні пра прамысловыя тавары.

– Асартымент прадукцыі ў нас змяніўся нязначна: адзенне верхняе і ніжняе паступае ў ранейшых аб’ёмах і па ранейшых цэнах, – расказвае Алена Цівунчык, загадчык аддзела адзення “Універмага”. – Да прыкладу, нядаўна прыйшла бялізна фабрыкі “Світанак” – кошт зусім не змяніўся. Папярэдняя цана захавалася на касцюмы, світэры, кашулі... Зноў-такі, гэтыя тавары – айчынныя, таму нічога дзіўнага ў “нерухомасці” цэн не бачу.
– І ў нас цэны на абутак, можна сказаць, не змяніліся, – гаворыць Наталля Шэлест, загадчыца аддзела абутку “Універмага”. – Можа, толькі на пару тысяч рублёў. Тлумачэнне ляжыць на паверхні: амаль увесь абутак у нас – беларускі (“Отыка”, “Марка”, “Белвест”, “Блік” і іншыя). Нават не магу сказаць, што попыт рэзка ўзрос на абутак, яго бяруць так, як і месяц ці два назад…

У магазіне “Рамонак” уздоўж радоў з прадуктамі праходзім разам са старшым прадаўцом Наталляй Шагун.
– За апошні месяц мы перавыканалі план амаль на 120 мільёнаў рублёў, бо людзі добра бралі самыя розныя віды прадукцыі: кандытарскія вырабы, соль, цукар, гарэлку, нехарчовыя тавары і іншае, – гаворыць Наталля Шагун. – Як бачыце, выбар малочных прадуктаў дастаткова багаты – тут прадстаўлены і “Савушкін прадукт”, і Бярозаўскі сыраробны камбінат, і Кобрынскі сыраробны завод, і “Беллакт”. Смятана, маянэз, сыр, малако, кефір – на гэта цэны змяніліся нязначна або зусім не змяніліся…

Што тычыцца гародніны і фруктаў, то цэны на памідоры, агуркі, капусту нават знізіліся, а вось на бананы або мандарыны засталіся на ранейшым узроўні. Багаты выбар крупаў: ёсць проса ў межах 9 000 рублёў, рыс – па 6 300, ячныя крупы – 2270, манная крупа – каля 2000 рублёў за кілаграм. Не ўзрасла цана на муку, а на соль нават зменшылася. Багаты выбар макаронных вырабаў, яны расійскай вытворчасці, каштуюць каля 6 000 рублёў (пакет 900 грамаў).
Крыху ўзрасла цана на прадукцыю птушкафабрыкі “Дружба”. А вось каўбасныя вырабы падаражэлі нязначна. Гэтага нельга сказаць пра кошт морапрадуктаў: мойва, пангасіус, путасу і іншая рыба стала даражэй намнога. З другога боку, паведамляе Наталля, карп рыбгаса “Сялец” (Бярозаўскі раён) вырас у цане толькі на 500 рублёў за кілаграм.

На хлебабулачныя вырабы, цукеркі, здобу цэны таксама засталіся ранейшымі. Вывад: у “Рамонку” дастаткова багаты асартымент прадуктаў, любы запыт тут будзе рэалізаваны.
У магазіне “Гаспадарчыя тавары”, што па вуліцы Клютко, асноўнай праблемай з’яўляецца напаўненне гэтай гандлёвай кропкі халадзільнікамі, газавымі плітамі, пральнымі машынамі, бо за май тут гэтай прадукцыі куплена на 400 мільёнаў рублёў, а гэта ў некалькі разоў больш, чым даведзена планам. Як паведамілі ў філіяле “Лотас” райСТа, халадзільнікі і пральныя машыны з’явяцца ў першай дэкадзе месяца, накіравана заяўка на пліты “Гефест”, новая партыя тэлевізараў і веласіпедаў ўжо атрымана і накіравана ў гандаль. Па іншых групах тавараў праблем няма.

А як справы ідуць у прыватніка? Вось што расказала Надзея Маметвяліева, гаспадыня сеткі магазінаў “Гурман”:
– Зараз мы перажываем няпростыя часы. Так, адзін з пастаўшчыкоў бакалейных тавараў запатрабаваў, каб на увесь тавар, які мы жадаем набыць, была прадстаўлена перадаплата ў поўным аб'ёме. З другога боку, нельга працаваць так, каб магазін быў не ў поўнай меры забяспечаны таварам, бо людзі зусім перастануць хадзіць. Таму стараемся з усіх сіл, але працуем, не закрываемся…
А наколькі паспяхова ў цэлым у Івацэвіцкім раёне вырашаецца праблема з насычэннем спажывецкага рынку прамысловымі і харчовымі таварамі? Якія захады прымаюцца для таго, каб выправіць сітуацыю? Вось што на дадзенае пытанне адказала Людміла Кульгавеня, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.

– Кіраўніцтвам раёна створана рабочая група па забеспячэнні маніторынгу стану спажывецкага рынку. Вывучаецца сітуацыя не толькі ў райцэнтры, але і ў кожным магазіне раёна, бо кіраўніцтва пассельвыканкамаў таксама абавязана праводзіць адпаведны кантроль у магазінах на падведамственнай тэрыторыі.
Трэба зазначыць, што вельмі многае зроблена: соль і цукар у раён пастаўляюцца вагонамі, па прадуктах харчавання праблема поўнасцю знята. Ёсць некаторыя складанасці па насычэнні рынку складанай бытавой тэхнікай, квоты на якую выбраны ўжо за пяць месяцаў бягучага года. Тым не меней, упэўнена, у самы бліжэйшы час і гэтая праблема будзе вырашана.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.

3 чэрвеня 2011  Просмотров: 770 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта