Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум Чыста там, дзе не смецяць
З 1 па 31 кастрычніка ў нашым раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый. На што робяць акцэнт падчас месячніка работнікі ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд” у кастрычніку, запыталіся ў дырэктара прадпрыемства Ігара ПАНАСЮКА.
Асвятленне вуліц, саначыстка, утрыманне смеццевых палігонаў, рамонт дарожнага пакрыцця… Усё гэта – у кампетэнцыі камунальных службаў. Вядома, гэтая работа вядзецца круглы год, незалежна ад таго, праводзіцца месячнік альбо не. Аднак кастрычнік акурат такі месяц, калі людзі наводзяць парадак на сваіх агародах. І разам з тым ператвараюць у звалкі кантэйнерныя пляцоўкі для збору смецця. Само жыццё прымушае камунальнікаў у месячнік па добраўпарадкаванні ільвіную долю намаганняў прыкладваць для навядзення парадку ў месцах збору смецця – для гэтага цяпер патрабуецца куды больш сілы, чым улетку.
Усялякія раслінныя адходы можна пакінуць на агародзе і тым самым угнаіць зямлю. Канечне, ёсць і нязгодныя з гэтым меркаваннем гаспадары. Тым больш, што і смецце на агародзе бывае рознае. Тады алгарытм дзеянняў павінен быць іншы. Можна пайсці па розных шляхах: альбо самастойна, на асабістым транспарце, адвезці смецце на звалку і на месцы заплаціць за яго перапрацоўку, альбо звярнуцца ў ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд” і выпісаць тэхніку для вывазу смецця. Вядома, з вас возьмуць плату і за перапрацоўку смецця, і за работу адзінкі тэхнікі. Ігар Панасюк сказаў, што праблем з выпіскай яе быць не павінна. Адно толькі ў пятніцу і суботу ўся тэхніка задзейнічана на саначыстцы ў вёсках на Быценшчыне і Косаўшчыне, ды і ў саміх Івацэвічах. Але пятніца і субота – толькі два з шасці рабочых дзён на тыдні. Камунальнікі акцэнтуюць увагу на неабходнасці законных паводзінаў жыхароў райцэнтра – з выпіскай трактара, з аплатай паслуг. Трэба ж разумець, што расліннае смецце не толькі загрувашчвае пляцоўкі – з-за вялікага аб’ёму яго складана вывозіць разам з цвёрдабытавымі адходамі, для гэтага патрабуецца дадатковая тэхніка.
Акрамя таго камунальнікі збіраюцца ў кастрычніку прыкласці ўсе намаганні, каб зберагчы кветкі, якімі быў засаджаны горад – для мінімалізацыі затрат на іх пакупку па вясне. Шматгадовыя кветкі выкопваюцца і звозяцца ў спецыяльную цяпліцу на зімоўку. У мінулым годзе яна была рэканструявана, што дазволіла камунальнікам займацца развядзеннем кветак для азелянення горада. А ў лістападзе гэтага года плануецца пачаць будаваць яшчэ адну цяпліцу, каб поўнасцю закрыць патрэбу ў кветках.
У месячнік камунальныя службы займаюцца і ўборкай жылфонда, прыбіраюць лісце з вуліц і двароў. На гэтых работах задзейнічана дадатковая тэхніка. Людзі працуюць увесь светлавы дзень. Месячнік для камунальнікаў увогуле праходзіць пад знакам падрыхтоўкі да зімы. Належным чынам павінна быць падрыхтавана тэхніка, пясчана-саляная сумесь для падсыпкі дарог, дакупляецца навясное, шчотачнае абсталяванне для тэхнікі, якая выйдзе на ўборку снегу.

Ёсць намер сустрэць зіму з адрамантаванымі дарогамі і тратуарамі. Хутка даробяць участак тратуара па вуліцы Дзяржынскага (пакуль што не давезлі плітку з Ваўкавыска), чакаюць сваёй чаргі ўчасткі тратуара па вуліцы 70 год Кастрычніка. Будзе даведзены да лагічнага завяршэння рамонт дарожнага пакрыцця на вуліцы Дэпутацкая, але часткова ў гэтым годзе, часткова – у наступным. Тое ж тычыцца і вуліцы Талочка. Закуплена дзесяць камплектаў дзіцячага абсталявання на гульнявыя пляцоўкі, часткова яны ўжо устаноўлены, часткова будуць устаноўлены вясной.

Прычым, абсталяванне гэта – не толькі для Івацэвічаў, але і для іншых населеных пунктаў раёна. Дзіцячыя пляцоўкі з’явяцца ў Мілейках (вул. Цэнтральная,1), у Быцені (вул. Слонімская,4).
Просьба ад камунальнікаў – максімальна доўга захаваць арэлі і горкі ў належным стане. Адзін камплект каштуе не мала – каля 2,5 млн. рублёў. Хоць фінансаванне работ, якія праводзіць ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд”, у гэтым годзе больш значнае, чым у мінулым, камунальнікам трэба ашчадна распарадзіцца грашыма. А людзям – навучыцца цаніць чужую працу.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

22 кастрычніка 2010  Просмотров: 869 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта